Categories: Политика

Анатоль Ляўковіч не выключае свайго ўдзелу ў выбарах прэзідэнта

Пра гэта ён заявіў …, каментуючы заяву шэрагу ініцыятыў аб яго падтрымцы ў наступнай прэзідэнцкай выбарчай кампаніі.

У паведамленні, распаўсюджаным у СМІ 27 мая, зазначаецца, што «арганізацыйны камітэт па стварэнні Цэнтрысцкай партыі Беларусі, грамадзянская ініцыятыва «За Ляўковіча», арганізацыя этнічных украінцаў у Беларусі «Украінскі дом» і Савет еўраатлантычнага супрацоўніцтва (СЕС) пачынаюць дзейнічаць пад адзіным брэндам «Ляўковіч 2015». «Яго палітычныя погляды поўнасцю адпавядаюць светапогляду беларусаў, а прапанаваная ім і яго паплечнікамі палітычная стратэгія «За дыялог і кансалідацыю» адпавядае жаданням людзей з самых розных сацыяльных слаёў… Ён не жыве ў свеце ілюзій, не заклікае свой народ да бессэнсоўных дзеянняў («Плошчаў», «Майданаў» і іншых «каляровых рэвалюцый»), не навязвае сваім суайчыннікам заведама правальныя ідэі, як гэта робяць палітычныя «прафурсеткі» ў асобе нязменных апазіцыйных «правадыроў» і палітычныя дылетанты ад ЛДПБ, РППС», — гаворыцца ў паведамленні.

Ляўковіч заявіў, што нейкіх кансультацый і перамоў з ініцыятывамі наконт свайго ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах не праводзіў. «Але для мяне гэта навіна прыемная. Значыць, павялічваецца колькасць прыхільнікаў дыялогу і кансалідацыі ў грамадстве», — сказаў ён.

***

Анатоль Ляўковіч са жніўня 2008 года па кастрычнік 2010 года ўзначальваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада). 10 кастрычніка 2010 года ў Мінску прайшоў з’езд БСДП (Грамада), на якім старшынёй быў абраны Анатоль Сідарэвіч, аднак вынікі з’езда Ляўковіч не прызнаў. Вынікі з’езда не былі прызнаныя і Мінюстам. Не былі афіцыйна прызнаныя і вынікі паўторнага з’езда 5 чэрвеня 2011 года. Яшчэ адзін з’езд прайшоў 18 сакавіка 2012 года, на якім старшынёй партыі была выбрана Ірына Вештард, зноў пераабраная кіраўніком арганізацыі ў 2014 годзе.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago