Паэт Мікалай Гумілёў быў у Ганцавічах
Вынесены ў загаловак факт адбыўся ў верасні 1915 г. Удзел у тых падзеях літаратар не мог не апісаць, пакінуўшы памяць у “Запісках кавалярыста”. Шлях вайсковай часткі, дзе служыў паэт, прасачыў па рассакрэчаных архіўных дакументах даследчык жыццядзейнасці паэта Яўген Сцяпанаў.
28 ліпеня 1914 г. пачалася Першая сусветная вайна. Праз год баявыя дзеянні перакінуліся на тэрыторыю Беларусі. На Берасцейска-Пінскім Палессі нямецка-аўстрыйскім войскам супрацьстаяла ІІІ Армія. У жніўні 1915 г. яна адступала ажно з-пад Брэста. У яе складзе ва Уланскім палку служыў унтэр-афіцэрам вядомы расійскі паэт Мікалай Гумілёў (1886–1921).
1 верасня эскадрон Гумілёва быў пакінуты ў вёсцы Козікі для прыкрыцця адзінай у гэтай мясцовасці добрай дарогі. У загадзе па дывізіі за гэты дзень гаварылася: «Загад №4395. 10 гадзін раніцы. Целяханы. Праціўнік займае Любішчыцы – Яглевічы – Гічыцы – Хадакі – Жытлін. Загадваю: 1) 1-й брыгадзе – не дапусціць праціўніка ў раён Святой Волі, назіраючы за Козікамі, Бабровічамі, Выганашчамі і ў напрамку ад Хадакоў да Аброва адбіваць атрады праціўніка (яны невялікія), насельніцтву загадваць сыходзіць на ўсход ад канала (маецца на ўвазе канал Агінскага. – А. Т.) на Ганцавічы, не пакідаючы ніякай жывёлы на захад ад канала. Прыспешваць насельніцтва неабходна ўсімі мерамі”.
Даследчык выявіў, што частка М. Гумілёва 14 верасня атрымала загад адсунуцца на заўтра да Хатыніч. 15 верасня кавалярысты арганізавалі свой прывал у дзвюх вёсках – “Хотеничи” і “Радзяловичи” (назвы, відавочна” падаюцца паводле архіўных дакументаў, якімі карыстаўся Я. Сцяпанаў).
17 верасня ў загадах па 2-й Гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі было абвешчана: «Загад №4679. Рудня, 1 гадзіна дня. Праціўнік займае Агінскі канал ад Выганашчанскага возера да ракі Ясельда, умацаваўшы заходні бераг і высунуўшы акопы на ўсход ад Выганашчаў і ўсходнейВулька – Целяханы. Нам трэба ўтрымліваць кірунак Выганашчы – Целяханы і шляхі на Ганцавічы”.
Апошнім днём перабывання на ўказаным участку фронта М. Гумілёва Я. Сцяпанаў лічыць 19 верасня, калі згодна з загадам адбылася ратацыя вайсковых частак. Адпаведна ў той дзень паэт якраз і мог наведаць чыгуначную станцыю Ганцавічы з мэтай камандзіравання ў школу прапаршчыкаў.
Мапа. Адыход вайсковай часткі паэта М. Гумілёва па Берасцейска-Пінскім Палессі.
Легенда Я. Сцяпанава з указаннем глаў “Запісак кавалярыста” М. Гумілёва: “1 – адыход на ўсход ад Буга і Брэста, праз Вялікарыту – Радванічы – Азяты – Барысава – Кустовічы – Стрыгава – Варотна, у раён Бярозы і ракі Ясельды, з 13 па 21 жніўня (прамежак паміж главамі XIV і XV). 2 – размяшчэнне на пазіцыях па берагах ракі Ясельды, бой за пераправы ля вёсак Перасудавічы і Здзітава 24-25 жніўня (глава XV). 3 – прыкрыццё адыходу частак па дарозе Івацэвічы – Лагішын ў раёне вёскі Козікі 1-2 верасня (глава XVI). 4 – размяшчэнне на пазіцыях уздоўж Агінскага канала і сутыкненне з немцамі каля вёсак Вулька-Лаўская, Хворосна і Валішча 10 верасня (глава XVII)”.
Цікава, што менш чым праз год на Палессі апыніцца яшчэ адзін класік расійскай паэзіі – Аляксандр Блок, які таксама быў прызваны ў войска. Ён прабыў там працяглы час – з ліпеня 1916 г. па сакавік 1917 г.
Частка паэта – інжынерна-будаўнічая, хоць і знаходзілася паблізу фронта, у баявых дзеяннях удзелу не прымала, бо яе задачай было ўзвядзенне неабходных для арміі і баявых дзеянняў пабудоў. Але калі пра перабыванне А. Блока пад Пінскам шырока вядома, нават у вёсцы Лапацін (цяпер Пінскі раён) быў адкрыты сціплы музей, дык тэма знаходжання на Палессі і ў Беларусі наогул М. Гумілёва пакуль не знайшла належнага распрацоўкі і ўшанавання.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Оскар 2025: кто лауреаты и новый рекорд
Шон Бейкер вошел в историю: его фильм «Анора» получил Золотую пальмовую ветвь и завоевал пять «Оскаров», в том числе за лучший фильм, лучшую режиссуру и лучшую женскую роль. 97-я церемония вручения премий Американской киноакадемии вынесла свой вердикт.
Тайны смерти Яниса Тиммы: обвинения, слухи и загадочные совпадения
История с трагической гибелью латвийского баскетболиста Яниса Тиммы продолжает обрастать новыми подробностями. В центре внимания оказалась его бывшая жена, певица Анна Седокова. Ее последние признания в социальных сетях стали еще одним поводом для обсуждений.