Клуб ганцавіцкіх майстроў «Багач» рыхтуецца стаць народным

23 чэрвеня ў будынку кінатэатра “Маладосць” адбылося адкрытае паседжанне майстроў народнай творчасці “Багач” Ганцавіцкага раённага Дома рамёстваў. "Экзамен" у прэтэндэнта на званне "народнага аб'яднання" прымала вядучы метадыст Брэсцкага абласного грамадска-культурнага цэнтра Зоя Нічык.

Таленавітыя рамеснікі і самадзейныя артысты Ганцаўшчыны далі магчымасць пазнаёміцца з вынікамі сваёй дзейнасці, а таксама расказалі пра сябе і пра тыя рэчы, якія натхняюць удзельнікаў клуба на творчасць.

 

Из рубрики