Грамадзяніна Беларусі пакаралі за абразу роднай мовы

Пакарання для жыхара Мазыра Дзмітрыя Шчарбатых, які ў інтэрнэце неаднаразова зняважліва выказваўся пра беларускую мову, дамогся жыхар Гомеля Ігар Случак. Ён піша магістарскую дысертацыю на тэму «Прававыя асновы дзяржаўнай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь», таму апроч адстойвання нацыянальных каштоўнасцяў юрыдычны бок канфлікту яму была цікавая як частка яго навуковай працы.

Канфлікт, які скончыўся адміністрацыйным пакараннем — штрафам у чатыры базавыя велічыні, пачаўся з каментара былога супрацоўніка сайта offside.by Дзмітрыя Шчарбатых на адной са старонак у сацыяльных сетках.

Там абмяркоўваўся новы білборд футбольнага клуба «Славія» (Мазыр) з надпісамі на беларускай мове. Жыхар Мазыра Дзмітрый Шчарбатых пакінуў на старонцы каментар, які абражаў родную мову . 

«Я прапанаваў чалавеку выбачыцца, але ён зрабіў выгляд, што дрэнна разумее беларускую мову і выбачацца не стаў, хоць і скончыў ВНУ», — паведаміў БелаПАН Ігар Случак.

Тады ён звярнуўся ў Мазырскі райвыканкам з просьбай прыцягнуць да адказнасці жыхара Мазыра згодна з артыкулам 9.22 КоАП (парушэнне заканадаўства аб мовах), за публічную абразу беларускай мовы.

З выканкама прыйшоў адказ, што з грамадзянінам праведзеная прафілактычная гутарка і «ён усвядоміў свае неправамерныя паводзіны і запэўніў у недапушчальнасці здзяйснення падобных дзеянняў у далейшым».

Такі адказ не задаволіў Случака. «Я зноў прапанаваў Дзмітрыю Шчарбатых выбачыцца, і ён зноў адмовіўся, і пачаў зняважліва выказвацца ў мой бок. Гэта гаворыць, што ён не «ўсвядоміў свае неправамерныя паводзіны». Таму я звярнуўся ў пракуратуру», — дадаў жыхар Гомеля.

Пракуратура дала некалькі адказаў, як і райвыканкам, і ўсё-такі ў выніку жыхар Мазыра быў пакараны штрафам у памеры 4 базавыя велічыні.

Запыт Ігара Случака у Інфармацыйны цэнтр МУС паказаў, што з 1999 года грамадзяне не прыцягваліся да адказнасці па артыкуле 9.22 КоАП.

«Юрыдычная рэалізацыя гэтага пытання — прыцягненне да адказнасці за абразу мовы, пакуль не дапрацаваная. На маю думку, і зыходзячы з практыкі прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне заканадаўства аб мовах, неабходна пашырыць колькасць суб’ектаў, якія маюць права складаць пратакол аб адміністрацыйным парушэнні.

Паколькі пытанне парушэння моўных правоў даволі складанае і патрабуе спецыяльных ведаў, а складанне пратаколаў аб правапарушэннях і наогул абароны парушаных правоў не з`яўляецца асноўнай дзейнасцю выканкамаў, гэта выклікае ў сваю чаргу не заўсёды правільнае тлумачэнне нормаў, з якімі выканкам сутыкаецца рэдка, што ў сваю чаргу вядзе або да спынення адміністрацыйнай справы, альбо яе зацягвання да такога моманту, калі выходзяць тэрміны прыцягнення да адказнасці.

Выканкамы аб`ектыўна не вельмі добра падрыхтаваныя для хуткай і якаснай працы з парушэннямі заканадаўства аб мовах», — пракаментаваў жыхар Гомеля. 

Яго прапановы аб удасканаленні заканадаўства праходзілі разам з усёй дыпломнай работай рэцэнзію ва ўпраўленні юстыцыі Гомельскага аблвыканкама і атрымалі добрую адзнаку. Таму, лічыць грамадскі актывіст, варта ўздымаць гэтае пытанне перад ПП НС.

Случак дадае, што ў жыхара Мазыра Дзмітрыя Шчарбатых гэта была не першая абраза роднай мовы публічна, і як доказ прадстаўляе скрыншоты з розных старонак у сацыяльных сетках і на форумах, дзе той неаднаразова зняважліва пісаў пра беларускую мову.

«Трэба спачатку прапанаваць чалавеку выбачыцца, растлумачыць, што ён не мае рацыі, а пасля звяртацца ў органы, якія мусяць пакараць чалавека, калі ён не разумее, што абражаць нацыянальныя мовы нельга. Прэцэдэнт створаны, і спадзяюся, што тыя, хто любяць пісаць зняважліва пра мову, зараз крыху супакояцца», — падагульніў Случак.

Рымвід

Recent Posts

Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября

Костюковичи на два дня станут литературной столицей страны. 5 и 6 сентября здесь пройдёт День…

1 день ago

С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах

С начала 2026 года в Беларуси упразднили 18 населённых пунктов, причем 15 из них исчезли…

1 день ago

Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика

Как легко наниматель попытался назначить виновного. В одном из филиалов организации в Могилевской области после…

2 дня ago

Новые правила: изменения для строителей и инвесторов

Строители и инвесторы в Беларуси с сентября 2026 года получат новые возможности благодаря изменениям правил…

2 дня ago

Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность

Тем, кто открывает кофейни самообслуживания, сегодня приходится считать каждую копейку. Нужно очень тщательно выбирать место,…

5 дней ago

17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?

Для жителей Глубокского района Витебской области обещание «новых производств и рабочих мест» уже можно проверять…

6 дней ago