«Усе запасліся антыбактэрыяльнымі сродкамі, антысэптыкамі, маскамі”. Расповед пра рэжым у Маскве
Як жыве Масква ў час самаізаляцыі і каранціннага рэжыму, распавёў наш зямляк Аляксей Лукашэвіч, які зараз стала жыве і працуе ў расійскай сталіцы.
Машыны стаяць у дварах. На карантыне ўся Масква / Фото: Аляксей Лукашэвіч
Раней мы ўжо размяшчалі расповед Алёны В. пра працу маскоўскіх супермаркетаў. А зараз вырашылі даведацца, што у Маскве змянілася ў сувязі з ўвядзеннем каранціну.
—Аляксей, распавядзі, што ў Маскве змянілася з пачаткам каранавірусу?
—З пачаткам каранавіруса было дзве невялікіх хвалі панікі. Першая, калі папаўзлі чуткі аб магчымым каранціне. Другая, калі аб’явілі, што будуць непрацоўныя дні. Тады ў крамах скупалі макароны і грэчку. Увечары можна было не знайсці тавара на паліцах, але зранку паліцы зноў былі запоўненыя.
З пачаткам абавязковай самаізаляцыі Масква апусцела. Машын зменела дзесці на 60-70%. Бальшыня людзей апранаюць маскі. Уваходы ў метро патрулюе паліцыя. Але ніякіх дзеянняў яна не прадпрымае.
Пакуль мы ў рэжыме абавязковай самаізаляцыі. З сярэдзіны тыдня ўвялі штрафы за яго парушэнні. У СМІ кажуць аб прадленні гэтага становішча.

Большасць працадаўцаў, якія маглі, перавялі сваіх работнікоў на рэжым працы з дому. А вось кафэ, салоны прыгажосці, крамы з вопраткай, электронікай зачыненыя.
Бачыў, што людзей, якім відавочна за 65, не пускалі ў метро і грамадскі транспарт, а пенсіянеры з гэтага абураліся.
—Што думаюць самі людзі пра гэтыя меры?
—Калі напачатку ўсё успрымалася так, як быццам гэта нас не кране, то зараз абсалютная бальшыня знаёмых і калег успрымаюць меру самаізаляцыі як правільную. Усе запасліся антыбактэрыяльнымі сродкамі: сурвэткамі, антысэптыкамі, маскамі.
Ў нашым доме, напрыклад, кожную раніцу санітарная апрацоўка. Да таго ж, мы з суседзямі дамовіліся і па чарзе апрацоўваем свой паверх. Мыем падлогу, дзверы, ручкі спецсродкамі і хлоркай.

Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно