
Cветлана Малышко
«Гэта вялікая адказнасць – пісаць для людзей. Яны цябе хваляць, вераць табе, чакаюць новых вершаў. Я вельмі баюся іх расчараваць«, – зазначыла паэтка.
Сустрэча з нагоды пяцідзесяцігоддзя нашай паэткі-зямлячкі праходзіла па сямейнаму цёпла, за «салодкім» сталом. Паэтка прызналася, што да дня нараджэння «круглая дата» палохала яе. «Здаецца, гэта так шмат – пяцьдзясят, прайшло ўжо паўвека! Аднак у дзень нараджэння мяне па тэлефоне павіншавала знаёмая, якая сказала, што мне споўнілася два разы па 25. І ўжо не было так страшна. Як ад сэрца адлягло…«
Паэзія Алы Мірзаліевай добра вядома на Ганцаўшчыне і за яе межамі. Яе вершы неаднаразова друкаваліся на старонках раённых газет, у рэспубліканскай газеце «Літаратура і мастацтва», літаратурна-мастацкім часопісе «Маладосць». У 2009 годзе адбылася прэзентацыя зборніка паэткі «Снег, адчай і ліловыя цені…»
Адным з рэдактараў яе зборніка стала Святлана Локтыш, наша паэтка-зямлячка. «Ала вельмі таленавітая, мне было вельмі лёгка яе карэкціраваць, можна сказаць, што правіць амаль не было чаго. Кожны верш, кожны радочак вывераны, вельмі лёгка чытаецца, – сказала Святлана Ануфрыеўна на мерапрыемстве. І пажадала юбілярцы: «Больш смеласці, ты вельмі сціплая, нават занадта, чамусьці хочаш, каб цябе менш бачылі. Жадаю, каб ты больш адчувала сябе творчым чалавекам«.
Акрамя паэтычнага таленту, надзелена жанчына талентам мастака і педагога. Ала Адамаўна з`яўляецца кіраўніком узорнай студыі выяўленчага мастацтва «З рога ўсяго многа» пры Агарэвіцкім Доме культуры. Яе вучні неаднаразова былі лаўрэатамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і выстаў. Па натуры чалавек творчы і адказны, яна ўмее так зацікавіць рабят справай, якую сама любіць, што яны вельмі ахвотна наведваюць студыю і дабіваюцца значных поспехаў. Яе выхаванцы да юбілея падрыхтавалі музычны нумар, а таксама прачыталі верш, якія напісалі самі ў студыі. Ала Адамаўна патлумачыла, што верш гэты – «прадукт калектыўнай творчасці», з`явіўся па павевах конкурса «Намалюй летнімі фарбамі верш…»
Настаўніцай і сябрам стала паэтка для Аксаны Карповіч, якая працавала некалі ў сельскім Доме культуры ў Агарэвічах. Аднак не толькі гэта аб`ядноўвае іх, бо Аксана таксама піша вершы. Для яе старэйшая паэтка з`яўляецца аўтарытэтам. «Мне пашанцавала пазнаёміцца з Алай Мірзаліевай. Напачатку яна мне падалася фанабэрыстай, але калі я бліжэй пазнаёмілася з ёй, то зразумела, што яна вельмі сціплая і простая. Мы пасябравалі, і я вельмі рада гэтаму«, – сказала Аксана Карповіч.
Выпала Але Мірзаліевай працаваць ў раённым цэнтры дзіцячай і юнацкай творчасці. З некаторымі калегамі-педагогамі падтрымлівае сувязь і па сённяшні дзень. На мерапрыемства прыйшлі павіншаваць сяброўку Валянціна Дзікляева і Таццяна Канановіч. Яны адзначылі, што пяцьдзясят гадоў – гэта не тая дата, якая можа азмрочыць, а наадварот, павінна парадаваць, бо гэта «пяць разоў па дзесяць», а гэта значыць, юбілярка «выдатніца».
