Майя Абромчык: “Законнапаслухмяныя грамадзяне не павінны баяцца міліцыі”
Ужо амаль тры месяцы мінула пасля здарэння, але абмеркаванне тых падзей і па сёняшні дзень яўляюцца актуальнай тэмай. Даволі часта у СМІ і інтэрнет-рэсурсах гучыць і прозвішча ганцаўчанкі Майі Абромчык. Дзяўчыну жорста збілі амапаўцы, у выніку чаго яна атрымала сур'ёзныя пераломы нагі.
Майя, так склаліся абставіны, што неспадзявана аказаўшыся пацярпелай пасля падзей 19 снежня, вы сталі аб’ектам увагі сродкаў масавай інфармацыі і грамадскасці? Зараз, пераасэнсаваўшы тое, што адбылося, якое ў вас стаўленне да тых падзей?
Так адбылося, што ў натоўпе я не была. Я прыйшла значна пазней, калі дэманстрацыя ўжо скончылася. Я проста стала ахвярай уседазволенасці амапаўцаў, яны дакладна ведалі, што за гэта ім нічога не будзе.
Фактычна з-за таго, што на плошчы быў хапун, вы пацярпелі і аказаліся ў бальніцы з сур’ёзным пераломам нагі. Як вы зараз ставіцеся да тых, хто прыйшоў, каб выказаць нейкую сваю грамадзянскую пазіцыі і тых, хто разганяў дэманстрантаў?
Тыя, хто выходзіў – смелыя людзі, так як яны не баяцца выказваць сваю пазіцыю. шмат хто са знаемых там быў, я пра іх не магу сказаць нічога дрэннага, яны не «адмарозкі», як традыцыйна прынята ставіцца да іх. Яны – з вышэйшай адукацыяй, інтэлігентныя, вельмі разумныя, пераможцы рэспубліканскіх алімпіяд, добрыя выкладчыкі і г.д. Але ў СМІ прынята казаць наадварот, што яны дурныя і цалкам ўсе п’яныя.
Наконт амапаўцаў – з аднаго боку, я б не стала асуджаць тых людзей, якія проста выконвалі чужыя загады. Ці, як сказана ў Бібліі «не суди их, ибо они не ведают что творят». Але, сыходзячы з уласнага досведу, калі мяне так жорстка пабілі без ніякай на тое неабходнасці, прыходзяць іншыя думкі ў галаву. Калі б мяне пабілі ў натоўпе, гэта б яшчэ не выглядала так дзіка. Але ж мяне пабілі пасля разгону дэманстрацыя і прычым без ніякай на тое неабходнасці. Яны проста ўпяцерых накінуліся на нас, не прад’яўлялі нам ніякіх патрабаванняў, нічога не казалі.
Потым прыжалі да сцяны, двое пачалі біць хлопца і дзяўчыну, якія стаялі побач. Трое пачалі біць нас. Прычым абсалютна нічога не патрабуючы, проста пачалі біць. А потым ужо патрабаваць, каб мы ішлі ў машыну. Было відавочна, што яны гэта робяць для ўласнага задавальнення. І таму я лічу, што такія людзі не павінны служыць у міліцыі, інакш атрымліваецца, што міліцыя нас не абараняе, а зусім наадварот.
Як ваш стан здароўя, і чым для вас абярнулася сітуацыя?
Траўма сур’езная і я доўга не змагу нармальна хадзіць. Прыйшлося змяніць свае жыцце, перавясціся на завочнае аддзяленне.
Ці збіраецеся вы абскарджваць дзеянні тых, хто на вас напаў і жорстка збіваў?
Збіраюся, таму што лічу, што гэтыя людзі павінны панесці наказанне. Хачу, каб міліцыя такога не чыніла ў наступным з кім-небудзь яшчэ.
На форумах і ў размовах не раз даводзілася чуць выказванні, што вам не трэба было ў той дзень выходзіць на вуліцу, што вы павінны былі ведаць, што гэта небяспечна, што гэта ваша віна і г.д.. Што б вы маглі адказаць тым людзям?
Я думаю, што людзей, хто так кажа, цяжка пераканаць, таму што яны не бачаць нават відавочныя рэчы. Канешне, я ўлічвала верагодную небяспеку, але не думала, што будзе так жорстка. Я думала, што міліцыянеры – такія ж людзі, як і астатнія, што яны проста выконваюць сваю працу, і што іх можна ў чымсьці пераканаць. Але гэта не так. Я не ведаю, чаму там вучаць людзей у спецпадраздзяленнях, што на мае пытанне «навошта вы яго б’еце?», яны пачалі біць і мяне.
Міліцыя не павінна сябе так паводзіць, інакш яна страціць давер у народа, ці ўжо страціла. Непавінна быць, каб законнапаслухмяныя грамадзяне баяліся міліцыі А тым людзям, хто мяне асуджаць за тое, што вышла на вуліцу, я магу сказаць, што такім чынам, яны пашыраюць уседазвол міліцыі. І хай яны не думаюць, што з імі гэтага не адбудзецца. Кожны можа апынуцца ў такой сітуацыі.
Новости
- 16:10 Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
Из рубрики
Запад разваливается, Лукашенко всегда прав. Как государственные газеты разносят пропаганду
Европа катится к катастрофе, Польша «готовится напасть» на Беларусь, а государственным СМИ «доверяет большинство беларусов». Примерно такую картину мира рисуют читателям районных и областных газет. Причём одни и те же тезисы появляются в разных регионах, иногда с разницей всего в несколько минут. Мы сравнили публикации и обнаружили целые информационные волны, в которых реальные события смешиваются с фейками, манипуляциями и политической пропагандой.
От заводов до поликлиник: российская интеграция в Гомеле дошла до районного уровня
Власти Гомель 12 сентября 2026 года подписали сразу три меморандума о партнерстве с московскими муниципальными округами — Теплым Станом, Котловкой и Гагаринским. Формально речь идет об обмене опытом и совместных проектах. Но примечательно другое: российское присутствие в Беларуси постепенно спускается с уровня президентов, правительств на уровень городов, районов, школ, поликлиник и учреждений культуры.
Лукашенко снова очень явно просится в большую мировую политику.
Он говорит о глобальных войнах, просит передать его позицию Дональду Трампу и пытается выйти на разговор о Ближнем Востоке. Но за этими заявлениями читается куда более простое желание – быть услышанным на самом высоком уровне. Вопрос только в том, насколько это попытка диалога, а насколько – демонстрация амбиций.