
Пётр Гузаеўскі
Чытачам «ГЧ» мы прапануем у інтэрв’ю з ганцаўчанінам, які карыстаецца ў жыхароў раёна аўтарытэтам і, што важна, заўсёды мае свой асабісты погляд. Наш субяседнік – Леанід Фёдаравіч Дыдышка, урач-педыятр Ганцавіцкай дапаможнай школы-інтэрната, чалавек, які мае асабісты вопыт у выбарчых працэсах, удзельнічаў у мясцовых выбарах, неаднаразова быў назіральнікам і ведае пра іх нямала.
– Леанід Фёдаравіч, што Вы можаце сказаць аб ходзе перадвыбарчай кампаніі ў параўнанні з мінулымі выбарамі?
–Справядлівыя прэзідэнцкія выбары ў нас былі ў 1994 годзе, і, на жаль, пасля гэтага дэмакратычных выбараў больш не было. Зараз кандыдатам далі паслабленне толькі ў тым, што дазволілі выступіць у прамым эфіры тэлебачання і радыё. Людзі хоць убачылі новых кандыдытаў і пачулі іншыя погляды. А ў астатнім, як быў адзін чалавек на экране ўсіх тэлеканалаў і іншых СМІ, так і застаецца.
–Агітацыйная кампанія ў самым разгары, але чамусьці ўсе кандыдаты ў прэзідэнты і іх давераныя асобы не наведваюць Ганцавічы? Як вы лічыце, чаму?
– Яны, напэўна, думаюць, што гэта палескі раён, выбаршчыкаў мала. і агітуюць у сталіцы, абласных цэнтах і буйных гарадах, дзе жыве большасць выбаршчыкаў. Дый адзін месяц на агітацыю – гэта вельмі мала. Нерэальна аб’ехаць за месяц нават раённыя цэнтры. Я лічу, што на агітацыю трэба мінімум два месяцы.
– Ці дастаткова інфармацыі ў жыхароў Ганцавіцкага раёна, каб вызначыцца, за каго галасаваць?
– Я лічу, што недастаткова. Плакатаў, лістовак і іншай нагляднай агітацыі няма, сустрэч з выбаршчыкамі таксама. У газеце «Савецкае Палессе», якую я рэгулярна чытаю, пра апазіцыйных кандыдатаў ніякай інфармацыі няма. У газеце «Ганцавіцкі час» увагі больш удзяляецца, але таксама недастаткова. З мясцовых рэсурсаў найбольш карысная інфармацыя пра выбары на сайце ganc-chas.com, але многія яшчэ не ведаюць, што такое інтэрнэт.
Таму вельмі часта даводзіцца чуць выказванні, што “я буду галасаваць супраць усіх”. І разважаюць людзі так: за дзеючага прэзідэнта галасаваць не хочуць, а астатніх кандыдатаў мала ведаюць.
– Якім крыніцам інфармацыі варта давяраць, каб зрабіць правільны выбар?
– Найперш інтэрнэт-рэсурсам. Сам карыстаюся шматлікімі крыніцамі з інтэрнэта, дзе можна прачытаць рознабаковыя выказванні вядомых палітыкаў, меркаванні палітолагаў, аналітыкаў, і параўнаць.
Да дзяржаўных СМІ даверу няма. Напрыклад, у “Советской Белоруссии”, якую я чытаю, шмат палос выдзяляецца фактычна толькі для агітацыі за Лукашэнку. Пра другіх кандыдатаў, акрамя іх перадвыбарчых праграм, толькі негатыўныя артыкулы.
– Што ж рабіць тым, у каго няма інтэрнэта і нават грошай на тое, каб выпісваць некалькі альтэрнатыўных газет? Як ім вызначыцца?
– Такім людзям самастойна вызначыцца вельмі складана. Трэба цікавіцца палітыкай. Так ці інакш, удзельнічаючы ў выбарах, усе мы ўдзельнічаем у палітычным жыцці краіны. Калі чалавек будзе цікавіцца палітычным жыццём, то ён знойдзе сродкі і магчымасці для атрымання праўдзівай інфармацыі.
І калі нейкі чыноўнік кажа: “Не лезьце ў палітыку!”, то гэта разлічана на дурняў. Паразважайце, чаму ж тады ён туды палез? Так кажуць тыя, хто дарваўся да ўлады, і хочуць захаваць свае пасады і не жадаюць дапусціць канкурэнтаў.
Ёсць выказванне філосафа Перыкла: “Калі ты не цікавішся палітыкай, гэта не значыць, што палітыка не цікавіцца табой”. І яна можа потым прыйсці да таго чалавека ў дом з аўтаматам ці ў выглядзе разрухі і галадухі.
– Ці можна верыць рэйтынгам кандыдатаў, які зараз публікуюць розныя СМІ? І ці можа нехта з кандыдатаў перамагчы ў першым туры?
