
Па словах, прадстаўніка міжнароднага аб’яднання Penal Reform Internation Сяргея Шымавалоса, асноўная мэта тыдня – яшчэ раз даць беларускаму грамадству нагоду задумацца і ацаніць усе аргументы за і супраць захавання ў краіне вышэйшай меры пакарання.
Па словах Шымавалоса, PRI працуе ў сферы рэформаў пенітэнцыярнай сістэмы ва ўсім свеце менавіта ў тых краінах, дзе адчуваецца запатрабаванасць грамадства ў такіх рэформах. На думку эксперта, у Беларусі такая запатрабаванасць гучыць надзвычай актуальна.
– Менавіта таму РПГА “Беларускі Хельсінскі камітэт”, Міжканфесійная місія “Хрысціянскае сацыяльнае служэнне”, Penal Reform Internation і шэраг іншых партнёраў вырашылі правесці цэлы тыдзень шырокага інфармавання грамадскасці. У праграме тыдня – экспертныя круглыя сталы, публічныя лекцыі, вечаровыя кінапаказы, а таксама вялікая канферэнцыя з прадстаўнікамі хрысціянскіх канфесій.
Так, 3 чэрвеня эксперты збяруцца на круглы стол каб абмеркаваць адказнасць грамадства за рэабілітацыю дзяцей асобаў, асуджаных да смяротнага пакарання, пажыццёвага і вельмі працяглага зняволення. На круглым стале 6 чэрвеня гаворка пойдзе пра спаборнасць адвакатаў і грамадскіх абаронцаў у судовых працэсах па цяжкіх крымінальных злачынствах, а ўвечары таго ж дня з публічнай лекцыяй у Мінску выступіць заслужаны юрыст, ініцыятар увядзення суда прысяжных у Расійскай Федэрацыі Сяргей Пашын.
Апроч афіцыйнага пачатку тыдня праваабаронцы прэзентавалі журналістам і сайт кампаніі. Па словах Юліі Хлашчанковай з БХК, удзельнікі кампаніі сабралі ўсе аргументы барацьбітоў за і супраць смяротнай кары, а таксама прыхільнікаў увядзення мараторыю на яе.
– Ідэя сайта палягае ў тым, каб даць людзям магчымасць у цішыні, без агрэсіі, ацаніць усе перавагі і хібы таго ці іншага рашэння і зрабіць выбар для сябе асабіста. Бо вельмі часта развагі пра смяротнае пакаранне заспяваюць чалавека ў вельмі стрэсавай, інфармацыйна напружанай сітуацыі. Мы ж хочам даць людзям магчымасць падумаць падчас наведвання сайта і ўсіх мерапрыемстваў тыдня.
Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября 2026 здесь пройдёт…
С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…
Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…
Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…
Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…
Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…
This website uses cookies.
Read More