Categories: Здоровье

Сацложкі – магчымасць пазбавіцца ад адзіноты і непатрэбнасці

Жывуць там і атрымліваюць медыцынскае абслугоўванне людзі з розных вёсак Ганцаўшчыны – Вострава, Люсіна, Задуб`я, Кукава, Хатыніч, Любашава, Ельні, Палоні, Круговіч. Больш жанчын – іх дзесяць.

У асноўным гэта людзі сталага ўзросту, якія перанеслі інсульт ці іншыя цяжкія хваробы, што адабралі апошнія сілы і магчымасць самастойна сябе абслугоўваць. У асноўным усе яны ляжачыя – ім патрэбны спецыяльны догляд, асаблівая ўвага. Бо, па словах медыкаў, чалавек, які прыкаваны да ложка, часта ўпадае ў дэпрэсію і іншы раз нават пачынае думаць пра хуткую смерць.

Як аказалася, бабулі і дзядулі там вельмі розныя – адны вясёлыя, другія сумныя. Некаторыя прыветлівыя і вельмі хочуць пагаварыць, другія ж адварочваюцца і злуюцца, што патрывожылі іх спакой.

Сярод пастаяльцаў настаўнікі, калгаснікі, прадаўцы – кожны са сваім лёсам. Але яднае іх адно – агульнае адчуванне адзіноты і ў нейкай меры непатрэбнасці і закінутасці. Чаму так? Чаму нямоглыя састарэлыя «сірацеюць» пры жывых дзецях, чаму блізкія і родныя іншы раз нават і не ўспамінаюць пра іх? Гэта цяжка зразумець. Ці ёсць аб`ектыўныя прычыны, па якіх можна забыцца пра таго, хто даў табе жыццё, хто апякаў і дапамагаў, а ў выніку стаў нікому непатрэбным?
Вельмі цяжка глядзець і на тых, хто аказаўся мацнейшым за сваіх дзяцей, якія ўжо пакінулі гэты свет, а ім, старым, нямоглым, трэба дажываць свой век пад апекай чужых людзей.

Старасць ці хвароба бяруць сваё, да гэтага этапу прыйдзе кожны. Жыццё непрадказальнае, і той, хто цяпер кажа, што добрыя бацькі на сацложак не трапляюць, таксама могуць там апынуцца, бо ніхто не ведае, што для яго наканаваў лёс .

Даведка

На сацложках у бальніцах Ганцавіцкага раёна знаходзіцца 42 чалавекі: 25 у Дзяніскавічах, 15 у Малькавічах і 2 ў Хатынічах. Застаюцца “вакантнымі” яшчэ тры месцы. Каб трапіць на сацложак, трэба на імя галоўнага ўрача напісаць заяву. За пражыванне ў бальніцы з пенсіі прыйдзецца аддаць 80%.

У Малькавіцкай бальніцы ёсць пенсіянеры з Украіны  і  Каўказа

Аднымі з пастаяльцаў Малькавіцкай бальніцы з`яўляюцца Елізавета Левізава з Малькавіч і Кацярына Валасюк з Задуб`я. Жанчыны жывуць у адным пакоі, звычайна разам бавяць час, разам ходзяць на прагулку на вуліцу, чытаюць – хто газеты («Ганцавіцкі час» – адна з іх), а хто і раманы.

«Ходзім да іншых, гутарым. Песні толькі не спяваем і анекдоты не расказваем – адышлі яны ўжо ў мінулае. Таму тэмы цяпер у нас такія: што, дзе і па колькі?» – расказвае карэспандэнту Елізавета Левізава.

Жыве ў бальніцы жанчына са жніўня. Галоўная прычына, па якой яна тут апынулася, – хвароба. Кажа, што артэрыяльны ціск скача, кашаль душыць, непакоіць сэрца – самой не справіцца.

«Канешне, як бы тут добра ні было, я хацела б жыць у сваёй хаце, сярод блізкіх, родных. Але, відаць, лёс у мяне такі. Калі была маладая, працавала з дзецьмі, то і не думала, што ўсё можа так у старасці абярнуцца. Так можа стацца з кожным», – кажа, трымаючыся за сэрца, жанчына.

