Атруціўся невядомымі рэчывамі

Ганцаўчанін Максім С., 1999 года нараджэння з дыягназам “інгаляцыйнае атручванне невядомымі рэчывамі” трапіў у раённую бальніцу ў аўторак, 17 снежня, у 15.40.

Атруціўся невядомымі рэчывамі
Атруціўся невядомымі рэчывамі

Па словах галоўнага ўрача ўстановы аховы здароўя “Ганцавіцкае РТМА” Вадзіма Сашко, першапачатковай задачай урачоў была – аказаць пацыенту тэрміновую дапамогу. “Лячэбныя мерапрыемствы былі праведзены, і раніцай наступнага дня падлетак быў прыведзены ў нармальны стан”, – сказаў Вадзім Уладзіміравіч.

Якімі менавіта рэчывамі “абкурыўся” 14-гадовы падлетак, невядома. Адказам на гэтае пытанне стануць даныя хімічнай лабараторыі: аналізы падлетка былі ўзяты і накіраваны на абследаванне. Па словах супрацоўніка інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Вольгі Мелехавец, пакуль немагчыма кваліфікаваць, ці ёсць састаў правапарушэння ў дзеяннях падлетка. Гэта будзе зроблена толькі пасля таго, як стануць вядомы вынікі аналізаў.

Из рубрики