22 гады таму Беларусь абвясціла незалежнасць

25 жніўня 1991 года Вярхоўны савет надаў дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус Канстытуцыі.

22 гады таму Беларусь абвясціла незалежнасць
22 гады таму Беларусь абвясціла незалежнасць

Паралельна дэпутаты прынялі пастанову аб палітычнай і эканамічнай самастойнасці краіны. Гэта адбылося на чацверты дзень пасля таго, як у Маскве праваліўся «Жнівеньскі путч» ДКНС.

Першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч. За дзень да гэтага ён замяніў на пасадзе старшыні Вярхоўнага савета Мікалая Дземянцея, які сыйшоў у адстаўку.

Пасяджэнне праходзіла пад бела-чырвона-белым сцягам, які ўнеслі ў залу сябры БНФ на чале з Зянонам Пазняком. Трэба адзначыць, што ў якасці дзяржаўных сімвалаў Беларусі гістарычны сцяг і герб «Пагоня» былі зацверджаныя толькі праз месяц.

У Беларусі 25 жніўня афіцыйна не адзначаецца. А вось ва Украіне Дзень незалежнасці адзначаюць 24 жніўня (украінцы прагаласавалі на дзень раней).

Из рубрики