
АК: Што вас калісьці прывяло ў Беларусь?
MA: Дзесьці 17-18 гадоў таму, калі я жыў ва Украіне, я ведаў шмат беларускіх студэнтаў і журналістаў, і кожны казаў, што я мушу паехаць у Беларусь, каб на свае вочы пабачыць таго вар’ята, які ў іх прэзідэнт. Гэта было напрыканцы дзевяностых. Самае цікавае — прынамсі, ў рэтраспектыве — усе яны сцвярджалі, што ён доўга не пратрымаецца, што ён неадукаваны, брутальны і што ад яго вельмі хутка пазбавяцца.
Гэта былі крытычна настроеныя журналісты і апазіцыянеры. Прайшло 15 гадоў, а Лукашэнка ўсё яшчэ пры ўладзе. А тыя, пра каго я распавядаю, яшчэ ў апазіцыі.
АК: Што вас звязвае з Беларуссю цяпер?
MA: Я здымаю дакументалістыку і раблю радыёперадачы пра былы СССР, Цэнтральную Азію, Каўказ, Беларусь, Украіну, займаюся вялікім дацкім медыяпраектам, які, як вы ведаеце, мае назву My Media і працуе з медыйнымі НДА і незалежнымі крытычнымі СМІ ў Беларусі. Праектам кіруе DANIDA, Міністэрства замежных справаў Даніі, і ён ахоплівае Беларусь, Украіну, Каўказ і Турцыю.
АК: З канца дзевяностых вы зрабілі шмат радыё- і тэлематэрыялаў пра Беларусь. Якія праблемы вас зацікавілі больш за ўсё?
MA: Шчыра кажучы, беларуская палітыка падаецца мне нуднай, бо за 15 гадоў яна нікуды не прасунулася. З аднаго боку, у вас есць гэты карумпаваны, брутальны, прымітыўны прэзідэнт – ён асабліва не змяніўся; але з іншага боку, вы маеце марную апазіцыю, якая таксама не значна змянілася.
Калі я прыязджаю ў Беларусь, мне часта даводзіцца рабіць палітычныя рэпартажы, але звычайна я імкнуся распавесці пра моладзь, ці здароўе, ці з’ехаць з Мінска, які даўно ўжо не свежае месца для рэпартажаў. Мне таксама падабаецца асвятляць культурніцкія пытанні, напрыклад, мастацтва; я шмат чаго чуў пра гэтага шалёнага мастака, Алеся Пушкіна, мне ён падаецца цікавым, ён мяняецца і прапаноўвае штосьці новае. Калі б было больш такіх арыгінальных людзей як Алесь, было б цікавей рабіць рэпартажы з Беларусі.
АК: Ці вы заўважылі пэўныя стэрэатыпы, што выкарыстоўваюць замежныя медыі ў дачыненні да Беларусі і, калі так, ці даводзілася вам трапляць у тую ж самую пастку?
MA: [Майкл смяецца] Самый асноўны стэрэатып – гэта, вядома, лысы чалавек з вусамі і зачосам. Зараз немагчыма пісаць пра Беларусь, не ўзгадваючы Лукашэнку, а калі ты замежнік, пра Лукашэнку немагчыма пісаць сур’ёзна.
Не хачу нікога абразіць, я разумею, што гэта вельмі няпроста і, магчыма, жудасна жыць пры ягонай уладзе, але калі вы пішаце пра гэта гледзячы звонку, вельмі цяжка заставацца сур’ёзным. Кожны раз, калі я раблю гэта на Захадзе, людзі кажуць, што трэба прыцішыць маю іронію і сатыру, але я адмаўляюся, бо ён насамрэч так сказаў, бо насамрэч так выглядае і я не перабольшваю.
Такім чынам, самы вялікі стэрэатып – гэта так званы прэзідэнт Лукашэнка. І калі на чале краіны такі персанаж – усё астатняе таксама ператвараецца ў стэрэатып, бо апазіцыя адказвае аднымі і тымі ж словамі, аднолькавымі дурнымі спрэчкамі, акцыямі і падзеямі, што і 15-17 гадоў таму, і яны таксама стэрэатыпныя.
Магу сказаць, што я вінаваты, і, магчыма, тыя людзі, што ведаюць краіну трошкі менш, чым я, нават больш вінаватыя, таму што адразу хапаемся за спадара Лукашэнку, яго вар’яцкія заявы і дзіўныя паводзіны.
АК: Як вы лічыце, ці існуюць агульныя стэрэатыпы, якія выкарыстоўваюць журналісты, калі пішуць пра краіны былога СССР у цэлым?
MA: Людзі, якім столькі гадоў, колькі мне, – і я кожны дзень лаўлю сябе на гэтым – не могуць усвядоміць той факт, што больш няма Савецкага Саюзу, няма халоднай вайны, няма падзеленай Еўропы. Калі ў адной з гэтых краінаў з’яўляецца новы лідар, што насамрэч часам здараецца, я правяраю, што ён рабіў 20 гадоў таму, ці быў чальцом камуністычнай партыі, ці адыгрываў там якую-небудзь значную ролю і гэтак далей.
Адзначу, што маладзейшыя людзі, у якіх няма падобных успамінаў, робяць усё інакш – яны нават забываюць пра сувязі старой гвардыі. Але звярніце ўвагу, хто зараз у прэзідэнтах у былых савецкіх краінах – большасць лідараў была ужо даволі блізка да вярхушкі ў тыя часы.
Я лічу, што гэта праблема і маладзейшых, і старэйшых журналістаў – магчыма, я занадта сур’ёзна стаўлюся да мінулага, але часам я думаю, што маладзейшыя калегі не зусім разумеюць і ўсведамляюць ролю савецкага мінулага ў такім месцы, як Беларусь, гэтаксама як і ў іншых постсавецкіх краінах.
АК: Вы адзін з чальцоў журы міжнароднага журналісцкага конкурса »Беларусь у фокусе-2013». Артыкулы ахопліваюць шырокі дыяпазон тэмаў і прэзентаваць розныя пункты гледжання. Што вы будзеце ў іх шукаць, што вас у іх будзе цікавіць?
MA: Мяне будуць цікавіць працы, у якіх будзе спроба пазбегнуць выкарыстання гэтых стэрэатыпаў у занадта катэгарычнай альбо прымітыўнай форме, ці, магчыма, наадварот, працы кагосьці, хто насамрэч бачыць гэтыя стэрэатыпы і цікава, па-новаму з імі гуляецца. Калі глядзець на асвятленне падзеяў у Беларусі, яно вельмі дрэннае, Беларусь вельмі цяжка зразумець.
Калі вы пройдзеце туды і назад па галоўнай вуліцы Мінску, вы атрымаеце вельмі прыблізнае ўражанне пра тое, што там адбываецца, бо кажуць вельмі мала, і гэта не звязана з тым, што насамрэч адбываецца – гэта тычыцца як палітычнага, так і грамадскага ўзроўню. Я чакаю артыкулаў, якія дадуць нам штосьці новае, новыя веды.
АК: Апішыце Беларусь у трох словах.
MA: Еўропа. Патэнцыял. Летаргія.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More