Лукашэнка: Я не планую жыць да 90 гадоў
Аляксандр Лукашэнка назваў выдумкай размовы пра тое, што ён рыхтуе свайго малодшага сына Мікалая ў прэзідэнты. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з членамі Клуба галоўных рэдактараў краін СНД, Балтыі і Грузіі.
Аляксандр Лукашэнка / Фото: © Reuters
«Я шчыра скажу: я, мабыць, не дажыву да таго часу, калі мой малодшы сын захоча стаць прэзідэнтам, — сказаў ён. — Гэта пустыя размовы пра пераемніка».
«Яму (Мікалаю) яшчэ 8 гадоў. Уявіце: яшчэ 30 гадоў трэба (я ў 38 стаў прэзідэнтам), каб стаць прэзідэнтам. Гэта мне будзе пад 90! Гэта ўжо на тым свеце буду, паверце! Не, я не хачу, але, разумееце, прапрацаваўшы столькі прэзідэнтам, гэта ж штодня нервы… Я не планую жыць да 90, але калі дажыву, дзякуй богу, дай бог!» — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
«Гэта звычайная выдумка, каб напалохаць людзей, сказаць: так Лукашэнка надакучыў, ён столькі ва ўладзе, ды яшчэ будзе да таго часу, пакуль Коля не вырасце. Думаюць, што народ спалохаецца. Ну, а краіна ў нас кампактная, народ пераборлівы ў гэтым», — лічыць ён.
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што «гэта нарадзілася ад жоўтай прэсы, ад так званай пятай калоны».
«Гэта пятая калона, якая фінансуецца звонку, у асноўным Еўрасаюзам і ЗША, і ясна, якую палітыку яны праводзяць. Таму тут яны пачалі мяне папракаць: вось, Мікалай — гэта нашчадак», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Таму вы нават і не думайце, гэта поўнае глупства!» — падкрэсліў Лукашэнка.
«Я вам скажу больш. Ужо б папракалі ў тым, што старэйшы сын ці сярэдні хоча быць прэзідэнтам, — гэта было б бліжэй да ісціны. Але хачу я прэзідэнцкага лёсу сваім дзецям? Ніколі ў жыцці! Я не хачу, каб яны яшчэ раз прайшлі гэтым шляхам. Вы не ўяўляеце, што такое прэзідэнцтва бацькі для маёй сям’і», — сказаў ён.
«Я хачу, каб мае дзеці спакойна выхоўвалі сваіх дзяцей і, самае галоўнае, каб у іх, як і ў мяне, палкамі не кідалі. Паверце, гэта галоўнае. І ніхто мяне не папракне ў тым, што я хачу, каб мае дзеці былі прэзідэнтамі. Іх ніхто не можа гэтага права пазбавіць, і я не змагу ўтрымаць, калі яны захочуць, але яны мне, калі я толькі скажу, асабліва старэйшы, кажуць, што ім хапіла прэзідэнцтва бацькі. І ў нас ніколі не было ў сям’і, каб мы селі і абмяркоўвалі гэтую праблему. Не было ніколі!» — адзначыў ён.
«У мяне ж сын не прэм’ер-міністр, каб я пайшоў, прэм’ер-міністр застаўся і выбары арганізаваў, — дадаў Аляксандр Лукашэнка. — Ён памочнік прэзідэнта па нацыянальнай бяспекі, ваенны чалавек, займаецца ваеннымі праблемамі, дадатковы крыніца і канал паступлення інфармацыі прэзідэнту — сын заўсёды скажа праўду. І ў нас ніколі не было таго, што «заўтра я пайду, ты застанешся» і гэтак далей. Я гэтага не хачу. Я аб гэтым шчыра і адкрыта ужо многім казаў».
Новости
- 12:45 Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии
- 22:49 Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным
- 16:30 Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
- 20:49 Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы
- 16:52 «Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
Из рубрики
Лукашенко снова очень явно просится в большую мировую политику.
Он говорит о глобальных войнах, просит передать его позицию Дональду Трампу и пытается выйти на разговор о Ближнем Востоке. Но за этими заявлениями читается куда более простое желание – быть услышанным на самом высоком уровне. Вопрос только в том, насколько это попытка диалога, а насколько – демонстрация амбиций.
Турчина в премьеры, Головченко в Нацбанк, а Каллаур …?
Александр Лукашенко отправил в отставку премьер-министра Романа Головченко, который возглавлял правительство с 2020 года. Его место занял Александр Турчин. Также произошла перестановки в правительстве – сменился руководитель Национального банка: Павел Каллаур покинул пост после 10 лет работы, его заменил Роман Головченко.