Categories: Здоровье

Віцебская журналістка расказала пра каронавірус у Віцебску

“Ведаю, шмат хто палічыць гэты пост дзіўным і нават бязглуздым. Многія людзі проста ўпэўнены, што гэта яны самі ўсім у гэтым жыцці кіруюць. Я не буду ні з кім тут спрачацца і нікога ні ў чым пераконваць. Гэта асабістая справа і права кожнага — верыць ці не верыць у Бога. Скажу адно: веру, што наш Віцебск, які ўжо пачынаюць называць «беларускім Бергама» (горадам у Італіі, дзе шмат ахвяр пандэміі), абыйдзе гэтая навала. Як абыйдзе і ўсю Беларусь.”

Так распачала адзін са ваіх апошніх пастоў у “фэйсбуку” вядомая віцебская журналістка Таццяна Мацьвеева . Што насамрэч адбываецца ў горадзе “Славянскага базару”, аўтар даведаўся, паразмаўляўшы з Таццянай.

Гутарка пачалася з таго, што Таццяна Мацьвеева сказала, што сама хварэе і знаходзіцца дома. Але пры гэтым напружана працуе, бо шмат матэрыялаў. На вуліцу яна выходзіць толькі па патрэбе: магазін і паліклініка.

Таццяна Мацьвеева

Адносна каронавірусу якую-небудзь інфармацыю журналістам атрымаць амаль немагчыма. Яна кажа наступнае: “Інфармацыі не так шмат. Улады ігнаруюць нашы званкі, або аднекваюцца: “адкуль мы ведаем, што вы журналісты? Можа вы ашуканцы?”

Як вядома ў Віцебску памёр першы хворы на каранавірус, актор тэатра Віктар Дашкевіч. Потым памерла жанчына. Апошнім часам, па словах Таццяны, людзі пачалі крыху хадзіць у масках. А пасля смяротнага выпадку такіх стала значна болей.

—Па гораду паўзуць розныя чуткі, што быццам Лядовы Палац пераабсталявалі пад шпіталь для хворых, горад зычынены для выезду і ўезду, Віцебск — горад-прывід. Мы — журналісты, канечне, правяраем гэтыя чуткі, — працягвае Таццяна.

1 сакавіка ў Віцебску зафіксіраваны першы выпадак каранавіруснай інфекцыі. Калі Таццяна аб гэтым даведалася, то па яе словах, яна не зусім разумела, чаму муж вырашыў з самага пачатку абмежаваць усе паездкі і кантакты.

“Разам з Ігарам мы хацелі ехаць на жаночы забег на 8 сакавіка ў Мінск, каб паўдзельнічаць у спаборніцтве. Але Ігар сказаў мужчынскае “не”. Там меркавалі сустрэцца з сынам і ягонай дзяўчынай, якія жывуць і працуюць пад Мінскам. Але ніхто нікуды не паехаў. Муж таксама ходзіць толькі на працу. Я сама калі куды выходжу, апранаю маску”.

27 сакавіка віцебскія ўлады прынялі адпаведнае рашэнне, каб супрацьстаяць пандэміі. Але яно было надрукавана толькі 30 сакавіка. У Віцебску па-ранейшаму працуюць заводы, фабрыкі і прадпрыемствы. Людзі ходзяць на працу. Але нехта ўжо моцна напалоханы. Сітуацыя робіцца напружанай.

На пытанне, ці баіцца журналістка захварэць на каранавірус, Таццяна адказала:

“Я асабіста не напалоханая. Прафесія вымагае адэкватнасці. Але ў сувязі з апошнімі падзеямі моцна не высыпаюся”.

Па апошнім дадзеным у Беларусі ўжо двое памерлых ад каранавірусу. У Віцебскіх шпіталях ад кантакткаў з інфіцыраваннымі пачалі заражацца медыкі. Колькі ў Беларусі хворых на каранавірус, ад уладаў даведацца амаль немагчыма.

Па афіцыйнай інфармацыі, за апошнія суткі выпісана 5 пацыентаў са станоўчым тэстам на каранавірус. Пад медыцынскім назіраннем і на лячэнні знаходзіцца 157 чалавек.

Александр

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago