
Такой зухаватай прапаганды і такой колькасці хлусні я не ўзгадаю з лепшых брэжнеўскіх часоў. Ды і тое не параўнаць: магчымасцяў тады было менш. Хлопцы, вы чаго дамагаецеся? Стварэння грамадскай думкі для ўводу войскаў на тэрыторыю суверэннай дзяржавы? Адхапіць Крым?
ЦК КПСС, уводзячы войскі ў Чэхаславакію, з народам не раіўся. І што, акрамя таго што абасраліся на ўвесь свет? Вось сёння дзве краіны замест адной. І што, дзе першая, дзе другая? Атрымалі мы іх любоў? Ці нешта яшчэ?
А ўсё ж удалося зазамбіраваць даволі вялікую колькасць ідыётаў і проста невукаў з нестабільнай псіхікай. Ужо рвуцца са зброяй у руках ратаваць рускамоўнае насельніцтва — быццам яно да гэтага заклікае. А яны і паверылі. Хлопцы ў тэлевізары, вы чаго дамагаецеся? Надоўга пасварыць два народы, якія жывуць побач? У вас атрымліваецца. А чым гэта канчаецца, ведаеце? Вайну з Украінай захацелі? Так, як з Абхазіяй, не выйдзе: хлопцы на Майдане ўжо загартаваныя і ведаюць, за што б’юцца: за сваю краіну, за сваю незалежнасць. А мы за што? За Януковіча?
Хлопцы, навошта вы схавалі яго ў Расеі? Сумленны чалавек не будзе хаваць злачынцу і злодзея. А злодзей — будзе. Навошта вы сябе ганьбіце перад чалавецтвам? Я ведаю, што вам напляваць, але ўсё-такі?
Вядома, на Украіне нарабілі мора глупстваў — з рускай мовай, са зносам помнікаў. Але такія глупствы непазбежна суправаджаюць любую рэвалюцыю — спружына разгінаецца ў адваротны бок. А потым усё становіцца на месцы — глупства не можа доўжыцца вечна.
Хлопцы, нам з імі жыць. Па-ранейшаму па суседстве. І пажадана ў сяброўстве. А як ім жыць, яны вырашаць самі.
Ці пастраляць захацелася? Кажуць, патрыятызм умацоўвае.
Ненадоўга.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More