Лукашэнкаўцы загаварылі пра новы рэферэндум
Гаворка пакуль пра фармальнасць: зменаў у асноўны закон вымагае задуманая рэформа сістэмы судоў. У прыватнасці, Адміністрацыя прэзідэнта мае намер скасаваць Вярхоўны гаспадарчы суд і злучыць ягоныя функцыі з функцыямі Вярхоўнага суда. У той жа час абласныя гаспадарчыя суды захаваюцца, але будуць перайменаваны ў эканамічныя суды.
Лукашэнкаўцы загаварылі пра новы рэферэндум. Фота: БелТА
Паводле словаў намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, адказнага за заканатворчасць, Валерыя Міцкевіча, прапановы абмеркаваны з усімі зацікаўленымі структурамі, падрыхтаваны праекты трох заканадаўчых актаў: дэкрэта і двух указаў.
На думку Міцкевіча, рэформа дасць магчымасць уніфікаваць судовую практыку, забяспечыць аднастайнае тлумачэнне і прымяненне ўсімі судамі нормаў матэрыяльнага права.
У Вярхоўным судзе прапануецца ўстварыць судовую калегію па эканамічных справах, якую ўзначаліць намеснік старшыні Вярхоўнага суда. А кваліфікацыйныя калегіі суддзяў аб’яднаюць у сабе паўнамоцтвы дзейных сёння асобных кваліфікацыйных калегій агульных і гаспадарчых судоў.
Новая сістэма будзе дапасавана да пабудовы судовых сістэм Расіі і Казахстана.
Валерый Міцкевіч падкрэсліў, што аб’яднанне агульных і гаспадарчых судоў у адзіную сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі магчыма без папярэдняй карэкціроўкі Канстытуцыі, але з далейшым яе змяненнем у частцы выключэння ўпамінання аб Вышэйшым гаспадарчым судзе.
Пры гэтым раздзел асноўнага закона, у якім знаходзіцца шэраг артыкулаў, што падлягаюць карэкціроўцы, можа быць зменены толькі шляхам рэферэндуму, цытуе яго афіцыйнае агенцтва БелТА.
Адметна, што мяркуецца спачатку змяніць Канстытуцыі, а пасля спытаць дазволу на гэта ў насельніцтва.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Из рубрики
Запад разваливается, Лукашенко всегда прав. Как государственные газеты разносят пропаганду
Европа катится к катастрофе, Польша «готовится напасть» на Беларусь, а государственным СМИ «доверяет большинство беларусов». Примерно такую картину мира рисуют читателям районных и областных газет. Причём одни и те же тезисы появляются в разных регионах, иногда с разницей всего в несколько минут. Мы сравнили публикации и обнаружили целые информационные волны, в которых реальные события смешиваются с фейками, манипуляциями и политической пропагандой.
От заводов до поликлиник: российская интеграция в Гомеле дошла до районного уровня
Власти Гомель 12 сентября 2026 года подписали сразу три меморандума о партнерстве с московскими муниципальными округами — Теплым Станом, Котловкой и Гагаринским. Формально речь идет об обмене опытом и совместных проектах. Но примечательно другое: российское присутствие в Беларуси постепенно спускается с уровня президентов, правительств на уровень городов, районов, школ, поликлиник и учреждений культуры.
Лукашенко снова очень явно просится в большую мировую политику.
Он говорит о глобальных войнах, просит передать его позицию Дональду Трампу и пытается выйти на разговор о Ближнем Востоке. Но за этими заявлениями читается куда более простое желание – быть услышанным на самом высоком уровне. Вопрос только в том, насколько это попытка диалога, а насколько – демонстрация амбиций.