Жанна Стральчэня: “З інсультамі ў нас сітуацыя складаная”
Указанне галоўнага ўрача Ганцавіцкай цэнтральнай райбальніцы Вадзіма Сашко – абысці жыхароў населеных пунктаў з мэтай прафілактыкі інсультаў і інфарктаў – увасабляюць у жыццё медыцынскія работнікі раёна.
Жанна Стральчэня: “З інсультамі ў нас сітуацыя складаная” / Фото: Виталий Герасименя
“Мерапрыемства праводзіцца ў сувязі з высокай смяротнасцю жыхароў раёна ад хвароб, звязаных з высокім ціскам. У першую чаргу вядзецца прафілактыка інсультаў, таму што з імі ў нас сітуацыя складаная”, – заўважыла загадчык тэрапеўтычнага аддзялення паліклінікі ЦРБ Жанна Стральчэня і расказала, што гэтая ідэя належыць галоўнаму ўрачу ЦРБ Вадзіму Сашко.
Такія пакватэрныя абходы доўжацца ўжо чацвёрты тыдзень. У сем’ях ганцаўчан і сельскіх жыхароў бываюць памочнікі ўрачоў, медсёстры, фельчары, якія тлумачаць людзям, чаму неабходна кантраляваць ціск, вымяраць яго і пры адхіленні ад нормы звяртацца да ўрача. Пры гэтым важна выконваць яго рэкамендацыі, піць лякарствы не час ад часу, а рэгулярна і пастаянна. “Гіпертанію вылечыць нельга, нездарма ж гэтую хваробу называюць маўклівым забойцам”, – патлумачыла Жанна Мікалаеўна.
Такія абходы будуць працягвацца да канца гэтага месяца. Медыцынскія работнікі пастараюцца ахапіць прафілактыкай як мага больш людзей. Як расказала ганцаўчанка Ганна Качагарава, медсястра, якая пабывала ў іх сям’і, не толькі патлумачыла, у чым каварнасць павышанага ціску, але данесла і іншую карысную інфармацыю. Напрыклад, нагадала, які тэрапеўт абслугоўвае іх участак, заўважыла, што патрэбна сачыць за станам свайго здароўя і хаця б раз у год абавязкова праходзіць абследаванне. Ганна Алегаўна засталася задаволенай такім клопатам медыцынскіх работнікаў аб здароўі ганцаўчан: “Вядома ж, што папярэдзіць хваробу заўсёды лягчэй і танней, чым потым з ёю змагацца”.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно