Мітрапаліт Павел у першым інтэрв’ю: Нашто вы навязваеце дэмакратыю?
Ён засцярог беларусаў ад змены кірунку, у якім ідзе краіна. Мітрапаліт Павел, якога Святы Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы прызначыў мітрапалітам Мінскім, даў сваё першае інтэрв'ю — урадаваму тэлеканалу СТВ. «Мяне радуе, што Аляксандр Рыгоравіч выдатна ведае сітуацыю ў краіне, ведае значэнне царквы і веры для людзей, — сказаў мітрапаліт.
Мітрапаліт Павел у першым інтэрв'ю: Нашто вы навязваеце дэмакратыю?
— Пры такім добрым стаўленні, вядома, думаю, будзем займацца суработніцтвом [праваслаўны выраз, які азначае супрацоўніцтва, сінергію — НН]: кожны будзе выконваць сваю справу, несці сваю місію. Я бачыў велізарную розніцу, што ёсць у Беларусі і тут у нас [у Расіі — НН]», — заявіў мітрапаліт Павел.
«У Мінску можна ў любы час, і днём, і ноччу, выйсці, вы можаце хадзіць без аховы, на вас ніхто не нападзе, не абрабуе. Людзі ўжо ўбачылі перамены да лепшага, і я думаю, што людзі зразумеюць, хто іх кіраўнік.
Ні ў кога, можа быць, нават не ўзнікне думкі змяніць кірунак, па якім сёння ідзе беларускі народ і Беларусь у цэлым.
Я буду рабіць усё магчымае, каб мір і блаславенне перабывалі на блаславёнай беларускай зямлі», — заявіў мітрапаліт Павел.
Адказваючы на пытанне пра сваё стаўленне да заходніх каштоўнасцяў, ён сказаў: «Калі гэта дэмакратыя — заходняе дабро, нашто вы так навязваеце яго рознымі шляхамі і падкупляеце? І Балотная. А цяпер на Хрышчаціку што дзеецца…
Калі заходнія каштоўнасці настолькі добрыя для людзей, навошта вы іх навязваеце? Прапануйце, і людзі самі да вас пойдуць. А паглядзіце на Югаславію, на Лівію, Егіпет… Калі гэта дабро, паглядзіце, як гэтае добра хутка заканчваецца».
«Так што я не супраць заходніх каштоўнасцяў маральных ці духоўных, але не трэба нас заганяць, — падсумаваў ён. — Пакуль жа рух на Захад для мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла абмяжуецца межамі Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы», — пажартаваў ён.
Ён таксама заявіў, што чытаў адзін артыкул у беларускіх СМІ з рэакцыяй на сваё прызначэнне. «Мне паказалі артыкул, там сказана, што да нас едзе кансерватар, які ненавідзіць атэістаў, камуністаў, геяў і Захад. Вы ведаеце, гэта няправільна сказана. Я не магу ненавідзець або пагарджаць людзьмі, я павінен усіх любіць. Але як праваслаўны святар я павінен сказаць: сябры мае, я вас не асуджаю, але шкадую, спачуваю, што вы стаіце на шляху згубным», — адзначыў мітрапаліт.
Як вядома, у расійскай і беларускай афіцыйнай прапагандзе ўзяты курс на атаесамленне Захаду з гей-свабодамі, і мітрапаліт тут ідзе ў тым самым рэчышчы.
Мітр. Павел мае рэпутацыю кансерватара і рускага нацыяналіста. Сярд іншага, ён заяўляў, што Расія можа «адкрыць чарнобыльскі кранік», ужыць ядзерную і бактэрыялагічную зброю ў выпадку пагрозаў сабе.
Прызначэнне мітрапалітам Мінска ўладыкі, які не беларус і ніколі не працаваў у Беларусі, выклікала неўразуменне і горыч ў беларускім праваслаўі. Тут спадзяваліся, што новы ўладыка будзе чалавекам з Беларусі. Аднак пры мітрапаліту Філарэту на пачатку 90-х БПЦ, у адрозненне ад Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата, не дабівалася права самой выбіраць свайго прадстаяцеля.
Зрэшты, УПЦ тое права здабыла таму, што з’явілася Украінская праваслаўная царквы на чале з патрыярхам Кіеўскім, і Масква мусіла прадэманстраваць, што яна не абмяжоўвае правоў украінскага праваслаўя. Варта адзначыць, што і патрыярх Кіеўскі Філарэт, і мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Уладзімір, ачольнік УПЦ Маскоўскага патрыярхата — украінцы, а мітр. Мінскі Філарэт, як і мітр. Павел — нарадзіліся ў Расіі.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно
Из рубрики
Фейки октября. Как госСМИ превращали новости в пропаганду
В октябре государственные СМИ объявили Польшу мировым лидером по импорту оружия, записали почти четыре тысячи гектаров литовского леса в уничтоженные и назвали США виновными в подрыве «Северных потоков». Мы сверили эти заявления с первоисточниками и увидели, где авторы убрали важное уточнение, где перепутали месяц, а где вместо доказательств предложили собственную версию событий.
Семья по методичке: как госСМИ разнесли традиционные ценности по стране
Любить, жениться и рожать детей чиновники теперь учат по государственным методичкам. 15 октября 2026 года тема «традиционных ценностей», выросшая из единого методического сценария, хлынула в областные и районные газеты, на сайты и в Telegram-каналы, причём молодёжи, рабочим и интеллигенции приготовили разные версии того, как правильно жить.