Адчуванне, што людзі блытаюць, што такое сметніца, а што ўнітаз
Сантэхнік расказаў пра дзіўныя рэчы, якія змываюць у каналізацыю. "Чаго толькі не даводзіцца даставаць з яе! Тут вам, і бульба, і морква, і леташнія нарыхтоўкі. Але калі з гэтымі прадуктамі зразумела, бо могуць змясціцца ва ўнітаз, то як туды трапляюць і нават спускаюцца па каналізацыйных трубах качаны капусты – застаецца загадкай".
Спецыяліст расказваў, што ў адным з дамоў прыйшлося разбіваць трубу, каб выцягнуць адтуль качан капусты. І то адрывалі па лістку – па-іншаму ніяк.
– Часта складаецца адчуванне, што людзі проста блытаюць, што такое сметніца, а што такое ўнітаз, – узрушаны спецыяліст. Сярод рэчаў, якія часцей за ўсё змываюць у каналізацыю, сантэхнік называе гігіенічныя сродкі, гігіенічныя блокі для ўнітазаў, анучы.
Спецыяліст адзначае, што ні ў якім разе нельга змываць туалетную паперу ва ўнітаз. Вялікая колькасць згібаў і паваротаў каналізацыйных труб прыводзіць да таго, што папера асядае ў самых недаступных месцах, трубы забіваюцца.
Многія могуць запярэчыць: туалетная папера раствараецца ў вадзе. Але гэта залежыць ад маркі вырабу. На разбурэнне шчыльнай паперы ідзе да паўгадзіны.
– Але бадай самай дзіўнай і ад гэтага запамінальнай знаходкай была невялікая навагодняя ёлка, – усміхаецца Уладзімір. – Як людзі ўмудрыліся яе змыць, не магу ўявіць, аднак факт такі быў.
Прычыну таго, што людзі многае змываюць у каналізацыю, спецыялісты бачаць у ляноце выкідаць смецце. Асабліва калі жывуць на верхніх паверхах: у мяне трубы не заб’юцца, а знізу – хоць патоп. Аднак ёсць жа жыхары першых паверхаў, да якіх будуць даносіцца непрыемныя пахі, трэба мець павагу да суседзяў.
Адгаворвае людзей пісаць падзякі
– Аднак усё ж не лета з’яўляецца самым гарачым часам, а пачатак ацяпляльнага сезона, – дзеліцца досведам Уладзімір. – Трэба запусціць ацяпленне, выпусціць паветра з батарэй, яшчэ і заяўкі паступаюць: у некага труба пацякла, іншага затапіла. Даводзіцца заставацца нават пасля работы. Часам і паабедаць няма калі – людзей жа не кінеш сам-насам з праблемамі.
Асабліва ўдзячныя людзі не лянуюцца прыйсці ў ЖРЭУ і напісаць добрым работнікам падзяку.
– Аднак стараемся адгаварыць, калі чуем, што плануюць напісаць падзяку, – спакойна тлумачыць мужчына. – Навошта гэта, мы выконваем сваю работу. Самай лепшай падзякай будзе тое, каб сантэхніка доўга служыла і людзі з задавальненнем ёй карысталіся, значыць, добра выканалі работу.
Пра тое, што работа сантэхніка мае непрыемны пах, Уладзімір весела жартуе:
“Калі шчыра, падаецца, што мой нос ужо і не ўлоўлівае гэтых пахаў, прызвычаіўся. А першы час было складана”.
Часам сантэхнікі выконваюць работу і грузчыкаў. Людзі цягнуць у падвалы і патрэбныя, і непатрэбныя ім рэчы, а пасля ж самі і скардзяцца. Калі здараецца нейкая паломка, горы непатрэбных рэчаў ускладняюць работу спецыялістаў, трэба выносіць.
– Аднак праца падабаецца, асабліва тым, што заробак ніколі не затрымліваюць, – падсумоўвае Уладзімір. – Прыходзіцца вырашаць разнастайныя сантэхнічныя праблемы, гэта праца з рознымі людзьмі. А новыя кантакты заўсёды цікавыя.
Уладзімір адзначае, што не саромеецца сваёй прафесіі і калі незнаёмыя пытаюцца, кім працуе, заўсёды з гордасцю адказвае – сантэхнікам. А калі пафарсіць захоча, называе спецыяльнасць “Мантажнік сантэхнічных сістэм і абсталявання”. Гаворыць, што многія па няведанні здзіўлена ўсклікаюць: “Нічога сабе!”
Новости
- 12:43 В Беларуси уточнили правила входа с питомцами
- 12:32 КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?
- 16:49 «Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября
- 14:57 В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку
- 12:37 Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку
- 12:04 РСЦ проверяет необычные показания счетчиков
- 11:51 Минфин снизит выплаты за драгоценные металлы населению
- 11:08 Райагросервисы банкротились, а теперь их восстанавливают. Что скрывается за успехом одного из лучших?
- 10:57 Владельцы участков начнут строить по новым правилам
- 19:31 Фейковые сайты заманивают школьников готовыми ответами
Из рубрики
Оскар 2025: кто лауреаты и новый рекорд
Шон Бейкер вошел в историю: его фильм «Анора» получил Золотую пальмовую ветвь и завоевал пять «Оскаров», в том числе за лучший фильм, лучшую режиссуру и лучшую женскую роль. 97-я церемония вручения премий Американской киноакадемии вынесла свой вердикт.
Тайны смерти Яниса Тиммы: обвинения, слухи и загадочные совпадения
История с трагической гибелью латвийского баскетболиста Яниса Тиммы продолжает обрастать новыми подробностями. В центре внимания оказалась его бывшая жена, певица Анна Седокова. Ее последние признания в социальных сетях стали еще одним поводом для обсуждений.