У Брэсце хлопец зладзіў перформанс перад аблвыканкамам. Затрымалі і адправілі ў вар’ятню
Алесь Чаркашын апрануўся ў «прарока», абвязаў рукі ланцугамі і абліў іх чырвонай фарбай. Яна сімвалізавала кроў беларусаў. У часе перфомансу актывіст заклікаў улады пакаяцца за свае грахі перад народам. У адваротным выпадку, казаў «прарок» перад ганкам аблвыканкама, краіне пагражаюць няшчасці.
У Брэсце хлопец зладзіў перформанс перад аблвыканкамам. Затрымалі і адправілі ў вар'ятню
Затрымалі хлопца супрацоўнікі міліцыі праз 10 хвілінаў пасля заканчэння перформансу ля ганка аблвыканкама.
Яго даставілі ў пастарунак, дзе склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага пікета, паведаміў лідар хрысціянскіх дэмакратаў рэгіёна Зміцер Шурхай.
Але ў выніку з міліцэйскага пастарунку Чаркашына забралі санітары. Цяпер ён знаходзіцца ў псіхіятрычным стацыянары.
Са словаў дзяжурнага Ленінскага РУУС, там актывіст можа прабыць да трох дзён.
Шурхай кажа, што гэта беспадстаўнае рашэнне, што Чаркашын нармальны і адэкватны чалавек. І не было ніякіх падставаў яго затрымліваць.
Зміцер Шурхай таксама дадаў, што Алесь Чаркашын сапраўды з’яўляецца сябрам Хрысціянскай дэмакратыі, але гэты перфоманс ён рабіў выключна са сваёй ініцыятывы.
Новости
- 12:45 Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии
- 22:49 Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным
- 16:30 Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам
- 20:49 Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы
- 16:52 «Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
Из рубрики
Лукашенко снова очень явно просится в большую мировую политику.
Он говорит о глобальных войнах, просит передать его позицию Дональду Трампу и пытается выйти на разговор о Ближнем Востоке. Но за этими заявлениями читается куда более простое желание – быть услышанным на самом высоком уровне. Вопрос только в том, насколько это попытка диалога, а насколько – демонстрация амбиций.
Турчина в премьеры, Головченко в Нацбанк, а Каллаур …?
Александр Лукашенко отправил в отставку премьер-министра Романа Головченко, который возглавлял правительство с 2020 года. Его место занял Александр Турчин. Также произошла перестановки в правительстве – сменился руководитель Национального банка: Павел Каллаур покинул пост после 10 лет работы, его заменил Роман Головченко.