Политика

ЗША ўвялі палітычныя і эканамічныя санкцыі

У заяве афіцыйнага прадстаўніка Дзярждэпартамента ЗША Філіпа Кроўлі гаворыцца, што Злучаныя Штаты аб’яўляюць аб увядзенні мер у адказ на «брутальнае падаўленне прэзідэнтам Лукашэнкам і ўрадам Беларусі дэманстрацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў», «непрапарцыянальнае прымяненне сілы і затрыманне соцень дэманстрантаў, уключаючы пяцярых кандыдатаў у прэзідэнты, працяг рэйдаў супраць грамадзянскай супольнасці, СМІ і палітычных партый, закрыццё офіса АБСЕ ў Мінску і фальсіфікацыі пры падліку галасоў».

ЗША аднавілі эканамічныя санкцыі ў дачыненні да беларускіх прадпрыемстваў «Полацк Шкловалакно» і «Лідская лакафарба», пашырылі спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краіны. Паводле слоў Кроўлі, уезд у ЗША будзе забронены для тых асоб і членаў іх сем’яў, хто мае дачыненне да разгону акцыі пратэсту 19 снежня ў Мінску і наступных рэпрэсій у Беларусі.

«ЗША таксама працуюць над фінансавымі санкцыямі ў дачыненні да шэрагу асоб і прадпрыемстваў у Беларусі. Крытэрыем пападання ў гэты спіс стане дачыненне да дзеянняў па падаўленні дэмакратычных інстытутаў ці парушэння правоў чалавека пры дапамозе палітычных рэпрэсій», — сказаў Кроўлі.

Ён падкрэсліў, што ЗША настойваюць на неадкладным вызваленні ўсіх затрыманых і зняцці з іх усіх абвінавачанняў, спыненні рэпрэсій у дачыненні да грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і палітычнай апазіцыі, а таксама павазе права на выказванне палітычных поглядаў, свабоду СМІ і развіццё грамадзянскай супольнасці. Паводле слоў Кроўлі, ЗША будуць рэагаваць і будаваць сваю палітыку ў дачыненні да Беларусі ў адпаведнасці з дзеяннямі беларускага ўрада.

«Прынятыя меры не скіраваныя супраць беларускага народа. Злучаныя Штаты плануюць павялічыць сёлета як мінімум на 30% дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежным СМІ і дэмакратычным палітычным партыям», — сказаў Кроўлі.

Ён заявіў, што ЗША дзейнічаюць у цеснай каардынацыі з ЕС і іншымі партнёрамі ў дачыненні да сітуацыі ў Беларусі і адказу на падзеі. 31 студзеня 2011 года міністры замежных спраў краін ЕС заявілі пра візавыя санкцыі ў дачыненні да 158 беларускіх чыноўнікаў, уключаючы Аляксандра Лукашэнку і яго старэйшых сыноў Віктара і Дзмітрыя.

terminator

Recent Posts

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

17 часов ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

4 дня ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

5 дней ago

Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами

С начала 2026 года года в Беларуси отремонтировано 1460 километров республиканских дорог. Это значит, что…

5 дней ago

В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами

Работники агропромышленного комплекса и строительной сферы рискуют сталкиваться с задержками в выплатах. Профсоюз Беларуси рапортует,…

1 неделя ago

Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству

Белорусское правительство и бизнес добралось до Иркутска – 25 августа 2026 года в городе состоялось…

2 недели ago