Вёску Боркі пакідаюць людзі…

Час няўмольны да вёскі Боркі, бо паціху яна вымірае. Моладзь пакідае яе, з`язджаючы жыць і працаваць ў горад. Старыя вяскоўцы дажываюць свой век ў роднай весцы, некаторых з іх забіраюць да сябе ў горад дзеці, а іншыя імкнуцца перасяліцца на сацыяльную койку ў бальніцы.

У вёсцы Боркі амаль палова хат пустуе
У вёсцы Боркі амаль палова хат пустуе / Фото: Cвятлана Малышка

Пра тое, што вёска паціху сыходзіць у нябыт, гавораць лічбы: тут налічваецца 70 гаспадарак, яшчэ 56 дамоў пустуюць. Колісь у Борках жылі каля 440 жыхароў, цяпер жа іх толькі 125. Іх агульны ўзрост – 56 гадоў.

І што характэрна — тут няма немаўлят: самаму малодшаму барчаку Аляксею Рабцэвічу споўніўся 21 год.

Аляксей Рабцэвіч

Самай старэйшай вяскоўцы Марыі Якаўлеўне Віннік ўжо 93 гады (дарэчы, гэтая жанчына самая старэйшая і ў Любашаўскім сельскім Савеце, да якога адносіцца вёска Боркі. – прым. Аўт.)

Марыя Якаўлеўна Віннік

Тут даўно не спраўлялі шлюбы: у вёсцы жывуць 25 халасцякоў ва ўзросце ад 21 да 62 гадоў.

За апошнія годы у Борках шмат чаго пазачынялі. Напрыклад, школа-дзевяцігодка на 182 месцы перастала працаваць больш за 15 гадоў назад.

Будынак школы ўзяў у арэнду прадпрымальнік, але вытворчасць так і не наладзіў

Тут не працуе ўжо баня, клуб, ферма. Барчукі турбуюцца, што хутка зачыняць і ФАП.

Барчакі думаюць, што хутка дзверы Боркаўскага ФАПа зачыняцца назаўжды

Жывёлы ў вёсцы таксама амаль не засталося. Вяскоўцы трымаюць 18 кароў, 35 свіней, 7 коней.

Падрабязней пра вёску Боркі і яе жыхароў можна будзе даведацца ў друкаваным нумары газеты “Ганцавіцкі час” за 27 красавіка.

Из рубрики