Categories: Здоровье

У Ганцавіцкім раёне 12 дзяцей трапілі ў бальніцу

У дырэктара Дзяніскавіцкай ясляў-сада – сярэдняй школы дапытацца аб інцыдэнце не прадставілася магчымасці. Аляксандр Маркавец адказаў: “У нас усё нармальна!” – і паклаў тэлефонную трубку.

Патлумачыла сітуацыю журналісту “ГЧ” загадчык інфекцыйнага аддзялення райбальніцы Валянціна Бобка: “Дзіцяці стала дрэнна, паднялася вельмі высокая тэмпература, адкрылася рвота, і мама звярнулася да ўрача Дзяніскавіцкай участковай бальніцы Алы Мікалаеўны Шайтар”. Валянціна Мікалаеўна адзначыла, што вясковы ўрач адразу западозрыла небяспечную хваробу, зрабіла неабходныя ўколы і выклікала дапамогу з горада Ганцавічы.

“Дзіця везла мясцовая “хуткая”, а насустрач ёй ехала “хуткая” з райцэнтра”, – расказала Валянціна Бобка. Такая аператыўнасць была выклікана тым, што пры вокамгненнай форме менінгакокавай інфекцыі самаадчуванне дзіцяці хутка пагаршаецца. Тым больш, у пацыента ўжо з’явілася прыкмета – чырвоная высыпка, якая хутка распаўсюджвалася.

Адразу з прыёмнага пакоя малога пацыента на рэанімабілі адправілі ў рэанімацыю г. Баранавічы. Ужо на наступны дзень, па словах Валянціны Мікалаеўны, хлопчык абыходзіўся без апарата штучнага дыхання, яго стан быў стабільны.

Астатніх дзяцей, якія прыйшлі ў садок і мелі кантакт з хворым, ганцавіцкія ўрачы адразу шпіталізавалі. Іх можна было абследаваць і пралячыць амбулаторна, але, па словах Валянціны Мікалаеўны, дзеці яшчэ малыя і медыкі вырашылі не рызыкаваць. Таксама шпіталізавалі маму хворага дзіцяці з другім дзіцем – каб абследаваць і прафілактычна пралячыць іх. Урачы выехалі таксама на месца, у Дзяніскавічы, каб высветліць магчымага насіцеля хваробы, абследаваць іншых кантакцёраў з захварэўшым.

“У першы дзень урачы працавалі дапазна. Рабілі ўсё магчымае, што залежала ад іх, і сітуацыя заставалася пад кантролем”, – расказала Валянціна Бобка.

Гэтыя словы ўрача пацвердзіла і мама хлопчыка, з якой мы звязаліся ў мінулы аўторак. «У дзень, калі сын трапіў у бальніцу, у прыёмным аддзяленні сабраліся і рэаніматолагі, і дзіцячыя ўрачы, і інфекцыяніст. Сына выратавалі», – сказала жанчына і заўважыла, што ў аўторак, 8 красавіка, яго перавялі з рэанімацыі ў інфекцыйнае аддзяленне.

Даведка «ГЧ»

Узбуджальнік менінгакокавай інфекцыі – менінгакок, які выклікае такія захворванні, як назафарынгіт, менінгіт і менінгакакцэмія. Некаторыя з іх формаў смяротна небяспечныя. Асноўнымі ахвярамі хваробы становяцца дзеці ад 3 да 5 гадоў. Звязана гэта з неўмацаваным імунітэтам у дзяцей. Менінгакок перадаецца паветрана-кропельным шляхам падчас чыхання, кашлю ці гутаркі.

Крыніцай заражэння можа стаць чалавек, які ўжо хварэе, або бактэрыяносьбіт. Чалавек можа быць носьбітам на працягу тыдняў, месяцаў, носьбіцтва можа нават перайсці ў хранічную форму. Бессімптомных носьбітаў налічваецца ў сотні разоў больш, чым хворых, і менавіта яны лічацца асноўнай крыніцай заражэння людзей, у якіх адсутнічаюць антыцелы к менінгакоку.

Сімптомы

Менінгакокавая інфекцыя маскіруецца пад вострыя рэспіраторна-вірусныя інфекцыі і грып. Ёсць дзве клінічныя формы інфекцыі. У першым выпадку менінгакок канцэнтруецца ў насаглотцы і выклікае назафарынгіт, сімптомы якога падобныя на прастуду, і праз тыдзень праходзіць. Калі ж узбуджальнік трапляе ў кроў, у чалавека развіваецца смяротна небяспечная хвароба.

Любая сып – папярэднік менінгакакцэміі. Гэтае захворванне суправаджаецца інфекцыйна-таксічным шокам і без аказання медыцынскіх паслуг прыводзіць да смяротнага зыходу.

Некаторы раз у дзіцяці з’яўляецца рвота, і бацькі думаюць, што гэта харчовая інфекцыя. Але рвота без паносу – гэта не харчовае атручванне! Пры менінгіце можа таксама балець галава, а пры харчовай інфекцыі баліць жывот. Дзесьці праз дзесяць гадзін пасля з’яўлення высокай тэмпературы, галаўнога болю і рвоты ў хворага могуць развіцца спецыфічныя сімптомы менінгіта: рыгіднасць мышцаў (устойлівае павышэнне мышачнага тонусу), а ў дзяцей да года – выбуханне цемечка.

Пры першых сімптомах хваробы трэба выклікаць урача або “хуткую”. Своечасова аказаная медыцынская дапамога зводзіць да мінімуму рызыку смерці ад хвароб, якія выклікае менінгакокавы ўзбуджальнік.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago