Аляксандр Лукашэнка: Я пакляўся, што не буду перадаваць уладу сваім родным
Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што ні ў якім разе не дапусціць, каб яго пераемнікам стаў нехта са сваякоў.
Аляксандр Лукашэнка: Я пакляўся, што не буду перадаваць уладу сваім родным
«Я пакляўся, што я ні ў якім разе не буду перадаваць уладу сваім родным, блізкім, сваякам або дзецям. Гэта выключана. Але самае галоўнае, ўлада ў нас пасля Лукашэнкі будзе ў таго, хто яе выйграе на выбарах», — заявіў ён.
«Вы ведаеце, я нават скажу вам шчыра, задумваючыся над гэтым пытаннем, я пакуль для сябе так і вызначыў, што я нават і падтрымліваць публічна нікога не буду. Усё павінна быць сумленна. Народ павінен выбраць сабе кіраўніка сам, калі прыйдзе для гэтага час», — дадаў ён.
У 2007 г. Лукашэнка прызнаўся ў наяўнасці трэцяга сына і паведаміў прэсе, што «ні першы, ні другі, але можа быць трэці сын толькі будзе прэзідэнтам». (…) З тых часоў СМІ пачалі казаць пра Мікалая як пра патэнцыйнага пераемніка. Аднак у інтэрв’ю RT Лукашэнка паспяшаўся развеяць гэты міф:
«Справа, якую мы пачалі, гэта — вялікая справа. Ёсць, каму працягваць, ёсць каму перадаваць эстафету гадоў праз 20–25, — заявіў ён. — Але працягваць ж не значыць, што ўзяў стырно праўлення і сеў у крэсла прэзідэнта. Такіх у нас як малодшы сын Лукашэнкі мільён, а можа быць і больш, і яны будуць працягваць тую справу, якую Лукашэнка калісьці пачаў. Што я пачаў і што зрабіў».
Ён адзначыў, што яго сын і сам не дэманструе палітычных імкненняў.
«Я не хацеў бы, каб ён ішоў у палітыку. Ён наеўся ўжо ў гэтым узросце васьмігадовым гэтай палітыкі ад бацькі. Ён гэта ўбачыў, у яго нават такога жадання ў дзяцінстве не было і няма, што вось у мяне тата — прэзідэнт, я таксама буду прэзідэнтам», — сказаў ён, дадаўшы, што непакоіцца пра лёс краіны.
«Мяне турбуе, у чые рукі трапіць гэта акуратная, дагледжаная, чысценькая, як многія журналісты кажуць, дзяржава Беларусь. Я хацеў бы, каб ва ўладзе быў чалавек, які кідацца не будзе, а будзе працягваць гэтую справу», — адзначыў ён
Гаворачы пра сваіх палітычных апанентаў, Лукашэнка сказаў, што «у нас ёсць палітыкі апазіцыйныя так званыя». «Я іх пятай калонай называю, таму што яны працуюць не на сваю краіну», — адзначыў ён.
Інтэграцыю Расеі і Беларусі Лукашэнка ацаніў як фарсіраваны працэс: «Мы значна прасунуліся за гэтыя гады наперад, хоць мы не знайшлі ў сабе сілы для рэалізацыі тых функцый і таго будаўніцтва, які быў прадугледжаны дамовай. Але мы з часам прыйшлі да таго, што, напэўна, мы не паспелі яшчэ да гэтага».
Аднак, на яго думку, спроба зліцця дала цікавыя вынікі. «Працэс Саюзнай дзяржавы, яго будаўніцтва даў штуршок вельмі цікаваму новаму ўтварэнню: Мытнаму саюзу, а цяпер Адзінай эканамічнай прасторы, якія мы зараз спрабуем пераўтварыць у Еўразійскі эканамічны саюз», — сказаў ён.
Разважаючы аб міжнароднай палітыцы і, у прыватнасці, аб постаці Уга Чавэса, Лукашэнка адзначыў, што курс памерлага прэзідэнта Венесуэлы значна паўплывае і на развіццё ўсёй Лацінскай Амерыкі, і на развіццё ўсяго свету.
«Ён страсянуў Лацінскую Амерыку, тое, што практычна ўсе кіраўнікі левага руху прыбылі на гэты жалобныя мерапрыемствы, на пахаванне Уга Чавэса — гэта шмат аб чым кажа. Ён вельмі шмат у гэтым стаўленні зрабіў. Працэс запушчаны», — сказаў ён.
У мінулым годзе міжнародныя СМІ закляймілі Лукашэнку які гамафоба пасля яго скандальнага выказвання ў адрас кіраўніка МЗС Нямеччыны Гіда Вестэрвеле.
Калі Вестэрвеле ў чарговы раз назваў урад Лукашэнкі «апошняй дыктатурай у Еўропе», Лукашэнка адказаў, што «лепш быць дыктатарам, чым блакітным». З нагоды гэтага інцыдэнту Лукашэнка не турбуецца і вінаватым сябе не лічыць: ён проста выказаў свой пункт гледжання.
«Гэтую тэму падняў паляк, Сікорскі. Ну, і я там пачаў адказваць. Ён пачаў мне задаваць удакладняючыя пытанні. «А вось у Маскве забаранілі гей-парад. А калі б у вас быў, вось вы б забаранілі ці не?».
І я яму кажу:
«Вы ведаеце, напэўна, я б не забараніў. Вядома, па цэнтры горада яны б не хадзілі. Ну, дзесьці на ўскраіне хай бы сабраліся, хай бы народ падзівіўся». Ну і выказаў свой пункт гледжання. Добра, жанчынам лесбяянства я дарую. Але блакіт мужыкам — ніколі ў жыцці. Чаму не? Ды таму што жанчына лесбіянка, таму што мы, мужыкі кепскія», — падзяліўся прэзідэнт.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Лукашенко снова очень явно просится в большую мировую политику.
Он говорит о глобальных войнах, просит передать его позицию Дональду Трампу и пытается выйти на разговор о Ближнем Востоке. Но за этими заявлениями читается куда более простое желание – быть услышанным на самом высоком уровне. Вопрос только в том, насколько это попытка диалога, а насколько – демонстрация амбиций.
Турчина в премьеры, Головченко в Нацбанк, а Каллаур …?
Александр Лукашенко отправил в отставку премьер-министра Романа Головченко, который возглавлял правительство с 2020 года. Его место занял Александр Турчин. Также произошла перестановки в правительстве – сменился руководитель Национального банка: Павел Каллаур покинул пост после 10 лет работы, его заменил Роман Головченко.