Назіральнікаў на выбарах у Ганцавічах пасадзілі каля туалета
Па наказ прэзідэнта, які завяраў, што гэтыя выбары будуць “самыя чэсныя і празрыстыя” у Ганцавічах забыліся ўжо на другі дзень датэрміновага галасавання. На выбарчым участку №4, які знаходзіцца ў ГДК, члены выбарчай камісіі выдалілі назіральнікаў з памяшкання для галасавання, і пасадзілі іх у калідоры каля туалета.
Гэта ўсё, што маглі бачыць назіральнікі ў сераду на выбарчым участку №4 у Ганцавічах / Фото: Святлана Малышка
У першы дзень галасавання ніякіх праблем не было, і яны сядзелі, як і вызначана выбарчым заканадаўствам, у памяўшканні для галасавання. У сераду, 15 снежня, двое назіральнікаў, якіх вылучылі грамадзяне шляхам збору подпісаў, маглі сачыць за тым, як праходзіць датэрміновае галасаванне, толькі праз праём дзвярэй. “Зараз мы нічога практычна не бачым, як выдаюцца бюллетэні, скрыня для галасавання таксама не ў полі зроку, і што туды кідаюць і колькі мы не ў стане”, — сказала адна назіральнікаў Галіна Канінец. – Затое бачым усіх, хто ходзіць у туалет.

Як высветліў журналіст “ГЧ”, выдалілі іх без прычыны. Ніякіх заўваг у членаў камісіі назіральнікаў не было. Старшыня ўчастковай камісіі Валерый Русакевіч, адказаў “ГЧ”, што ў тым памяшканні цесна і яшчэ нехта з прагаласаваўшых паскардзіўся, што праз шчыліну ў кабіне для галасавання назіральнікі маглі бачыць за каго яны галасавалі.

Журналіст «ГЧ» спрабаваў даведацца ў В. Русакевіча, калі і хто скардзіўся. Аказалася, што гэта ікогніта. Ну, так яно ж і зразумела, чэсныя і празрыстыя выбары, дзе скардзцца інкогніта і ананімы. І гэта выклікае вялікія сумненні, а ці быў хлопчык, як кажуць? Ці гэта такія ж выдумкі, як і абсурдная прычына, па якой назіральнікаў выдалілі і перашкаджаюць іх працы.

Не ілшнім будзе нагадаць паважаным членам УВК, што іх абавязак стварыць умовы для нармальнай работы ўсіх удзельнікаў выбарчага працэсу. А, згадзіцеся, садзіць назіральнікаў каля туалета ў іншым пакоі гэта не толькі не нармальна, але і непрыстойна. Па-чалавечы, дык гэта здзек на людзьмі і ганьба гэтай камісіі.

І «віна» гэтых назіральнікаў толькі у тым, што камусьці не спадабаліся іх “залішняя” пільнасць, бо яны ні на хвіліну не адыходзяць з і сочаць за ходам галасавання з пачатку адкрыцця выбарчага ўчастка і да вечара. Таму і з’явілася такая нярвознасць у членаў камісіі, бо назіральнікі, сапраўды незалежныя і чэсна выконваюць сваю справу, каб потым расказаць пра выбаршчыкам, наколькі ж сапраўды свабодна і адкрыта праходзілі гэтыя выбары.
Можна задацца пытаннем? Калі выбары будуць чэснымі і адкрытымі, як таго патрабуе выбарчае заканадаўства, калі не плануецца ніякіх фальсіфікацый, то чаго нервавацца? Сядзіце сабе, працуйце, выдавайце бюллетэні і потым правільна іх палічыце. Усё, што патрабуецца — адкрытасць і чэснасць.

Але ўжо ў чарговы раз ганцавіцкія чыноўнікі, быццам бы назнарок падводзяць кіраўніка дзяржавы, даючы повад для роздуму жыхарам нашага раёна,а таксама назіральнікам СНД і АБСЕ ў аб’ектыўнасці і адкрытасці выбарчага працэсу.
Ёсць яшчэ спадзяванне, што сваю памылку выбарчая камісія тэрмінова выправіць. А каб гэта было хутчэй, і каб мірна ўрэгуляваць канфлікт, у чацвер накіраваны скаргі пракурору і раённую выбарчую камісію. Сачыце за працягам.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Лукашенко снова очень явно просится в большую мировую политику.
Он говорит о глобальных войнах, просит передать его позицию Дональду Трампу и пытается выйти на разговор о Ближнем Востоке. Но за этими заявлениями читается куда более простое желание – быть услышанным на самом высоком уровне. Вопрос только в том, насколько это попытка диалога, а насколько – демонстрация амбиций.
Турчина в премьеры, Головченко в Нацбанк, а Каллаур …?
Александр Лукашенко отправил в отставку премьер-министра Романа Головченко, который возглавлял правительство с 2020 года. Его место занял Александр Турчин. Также произошла перестановки в правительстве – сменился руководитель Национального банка: Павел Каллаур покинул пост после 10 лет работы, его заменил Роман Головченко.