Калі жывеш, як свіння, свіннёю і застанешся
Уладзімір Высоцкі ў адной са сваіх песень спяваў пра рэлігію індусаў, якія вераць, што людзі пасля смерці не паміраюць назаўсёды, а ў залежнасці ад таго, як жыў і паводзіў сябе, перараджаюцца: з дворніка ў прараба, з прараба ў міністра; хто тупы, як дрэва – у баабаб; і толькі той, хто жыве, як свіння, свіннёю і застанецца. І іх не бярэ ні свіны грып, ні афрыканская чума, ні іншая невядомая хвароба, якую і ў нашым раёне знайшлі і вызначыць не могуць. І жывуць свінні сярод нас у абліччы людзей ды свінячаць.
Парода свінападобных людзей выявілася на вуліцы Будаўнікоў, каля дома №31А, жыхары якога паскардзіліся на “гарачую лінію” “ГЧ”, што невядомыя людзі напярэдадні мінулых выхадных пад балкон шматкватэрнага дома выкінулі гару пакетаў са смеццем.

Жыхары абураліся, што людзі набраліся такога нахабства, што паленаваліся выкінуць смецце і, назбіраўшы больш за 30 пакетаў, ноччу вынеслі іх пад балкон. За дзень сабакі расцягнулі пакеты, і яны валяліся на сцежцы амаль двое сутак, пакуль работнікі камунгаса не вывезлі смецце на звалку.
Жанчыны правялі расследаванне і паспрабавалі ў пакетах са смеццем знайсці доказы, хто ж мог так бессаромна насвінячыць. Але квітанцый ці нейкіх пісьмовых лістоў, дзе было б прозвішча, не знайшлі.

Відаць, што людзі рабілі гэта наўмысна і стараліся «не спаліцца». Але вынікі расследавання далі падставу зрабіць ўяўленне пра шкоднікаў: гэта маладая сям`я, у якой ёсць дзеці ад 3 да 8 гадоў (былі дзіцячыя малюнкі – прыкм. аўтара).
Яны не з бедных і не з п`яніц, хоць выпіць у сям`і любяць – было шмат бутэлек з-пад піва, лікёру, каньяку, пачкаў ад рашэнаўскіх цукерак. І ката свойго кормяць не абы-чым – віскасам.

Але ўсё ж адзін след, па якім можна было ідэнтыфікаваць, хто ж гэта прывалок смецце пад вокны, знайшлося – на газеце “Савецкае Палессе” значыўся і дом, і нумар кватэры. Аднак далейшыя пошукі прывялі да таго, што нават газета гэтая была ўкрадзена з паштовай скрынкі.
У самога гаспадара алібі, бо ён у адпачынку па-за межамі краіны. А вось падазрэнні ў жыхароў дома ёсць… За руку не схапілі – не злодзей, як кажуць, але ж колькі вяровачцы ні віцца, канец будзе. Ці хопіць у гэтых людзей смеласці прызнаць сваю віну і папрасіць прабачэння ў людзей?
Новости
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
- 19:01 Минск обновляет маршруты и растёт пассажиропоток
- 18:44 Владельцам доменов в Беларуси предстоят новые сложности
Из рубрики
Оскар 2025: кто лауреаты и новый рекорд
Шон Бейкер вошел в историю: его фильм «Анора» получил Золотую пальмовую ветвь и завоевал пять «Оскаров», в том числе за лучший фильм, лучшую режиссуру и лучшую женскую роль. 97-я церемония вручения премий Американской киноакадемии вынесла свой вердикт.
Тайны смерти Яниса Тиммы: обвинения, слухи и загадочные совпадения
История с трагической гибелью латвийского баскетболиста Яниса Тиммы продолжает обрастать новыми подробностями. В центре внимания оказалась его бывшая жена, певица Анна Седокова. Ее последние признания в социальных сетях стали еще одним поводом для обсуждений.