Людзі з інваліднасцю вучацца вырошчваць вешанкі і радуюцца кожнаму грыбку

“Дзеці” – гэта ўдзельнікі праекта – дзесяць маладых людзей з інваліднасцю. Яны з Валожына і суседніх вёсак. Дзвюм дзяўчатам па 16 год, астатнія – старэйшыя.

У цяпліцы на тэрыторыі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў яны вырошчваюць грыбы-вешанкі. Набылі цяпліцу, саломарэзку, туманаўтваральнік Мерапрыемствы мясцовай ініцыятывы “Даступная прафесія для моладзі ў сельскай мясцовасці” пачалі ў верасні ў рамках праекта “Мастацтва за інклюзію людзей з інваліднасцю”.

Праект фінансуе агенцтва ЗША па міжнародным развіцці. Усяго па Беларусі ў межах праекта рэалізуюць 14 ініцыятыў. Адну з іх – у Валожыне. Па словах кіраўніка ініцыятывы Ларысы Шчарбачэвіч, адразу планавалі, што ўдзельнікі спачатку будуць вучыцца, а потым зоймуцца практыкай. Аднак фінансаванне крыху затрымалі, таму мусілі адразу і вучыцца, і працаваць. – Да абеду нашы дзеці вучацца, а пасля абеду выходзяць на вуліцу працаваць, – распавядае Ларыса Уладзіміраўна.

– Пад кіраўніцтвам педагогаў яны добраўпарадкуюць цяпліцу, тэрыторыю вакол яе, рэжуць і запарваюць салому, закладаюць міцэліі у мяшкі. За прадугледжаныя праектам грошы набылі ўсё неабходнае для вырошчвання вешанак – цяпліцу на дзесяць метраў, прафесійную саломарэзку, міцэліі вешанак, спецыяльныя мяшкі, туманаўтваральнік, запарвальнікі саломы, сістэму кандыцыянавання, стэлажы, спецыяльную вопратку.

А салому бясплатна выдзеліла прадпрыемства “Сакаўшчына Агра”. Вешанкі патрэбныя для кулінарных майстар-класаў Цяпліцу размясцілі на тэрыторыі валожынскага аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, загадчыцай якога, дарэчы, і з’яўляецца Ларыса Шчарбачэвіч. А сам цэнтр – партнёр праекта.

Першыя ўраджаі вешанак ужо збіраюць. Але грыбы не прадаюць. Яны патрэбныя для майстар-класаў па прыгатаванні грыбных страў, якія праводзяць тут жа, у аддзяленні дзённага знаходжання. Таму гаварыць пра тое, што вырошчванне грыбоў-вешанак будзе прыносіць нейкія грошы, пакуль рана. – Дзеці вучацца, яны задаволеныя.

Усім падабаецца, што так хутка з маленькага насення з’яўляецца ўраджай, радуюцца кожнаму грыбку, – распавядае Ларыса Шчарбачэвіч. – Гэтая справа ім па душы і па сілах, бо фізічна не асабліва цяжкая. З навучэнцамі працуюць людзі з педагагічнай і агранамічнай адукацыяй. Праект разлічаны на сем месяцаў і павінны завяршыцца 31 сакавіка.

У канцы праекта маркетолаг ацэніць эканамічную рэнтабельнасць праекта. Спецыялісты складуць бізнес-план. І, калі вырошчванне вешанак прызнаюць рэнтабельным, у Валожыне створаць унітарнае прадпрыемства і ўладкуюць на працу чатырох маладых людзей.

На думку арганізатараў, для Валожына, дзе жыве больш за 80 чалавек з інваліднасцю, гэта патрэбная ініцыятыва. Бо на сённяшні дзень больш за палову з іх знаходзіцца дома: не вучацца і не працуюць.

Пэўныя складанасці з працаўладкаваннем такіх людзей на Валожыншчыне ёсць. Гэтыя праблемы абмяркоўваюць на “круглых сталах”, запланаваных у рамках праекта.

У іх удзельнічаюць прадстаўнікі службы занятасці, мясцовай ўлады, супрацоўнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, людзі з інваліднасцю. Канешне, адкрыццё ўнітарнага прадпрыемства – гэта пэўныя цяжкасці, – лічыць Ларыса Уладзіміраўна.

– Напрыклад, пакуль цяпліца стаіць на тэрыторыі нашага цэнтра. А калі адкрыюць прадпрыемства, трэба будзе плаціць за арэнду зямлі.

Але калі бачыш, як стараюцца хлопцы і дзяўчаты-ўдзельнікі праекта, вельмі хочацца, каб усё атрымалася.

Матэрыял прадастаўлены “Рэгіянальнай газетай”

Ольга Грицкевич

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

44 минуты ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

4 часа ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

4 часа ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago