
Ірына Сяліцкая
Для адпачынку выбірала паміж Балгарыяй, Іспаніяй і Грэцыяй. Гэтыя краіны былі аптымальныя па цане, аднак у першых дзвюх не знайшлі гатэля, таму перамагла Грэцыя.
Паехалі па гарачай пуцёўцы. На траіх яна каштавала 815 еўра (1520 рублёў 79 капеек) на 12 дзён. Гатэль быў чатырохзорны, дзе ўсё ўключана.
– Бралі пуцёўку праз расійскую турыстычную фірму, – дзеліцца досведам Ірына. – Так атрымалася танней больш чым у два разы. У нас пуцёўка каштавала дзве тысячы еўра (3732 рублі), а праз расійскага тураператара – 815. Адзіная цяжкасць была з тым, як дабрацца да Масквы. Вырашылі самалётам з Мінска. На кожнага выйшла па 100 еўра (186 рублёў 60 капеек). Аднак, калі б было больш часу, можна было б набыць білеты, таннейшыя недзе на 30 еўра (55 рублёў 98 капеек).
Як адзначае маладзечанка, спланавалі паездку выдатна, у аэрапорце ў Маскве прыйшлося пачакаць толькі дзве гадзіны. Гэтага часу нават не адчулі, а вось дзеці былі надзвычай уражаныя, што ляцяць на двух самалётах.
– Гэта выдатна, што паехалі менавіта ў маі, – расказвае Ірына. – У Грэцыі пераважна маленечкія адна-, двухпавярховыя дамкі, вузенькія вулачкі. У гэты час, як і ў нас, цвілі дрэвы, усё літаральна патанала ў кветках, дамы хаваліся ў гэтай прыгажосці. Водар быў проста фантастычны.
Падчас паездкі маладзечанка ўпэўнілася, што Грэцыя – краіна алівак. Пакаштавалі і разнастайныя стравы з аліўкамі і алеем, таксама набыла касметыку.
Калі ў іншых краінах ёсць абмежаванні па вывазе за мяжу алкагольнай прадукцыі, то ў Грэцыі абмежаванні на вываз аліўкавага алею – не больш за тры літры на чалавека.
– Алей не таннейшы, чым у нас, аднак смак і якасць значна адрозніваюцца, – дзеліцца маладзечанка. – Прадаюць яго і з рознымі дадаткамі, напрыклад, карыцай, размарынам, гваздзікай. Стравы, у якіх ёсць такі алей, іншыя, нават і спецыі не трэба і на выгляд больш прыцягальныя.
Кухня ў краіне блізкая да еўрапейскай, падаюць і шмат морапрадуктаў. Дзецям Ірыны асабліва спадабаліся мідыі ў ракавінках. Ірыне ж вельмі хацелася пакаштаваць сапраўдную грэцкую салату. У Грэцыі яе гатуюць з пяці інгрэдыентаў: памідоры, агуркі, перац, цыбуля і сыр. Усё парэзана вялікімі кавалкамі. Пры гэтым салату не запраўляюць аліўкавым алеем.
Каб сябры пакаштавалі сапраўдны аліўкавы алей, набыла яго ў падарунак. У якасці сувеніраў таксама прывезла мыла. А вось ад магніцікаў адмовілася – дарагаватыя, 2 еўра (3 рублі 74 капейкі).
– Пясок насыпаны ў ёмістасць, якая нагадвае вялікую глыбокую патэльню, – расказвае тэхналогію прыгатавання Ірына. – Тэмпература метала награе насыпаны ў яе пясок. Турка ставіцца на пясок так, нібы закапваецца. Дзякуючы таму, што з усіх бакоў пясок грэе турку, кава атрымліваецца больш насычаная, крэпкая, а пенка густая і плотная. І сама кава вельмі смачная і цікавы сам працэс, для дзяцей ён падаўся магічным.
– Мая дачка Анюта вывучае англійскую мову, – дзеліцца Ірына. – Хацела, каб яна папрактыкавалася паразмаўляць не толькі на занятках, а з носьбітамі мовы. У Грэцыі для гэтага было шмат магчымасцяў, бо ў асноўным адпачывалі еўрапейцы. Пад канец адпачынку дачка прызналася, што пачынае думаць па-англійску.
Як жартуе жанчына, падчас паездкі значна зэканоміла на экскурсаводзе. Дачка якраз скончыла пяты клас, у якім праходзілі гісторыю старажытнай Грэцыі. Таму з вялікай ахвотай дзялілася атрыманымі ведамі, а маці ўпэўнілася, што станоўчыя адзнакі атрымлівае недарма. Экскурсія па гістарычных месцах каштуе 50 еўра (93 рублі 30 капеек) на чалавека.
Ірына адзначае, што ў Грэцыі вельмі папулярнай паслугай з’яўляецца машына ў арэнду. Кожны другі прапануе скарыстацца магчымасцю самастойна аб’ехаць востраў. Арэнда машыны ў суткі – 25 еўра (46 рублёў 65 капеек).
Для тых, хто хоча паглядзець на краявіды няспешна, прапануюць своеасаблівы транспарт – прагулку на осліку. Такая паездка каштуе 6 еўра (11 рублёў 20 капеек).
– Мы ездзілі на грамадскім транспарце, абыходзілася значна танней, 3-4 еўра (5 рублёў 50 капеек – 7 рублёў 46 капеек), – расказвае Ірына. – Цана залежыць ад адлегласці паездкі. Пабылі ў акропалі, на востраве Родас, убачылі старыя разваліны, крэпасць.
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More