Маладыя хлебаробы – пераможцы раённага конкурса

Падчас уборачнай кампаніі на Ганцаўшчыне былі праведзены спаборніцтвы па ўборцы зерневых культур сярод моладзі. Лідараў назвалі і ўзнагародзілі на святкаванні раённых “Дажынак” у вёсцы Кукава 27 жніўня.

Маладзёжны экіпаж камбайнераў – пераможцаў раённых спаборніцтваў сярод моладзі ў складзе Сяргея Канановіча і Сяргея Крупеніча.
Маладзёжны экіпаж камбайнераў – пераможцаў раённых спаборніцтваў сярод моладзі ў складзе Сяргея Канановіча і Сяргея Крупеніча.

Па выніках спаборніцтваў лепшымі камбайнерамі сталі:

на 1 месцы – экіпаж камбайнераў Сяргея Крупеніча і Сяргея Канановіча (ААТ “Хатынічы”);

на 2 месцы  – экіпаж камбайнераў Аляксандра Рабцэвіча і Уладзіміра Рабцэвіча (ААТ “Адраджэнне”);

на 3 месцы – экіпаж камбайнераў Кірыла Ашала і Васіля Петрашэвіча (ААТ “Адраджэнне”).

Лепшым вадзіцелем сярод моладзі стаў Аляксей Мелехавец (ААТ “Любашава).

Лепшы вадзіцель у раёне сярод моладзі, занятай на ўборцы зернявых падчас жніва. 
Лепшы вадзіцель у раёне сярод моладзі, занятай на ўборцы зернявых падчас жніва. 

Материалы по теме
Из рубрики