Categories: Политика

Беларусы сталі закладнікамі капітальнага рамонту свайго жылля

Якое выйсце з гэтай ды іншых камунальных праблем прапаноўваюць эксперты Партыi БНФ у канцэпцыі рэформаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі — пра гэта старшыня Фронту Аляксей Янукевіч распавядае ў межах «Еўрапейскага дыялогу пра мадэрнізацыю з Беларуссю».

— Аналіз выдаткаў у жыллёва-камунальнай гаспадаркі паказвае, што не надта вялікая іх частка прыпадае ўласна на энерганосьбіты. І тая энергія выдаткоўваецца сёння вельмі неэфектыўна, страты дасягаюць, па розных ацэнках, да 50 адсоткаў. То бок цяпло сыходзіць у паветра на вуліцы, а расплочваюцца за гэта грамадзяне, — адзначае Аляксей Янукевіч. — Большасць жа выдаткаў ідзе якраз на ўтрыманне самой сістэмы ЖКГ.

Нашым экспертам трэба было вызначыць – як скараціць выдаткі і ў той жа час павысіць эфектыўнасць галіны. Адказ такі – большасць рашэнняў у кіраванні рэсурсамі ў ЖКГ павінны прымаць тыя, хто карыстаецца гэтымі паслугамі, то бок самі жыхары. Але гэта можа адбыцца толькі тады, калі у сістэме ЖКГ будзе разбурана дзяржаўная манаполія і з’явіцца сапраўдная канкурэнцыя. А пакуль ЖЭСы ў нас манапалісты, яны і вызначаюць свае манапольныя кошты.

Трэба ствараць так званыя кандамінімумы, якія дазволяць жыхарам кіраваць абслугоўваннем сваіх дамоў. Гэта па-першае. А па-другое – даць магчымасць жыхарам самім выбіраць – які ЖЭС ці арганізацыя пад нейкай іншай назвай будзе іх абслугоўваць.

— Шмат таварыстваў уласнікаў працуюць ужо і зараз. Існуючае заканадаўства прадугледжвае гэта, і ў новых жылых дамах такія таварыствы ствараюцца досыць актыўна.

— Так, і іх вопыт сведчыць, што якасць паслуг там вышэйшая, а каштуюць яны танней. Але гэтыя таварыствы пакуль не маюць масавага распаўсюду:  хоць заканадаўства і прадугледжвае такую магчымасць, нармальных умоваў для стварэння і функцыянавання таварыстваў няма. Напрыклад, асобу старшыні таварыства трэба ўзгадняць з уладамі. Таму такія таварыствы ствараюцца ў малой колькасці і найперш у новых дамах. А вось там, дзе будынкі ўжо параўнальна старыя, дзе вельмі актуальныя пытанні капітальнага рамонту, такіх таварыстваў якраз і няма.

І рамонту няма, нягледзячы на тое, што жыхары доўгі час спраўна адлічвалі грошы на яго правядзенне. Больш за тое – сёння жыхары з’яўляюцца закладнікамі капітальнага рамонту. Ім кажуць: калі вы адмовіцеся ад паслуг ЖЭСу, ён ужо не будзе несці адказнаці за рамонт. Але і грошы ён таксама вяртаць не збіраецца.

Жыхары павінны мець магчымась ведаць – куды накіроўваюцца гэтыя сродкі, якія вызначаныя прыярытэты. Не сакрэт, бывае і так: упрыгожваецца фасад будынку якой-небудзь мясцовай адміністрацыі, а «хрушчоўкі» далей ад шырокіх вуліц гадамі чакаюць сваёй чаргі. Пакуль гэтыя рэсурсы размяркоўваюць ЖЭСы і адміністрацыі, становішча не палепшыцца.

— А што рабіць з міністэрствам ЖКГ? Цалкам скасаваць ?

— Цалкам скасаваць мы, натуральна, не прапаноўваем. Але значна скараціць колькасць чыноўнікаў неабходна. Такі падыход таксама дазволіць павысіць эфектыўнасць працы. І гэта тычыцца не толькі міністэрства ЖКГ.

— Наколькі я разумею, ваша прапанова прадугледжвае і паяўленне прыватных ЖЭСаў – камерцыйных арганізацый, якія будуць аказваць грамадзянам паслугі, ствара ючы канкурэнцыю рэфармаваным дзяржаўным ЖЭСам. Але паўстае пытанне – наколькі гэтая галіна цікава для бізнесу? Ці прыйдуць у яе камерцыйная структуры?

— Вось у тым і справа. У сённяшніх умовах гэта нецікава і нават рызыкоўна, бо вельмі цяжка канкурыраваць з дзяржаўнымі ЖЭСамі, якія не зарабляюць, а, наадварот, выкарыстоўваюць рэсурсы, могуць дазволіць сябе працаваць неэфектыўна ці наогул са стратамі. Спачатку трэба змяніць саму структуру, стварыць рэальна роўныя ўмовы і для дзяржаўных і для прыватных прадпрыемстваў у гэтай галіне. І калі рэфармаваныя ЖЭСы будуць вымушаны працаваць без дзяржаўнай дапамогі, яны таксама пачнуць лічыць грошы, ставараць лепшую сістэму працы і кіравання. Тады і для бізнесу гэта будзе цікавы праект. Замежны вопыт паказвае: гэта тая ніша, у якой бізнес можа зарабляць неблагія грошы. А жыхары будуць мець больш якасныя паслугі па ніжэйшым кошце. Па нашых падліках, паслугі для насельніцтва патаннеюць мінімум на 60 адсоткаў.

— А што ж рабіць падчас такой рэформы з тым самым капітальным рамонтам? Хто ўсё ж яго зробі ць: ЖЭС перад закрыццём ці камерцыйная структура, якая толькі прыйшла на рынак і гэтых грошай у вочы не ба чыла?

— Для тых дамоў, дзе капітальны рамонт павінен быць зроблены па нарматывах – яго трэба зрабіць яшчэ да пачатку рэформаў за сродкі ЖКГ. У выпадку, калі рамонт павінен быць, скажам, праз пять-дзясць год, грошы, якія жыхары адлічвалі на яго, трэба залічыць на спецыяльныя рахункі. Гэтая сума разлічваецца даволі проста і індэксуецца з улікам сённяшняга кошту будаўнічых работ і матэрыялаў.

— Але ў такім выпадку дзяржаве пераход да рэформаў у галіне ЖКГ будзе каштаваць вельмі нятанна …

— Так, але грошы трэба знайсці і выдаткаваць менавіта на капітальны рамонт. Гэтае замкнёнае кола так ці інакш, раней ці пазней, але прыйдзецца разрываць. Тым больш што праз неэфектыўную сістэму ЖЭСаў вялікая нагрузка кладзецца не толькі на грамадзян краіны, але і на дзяржаўны бюджэт. Таму чым раней пачнем, тым лепей будзе.

Валентина Пинчук

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago