Беларускія назіральнікі пра выбары ў Грузіі
Апазіцыйнай дэмакратычнай кааліцыі “Грузінская мара” пад кіраўніцтвам міліярдэра Бідзіна Іванішвілі на парламенцкіх выбарах, якія прайшлі 1 кастрычніка, аддалі свае сімпатыі грузіны.
Выбары ў Грузіі / Фото: Тамара Шчапёткіна
Назіральнікі Міжнароднай місіі сеткі “Цэнтра плюралізму”, сярод якіх былі вопытныя беларускія назіральнікі ад розных грамадскіх арганізацый, таксама назіралі парламенцкія выбары ў Грузіі ад пачатку і да канца, каб рэальна ацаніць выбарчы працэс на дадзеным участку.
Па словах аднаго з назіральнікаў Вінцука Вячоркі, там, дзе знаходзіліся беларусы, удалося прадухіліць фальсіфікацыі. Прысутнасць беларускіх назіральнікаў паўплывала на тое, што камісіі ўсё ж такі выконвалі закон, сумленна лічылі яўку і вынікі галасавання.
Праўда, гэта не датычыць перадвыбарчай атмасферы, якая была крайне складанай. Нягледзячы на імідж Грузіі, як дэмакратычнай краіны, беларусы бачылі “радзімыя плямы” адміністрацыйнага рэсурсу: вулічны кантроль выбарнікаў, іх фільмаванне. Гэта можна расцаніць як ціск на выбарнікаў. Былі і ўсякія іншыя рэчы: напрыклад, чарніла, якім пазначалі пальцы, хутка знікалі, калі не патрасеш бутэлечку.
На думку другой назіральніцы Валянціны Свяцкай, можна пазайздросціць агітацыйнай кампаніі, якая праходзіла ў Грузіі. Бо для Беларусі такая агітацыйная кампанія – фантастыка. Калі месяц апазіцыйныя тэлевізыйныя каналы працавалі кругласуткава на сваіх кандыдатаў, калі свабодна праходзілі мітынгі і акцыі, на якіх не было работнікаў паліцыі.
Такія выбары, як у Грузіі – гэта мара многіх беларусаў. Па першае, выбары ў адзін дзень, па-другое, празрыстыя скрынкі і відэакамеры на ўчастках, па-трэцяе, запіс для галасавання на даму спыняецца за 2 дні да выбараў. У камісіях – прадстаўнікі ўсіх партыяў, вялікія паўнамоцтвы маюць назіральнікі, якія таксама прадстаўляюць розныя арганізацыі і партыі. Іх больш, чым сябраў камісіі.
Таксама прыемна здзівіла, як людзі адстойвалі свой выбар. Пасля закрыцця ў 20 гадзін участкаў выбаршчыкі абляпілі вокны выбарчага ўчастка і не сыходзілі, пакуль не даведваліся вынікі выбараў, а гэта магло быць і да 3 гадзін ночы. Грузіны не чакалі на канапах, як беларусы, што нейкая невялікая частка грамадства будзе бараніць іх інтарэсы.
Такія паводзіны грамадзян Грузіі заслугоўваюць павагі. Гэта не “люмпенізіруючы электарат”, як назвала беларусаў перад выбарамі старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына, а людзі, якія маюць гонар і годнасць і жадаюць змяніць жыццё да лепшага. І Саакашвілі прызнаў перамогу апазіцыі. А ў беларускі парламент ні прайшоў ні адзін апазіцыянер.
Назіральнік з Брэстчыны Ірына Лаўроўская высока ацаніла выбарчае заканадаўства Грузіі, дзе прапісана ўсё, што можа выключыць фальсіфікацыі. А перш за ўсё для выключэння фальсіфікацый адсутнічае датэрміновае галасаванне.
Канешне, былі спробы “каруселі” і іншых фальсіфікацый, але старшыня выбарчай камісіі ўважліва адносіўся да заўвагаў назіральніка і парушэнні ліквідаваліся. Упершыню на ўчастку, дзе назірала Лаўроўская з 800 выбаршчыкаў прагаласавала 240. А не 90 %, як звычайна. Гэта азначае, што бюлетэні дакідваліся на карысць патрэбнага праўладнага кандыдата.
На думку яшчэ аднаго назіральніка за грузінскімі выбарамі Алеся Меха, галоўнае не тое, якое выбарчае заканадаўства, а тое, як тыя ці іншыя людзі выконваюць выбарчы закон.
Трэба адзначыць, што грузінскія прыхільнікі дэмакратыі высока ацанілі назіранне Міжнароднай місіі сеткі “Цэнтра плюралізму”.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Из рубрики
Запад разваливается, Лукашенко всегда прав. Как государственные газеты разносят пропаганду
Европа катится к катастрофе, Польша «готовится напасть» на Беларусь, а государственным СМИ «доверяет большинство беларусов». Примерно такую картину мира рисуют читателям районных и областных газет. Причём одни и те же тезисы появляются в разных регионах, иногда с разницей всего в несколько минут. Мы сравнили публикации и обнаружили целые информационные волны, в которых реальные события смешиваются с фейками, манипуляциями и политической пропагандой.
От заводов до поликлиник: российская интеграция в Гомеле дошла до районного уровня
Власти Гомель 12 сентября 2026 года подписали сразу три меморандума о партнерстве с московскими муниципальными округами — Теплым Станом, Котловкой и Гагаринским. Формально речь идет об обмене опытом и совместных проектах. Но примечательно другое: российское присутствие в Беларуси постепенно спускается с уровня президентов, правительств на уровень городов, районов, школ, поликлиник и учреждений культуры.
Лукашенко снова очень явно просится в большую мировую политику.
Он говорит о глобальных войнах, просит передать его позицию Дональду Трампу и пытается выйти на разговор о Ближнем Востоке. Но за этими заявлениями читается куда более простое желание – быть услышанным на самом высоком уровне. Вопрос только в том, насколько это попытка диалога, а насколько – демонстрация амбиций.