Родам пенсіянерка з Каўказа, па адукацыі педагог, працавала ў Сібіры, у 50 гадоў пайшла на пенсію.

Яна расказала, што так любіла дзяцей, так любіла сваю працу, што, можна сказаць, з-за гэтага нават і сям`і адцуралася. З мужам пражыла толькі 10 гадоў, а разышлася, так і не займеўшы сваіх дзяцей.

Па яе словах, аб працы педагога яна марыла з дзяцінства. І калі яе мара збылася, то дзецям яна аддавала ўсю сябе.

«З дзецьмі мне было так добра, што мне здавалася, так будзе заўсёды», – расказвала пенсіянерка.

У 2002 годзе, ужо будучы на пенсіі, пераехала ў Беларусь, у вёску Малькавічы, да сястры, да якой яна з 1968 года амаль кожны год ездзіла ў госці. Год жыла разам з сястрой, потым купіла сваю хатку. У 2010 годзе сястра памерла, і жанчына адразу адчула адзіноту, пачало падводзіць здароўе. Але ў мінулым годзе яшчэ саджала агародніну, а цяпер і да бальніцы, і да крамы дайсці цяжка.

«Іншы раз так хочацца паехаць у Сібір, цягне мяне на месца працы, там жа столькі сяброў! Аб Радзіме ужо не думаю, наша сяло запоўнілі чачэнцы, рускіх там засталося тры-чатыры сям’і, і яны прынялі іслам», – падзялілася набалелым жанчына.

У Кіеве у Елізаветы ёсць старэйшая сястра, але яна таксама вельмі хворая. Яе забрала да сябе дачка. Быў яшчэ брат, але і ён памёр. У Малькавічах яна адна, з блізкіх няма нікога.

У жанчыны цікавае захапленне. Яна збірае выразкі з газет і наклейвае іх у сшытак. У яе там матэрыялы на розныя тэмы: юрыдычныя парады, артыкулы пра музыкантаў, парады пенсіянерам, матэрыялы пра дамы для састарэлых і сельскую гаспадарку.

На пытанне, як ёй тут жывецца, жанчына сказала, што вельмі камфортна, наракаць няма на што. Чысціня, парадак, ванна з гарачай вадой – мыйся хоць штодзень. У кожнага ёсць, як кажуць, мамка-нянька – гэта санітарачкі, а медсёстры таксама малайчынкі.

«А які ў нас доктар! Не магу выказаць свайго захаплення. А некаторыя пра яго кажуць, што ён такі прыгожы, прыемны і такі абаяльны, што на яго толькі паглядзіш – і хвароба сама адыходзіць. Як бы яго тут прыжаніць, каб толькі не з`ехаў ад нас», – усміхнулася пенсіянерка.

У адным пакоі з Елізаветай Георгіеўнай жыве Кацярына Васільеўна Валасюк. Нарадзілася яна ў 1943 годзе на Украіне, у Беларусь калісьці прыехала да хлопца. Ажаніліся, але дзяцей так і не нарадзілі. Пакуль жылі ўдваіх з мужам, было лягчэй, дапамагалі адзін аднаму. Некалькі гадоў таму мужа не стала – утапіўся. Трагедыя вельмі падкасіла жанчыну. І вось ужо амаль год Малькавіцкая бальніца з`яўляецца для яе домам. Жанчына кажа, што ў бальніцы ёй падабаецца, догляд добры, вось толькі пенсія малая– не атрымлівае і 200 рублёў. Усё, што застаецца ад утрыманага за сацложак, ідзе, па словах бабулі, на лекі.

Пра сябе яна гаварыла мала, пасля хваробы ёй размаўляць цяжкавата. Сяброўка адзываеццапра яе вельмі добра. Кажа што, Кацярына Васільеўна вельмі акуратная, глядзіць за сабой: з палаты не выйдзе, пакуль не паглядзіцца ў люстэрка і не прычэшацца.


Ольга Грицкевич

Recent Posts

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

1 неделя ago

Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск

Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…

2 недели ago

Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах

Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…

1 месяц ago

Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье

Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…

1 месяц ago

Как быстро и легко остановить понос народными средствами!

Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…

1 месяц ago

Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз

Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…

2 месяца ago