– Дзяржаўным СМІ нельга давяраць. Яны могуць пісаць, што ад іх патрабуюць. Я асабіста давяраю тым рэйтынгам, якія ў інтэрнэце. Рэйтынг Лукашэнікі там да 33%. І гэта рэалістычна, бо я гэта бачу ў паўсядзённым жыцці, калі сустракаюся з людзьмі, і чую, што яны кажуць. У першым туры ніхто не выйграе. Пры такой колькасці кандыдатаў гэта немагчыма Такой падтрымкі грамадзян, якая была раней, А.Р. Лукашэнка ўжо не мае. Народ стаміўся ад яго і ад яго абяцанняў.
Мы быццам бы ўжо атрымліваем па 500 долараў. А цэны якія ў нас? На кірмашы ў Ганцавічах у 2008 годзе бульба каштавала 300 рублёў, у мінулым 600, зараз 1200 рублёў(!). І гэта мы, якія называем сябе “бульбашамі”, яе самі вырошчваем. Нядаўна адзін знаёмы, які працуе доўгі час на будоўлях Расіі, сказаў, што ў рэгіёнах Расіі цэны ў два-тры разы ніжэй. І нават з Масквы прыязджаюць і кажуць, як вы тут жывяце з такімі зарплатамі і такімі цэнамі?
І зараз нас вядуць за гэтымі абяцаннямі невядома куды, як пры камуністах. І куды мы прыйшлі? Да развалу. Тады многія верылі, і зараз некаторыя яшчэ вераць, як мой бацька кажа, у “абяцанкі-цацанкі”.
Нядаўна прачытаў справаздачу харчовых і сельскагаспадарчых арганізацый ААН, дык з 2000-2007 гады па росце індэксаў спажывецкіх цэн рост склаў 445,9(!) працэнта. Мы займаем чацвёртае месца ў свеце пасля Зімбабвэ, якую сатрасаюць інфляцыя і ўжо некалькі дэнамінацый за апошнія гады, Анголы, дзе 80% працуе ў сельскай гаспадарцы, а сельгаспрадукцыя імпартуецца, і М’янмы, другая ў свеце краіна па вытворчасці незаконнага опіуму, і дзе ваенная дыктатура.
– Неяк даводзілася ад асобных людзей чуць, што калі Лукашэнкі не будзе, то наступіць ледзь не канец свету?
– Тут толькі пасмяяцца можна, што тут скажаш. Але калі ёсць такія, хто так думае, то я лічу, што яны дарэмна хвалююцца. У розных краінах свету мяняюцца прэзідэнты і ніякіх катаклізмаў не адбываецца. У Расіі быў Пуцін, стаў Мядзведзеў, на Украіне быў Юшчанка, стаў Януковіч. І наадварот, пачаліся змяненні да лепшага. Таму жылі мы, браткі, і жыць будзем добра і з другім прэзідэнтам.
– Есць меркаванне, што канкурэнтаў дзеючаму прэзідэнту няма. Як вы лічыце, ці ёсць сярод кандыдатаў прэтэндэнты, дастойныя заняць пост Прэзідэнта Беларусі?
– Ёсць. І я лічу, што яны змогуць упраўляць краінай не горш, чым дзеючы прэзідэнт. Гэта Андрэй Саннікаў, які атрымаў дыпламатычную адукацыю, мае вопыт работы ва ўрадзе і быў наменікам міністра замежных спраў. Важная якасць – ён умее не сварыцца і весці перагаворы. Упэўнены, ён знойдзе агульную мову з усімі краінамі свету, у тым ліку з Расіяй, Еўропай і ЗША.
Таксама лічу, што дастойныя кандыдаты – эканаміст Яраслаў Раманчук і паэт Уладзімір Някляеў. Ёсць і маладыя перспектыўныя палітыкі Віталь Рымашэўскі і Аляксей Міхалевіч.
– Леанід Фёдаравіч, што б хацелі сказаць, ці параіць выбаршчыкам?
– Паважаныя ганцаўчане! Калі вы хочаце, каб ваш голас сапраўды быў аддадзены таму, каго вы падтрымалі, не галасуйце датэрмінова. Знайдзіце магчымасць і абавязкова ўсе прыйдзіце на выбары ў нядзелю, 19 снежня.
– А што Вы хацелі б пажадаць тым, хто праводзіць гэтыя выбары – членам выбарчых камісій?
Не ўдзельнічайце у фальсіфікацыях, бо гэта грэх. Нельга маніць людзей і гнявіць Бога. Тое, што робіцца быццам бы таемна і хтосьці упэўнены, што ніхто гэтага не бачыць – гэта не так. Існуюць іншыя законы, акрамя тых, якія прапісаны ў кодэксах. Я ў гэта веру. Грэх Бог даруе, але не забывае, і адаб’ецца гэта на дзецях, дзецях дзяцей, і так да трэцяга і чацвёртага калена. Таму калі ў каго-небудзь захварэе жонка ці мужык анкалагічным ці іншым захворваннем, не шукайце вінаватых, бо гэта можа быць расплатай за вашы грахі.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More