У жанчыны не можа быць адных духоў, як не можа быць адной кофтачкі
Маладзечанка Святлана Тамашэвіч ужо некалькі год працуе кансультантам па продажы касметыкі і духоў. Таму мы папрасілі Святлану падзяліцца сваім досведам, ці дастаткова проста пырснуць духі на паперку, каб выбраць свой пах.
Фото: Моя газета
– Па-першае, трэба разумець, што выбар духоў на 90 працэнтаў адбываецца да таго, як вы пераступілі парог крамы. Вы ж купляеце духі не тады, калі на дне флакона засталося некалькі кропелек. Як і не носіце адну кофтачку да дзірак. Як у вашым гардэробе ёсць адзенне на любы выпадак, так і духоў павінна быць некалькі флакончыкаў з рознымі пахамі.
У Святланы іх, напрыклад, дванаццаць.
І яшчэ, кажа Святлана, выбар духоў – гэта рытуал.
– Нельга купіць духі, калі вы прыйшлі ў краму купляць сродак для мыцця вокнаў. Духі – гэта адзенне для душы, таму ні спяшацца, ні спадзявацца на выпадак у гэтай справе не варта.
Па-першае, Святлана раіць пачынаць іх выбар з адказу на пытанне, хто вы: экстраверт ці інтраверт.
– Вызначыць гэта проста. Каго вы выбераце: ката ці сабаку? Калі ката – то вы чалавек замкнёны, інтраверт. І пах вам трэба такі, каб ствараў вакол вас быццам кокан. Калі ж ваша жывёла – сабака, то вы адкрыты чалавек. І пах вам падыдзе ўзрыўны, яркі, каб ствараў палёт.
Яшчэ выбар паху залежыць ад тыпу скуры. Калі скура сухая, то пах павінны быць лёгкі, бо на такой скуры ўсе пахі гучаць вельмі моцна. А калі скура тлустая, то можна быць смялейшым у выбары духоў, бо такая скура будзе паглынаць і самы смелы пах.
І так, вы ўжо ў краме. Як жа не разгубіцца ў вялікай колькасці пахаў і флакончыкаў?
– Вытворцы духоў вельмі адказна падыходзяць да сваёй прадукцыі.
І колер футарала, і колер флакона вам могуць падказаць, які пах выбраць.
Аранжавыя, жоўтыя флаконы сведчаць пра тое, што, хутчэй за ўсё, у духах будуць ноткі цытрусавых, а такі пах падыдзе для актыўных людзей. Чырвоны флакон намякае на тое, што пах, які захоўваецца ў ім, падыдзе для тых, хто хоча дадаць свайму вобразу загадкавасці, таму часцей за ўсё духі ў чырвоных флаконах будуць з ноткамі спецый: карыцы, бергамота.
Зялёныя флаконы – для натур, якія выбіраюць свабоду і лёгкасць. Яны, хутчэй за ўсё, будуць пахнуць траўкай і ветрыкам. Ну, і сінія, фіялетавыя флаконы – гэта пахі паветра. Яны падыдуць для бізнес-лэдзі, жанчын са стрыжнем.
А калі і з колерам флакона вызначыліся, цяпер пяройдзем да выбару непасрэдна свайго паху.
– Па-першае, выбіраем максімум пяць пахаў, з большай колькасцю наш нос не справіцца. І наносім яго на блотэр (тая самая палоска паперкі). Затым з гэтых пяці пахаў выбіраем два, якія найбольш спадабаліся. І наносім іх на запясце. Запомніць проста: у нас два запясці, значыць, і пахаў наносім два. Добра ў гэтай сітуацыі сараканожкам. Пах наносім на запясце, а не на шыю, локці, калені і гэтак далей.
Пасля таго, як вы нанеслі духі на запясце, адразу “даваць нырца” ў яго не трэба. Дайце спірту знікнуць.
Ніколі не трэба наносіць духі за вушка. Там знаходзіцца шмат сальных залозаў, і нанясенне паху туды можна параўнаць з тым, што вы нанеслі духі ў падпахі.
– Калі надта хочацца душыць твар, то лепш наносіць пах на шыю. Хораша раскрываецца пах, які наносяць на ўпадзінку паміж ключыцамі. Яшчэ ў мінулых стагоддзях, калі духі былі сухімі, дамы насілі іх у медальёнах, якія віселі акурат на так званай ярэмнай упадзіне.
І яшчэ сапраўдныя лэдзі, а мы ўсе адчуваем сябе імі, ніколі не будуць “пшыкацца” духамі.
– Парфумеры гэта называюць нанесці адзін подых.
І пах наносіцца толькі на голае цела, ні на хустачкі, ні на шалікі, ні на футры, бо толькі на скуры пах раскрываецца.
Яшчэ адзін спосаб нанясення паху называецца “рабіць дожджык”. Выцягваем руку і два-тры разы пырскаем у паветра пах. І пасля гэтага акунаемся ў гэта воблачка, даючы яму асесці на нашых валасах, твары…
Цяпер вельмі модным стала наносіць адначасова два пахі. І рабіць гэта трэба наўскос. Адзін пах на левае запясце і на правы бок шыі, другі – наадварот.
Але не думайце, што вы выбіраеце адзін пах на ўсё жыццё. Мяняецца чалавек, настрой, характар, а разам з ім і пах, які будзе суправаджаць вас, ахутваць і дапамагаць скараць мужчынскія сэрцы.
Матэрыял прадастаўлены «Рэгіянальнай газетай».
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Оскар 2025: кто лауреаты и новый рекорд
Шон Бейкер вошел в историю: его фильм «Анора» получил Золотую пальмовую ветвь и завоевал пять «Оскаров», в том числе за лучший фильм, лучшую режиссуру и лучшую женскую роль. 97-я церемония вручения премий Американской киноакадемии вынесла свой вердикт.
Тайны смерти Яниса Тиммы: обвинения, слухи и загадочные совпадения
История с трагической гибелью латвийского баскетболиста Яниса Тиммы продолжает обрастать новыми подробностями. В центре внимания оказалась его бывшая жена, певица Анна Седокова. Ее последние признания в социальных сетях стали еще одним поводом для обсуждений.