У навучальных установах Віцебска скарачаюць заняткі. Пра жыццё ў каранавірусе

Віцебск па-ранейшаму застаецца ў інфармацыйным топе як горад, у якім сітуацыя з каранавірусам і пнеўманіяй найбольш вострая па краіне. У горадзе афіцыйна зафіксавана ўжо дзве смерці ад каранавірусу.

Чыгуначная бальніца ў Віцебску, у якой 30 сакавіка памерла 73-гадовая Аляксандра Чэпік
Чыгуначная бальніца ў Віцебску, у якой 30 сакавіка памерла 73-гадовая Аляксандра Чэпік

Першая смерць здарылася з акторам тэатра імя Якуба Коласа Віктарам Дашкевічам (75 год). Потым у пенсіянеркі Аляксандры Чэпік (73 гады).

Што зараз адбываецца ў горадзе? Ці прымаюцца адпаведныя захады супрацьстаяння пандэміі? Аўтар запытаўся ў віцебскага сябра Дзмітрыя Паўроза.

Дзмітрый працуе выкладчыкам у  Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы.

—У горадзе пакуль усё свабодна. Але сітуацыя даволі напружаная, бо канкрэтна, што адбываецца, ніхто  не ведае. Усё абрастае чуткамі. Асабіста ў мяне з  26 вучняў сёння на занятках было толькі 10. З сённяшняга дня заняткі скарацілі з 45 хвілін да паўгадзіны.

Студэнты носяць маскі. У каледжы ўсё чысцяць. Падаконнікі, сталы, падлога праціраецца хлоркай, — распавёў Дзмітрый.

Дзмітрый Паўроз
Дзмітрый Паўроз

Па словах віцябляніна палова гораду зараз ходзяць у масках. Але шмат і такіх, якія грэбуюць мерамі бяспекі. У горадзе напалову зменшылася колькасць людзей. Людзі паміж сабой кажуць, што каранавірус прывезлі работнікі абутковай фабрыкі з Мілану, бо былі там у камандзіроўке. А потым свабодна хадзілі па гораду.

Чытайце таксама расповед журналісткі пра Віцебск

—Маршрутчыкі і кіроўцы транспарту ездзяць у масках. На працу сам зараз езджу на аўтамабілі без пробак, якія былі раней. Дабіраюсь з другога канца горада на аўто за 20 хвілін. З сабой нашу дэзінфектар. Меры засцярогі прымаюць самі жыхары Віцебска, як хто разумее.

Дзмітрый кажа, што з таварамі ў магазінах усё ў парадку. На паліцах усё ёсць. Ягоная дачка, школьніца малодшых класаў, знаходзіцца дома і абмежавана ў стасунках з сяброўкамі. “Ксюша нікуды не выходзіць”, — каментуе жыхар Віцебска, —“Бо такі чумны час”.

Из рубрики