На вечарыну завіталі таксама наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Удзельніцы свята Валянціна Віннік і Валянціна Тарановіч прысвяцілі свае вершы юбілярцы. «Мне яшчэ ніколі ніхто не прысвячаў вершы, гэта ўпершыню. Так прыемна«, – сказала Ала Адамаўна.
Падчас вечарыны вядучыя заўважылі, што за кароткі час сустрэчы не пройдзешся па жыццёвай сцяжынцы цалкам. «Мы ведаем, што вы рэалізавалі сябе як добрая жонка, клапатлівая матуля, вы займаецеся любімай справай. Наогул, вы павінны лічыць сабе шчаслівай жанчынай. Ці так гэта ?» – задалі яны пытанне юбілярцы.
«Я не адчуваю сябе няшчаснай, так будзе правільней сказаць. Адчуваць сябе ўвесь час шчаслівай немагчыма, павінны быць і іншыя эмоцыі: слёзы, расчараванне, смех. Вось гэта сапраўднае жыццё«, – адказала Ала Адамаўна.
Пацікавіліся прысутныя , як юбілярка піша свае вершы, ці прыносіць паэзія задавальненне. «Некалі ў дзяцінстве мне сніліся вершы, таму каля мяне заўсёды ляжалі аркуш паперы і аловачак, – сказала Ала Мірзаліева. – Цяпер ноччу я сплю. І наогул, пішу нячаста, толькі калі прыходзіць натхненне. Цяпер з`явілася шмат іншых ідэй, праектаў, і я цалкам захоплена імі. Час прыносіць свае карэктывы, і ў творчасць таксама, на жаль…»
Напрыканцы мерапрыемства прысутныя захацелі паслухаць вершы ў аўтарскім выкананні, а таксама пацікавіліся, ці чакаецца выданне новага зборніка. Ала Адамаўна адказала: «Новых вершаў у мяне няшмат,але калі дабавіць крыху старых, то, можа, і набярэцца на зборнік. Я аб гэтым яшчэ не думала…»
Самыя таленавітыя людзі нараджаюцц ў вёсцы…
Нарадзілася Ала Мірзаліева 13 лістапада 1966 года ў вёсцы Агарэвічы. Яна – першая дачушка ў сям`і простых вясковых працаўнікоў – Яўгеніі Мікалаеўны і Адама Іванавіча Агейкаў. Пазней у сям`і з`явіліся яшчэ дзве дзяўчынкі – Іна і Марына.
Старэйшыя сёстры засталіся жыць і працаваць у роднай вёсцы, а малодшую, Марыну, лёс закінуў за мяжу – у Партугалію. Але яна часта завітвае на малую радзіму, ды і родныя таксама трапляюць да яе ў госці. У момант сустрэчы яны ўспамінаюць гады дзяцінства. А ўспомніць ёсць што, асабліва смачныя матуліны бліны, пра якія ёсць у паэткі верш:
Ад іх дзяцінствам і спакоем вее.
Я памятаю іх і смак, і пах.
Пяку бліны. Не, гэткіх я не ўмею.
Сакрэт, няйнакш, у матчыных руках.
Сваёй матулі паэтка адрасуе і іншыя вершы, у якіх адчуваецца бязмежная любоў і павага да самага роднага ёй чалавека.
З нязменнай цеплынёй узгадвае ў сваіх успамінах Ала Мірзаліева і бацьку. Менавіта ён першы звярнуў увагу на паэтычныя спробы сваёй дачкі і нават запрасіў дадому знаёмага журналіста, каб «паслухаў» яе. Бацьку першаму юная паэтка несла на «суд» вершаваныя радкі. Чытаў ён стрымана, нічога не гаворачы, але па ўсмешцы было відаць, што ганарыўся здольнасцямі старэйшай дачкі.
Дзяцінства Алы прайшло сярод прыроды, у сяброўстве з вясковымі дзяўчатамі і хлопцамі. Яшчэ ў памяці засталася бабуля Зося – спявачка, казачніца і наогул добры чалавек. Яна бескарысна памагала людзям – малітвамі лячыла хворых. Дарэчы, бабуля навучыла ўнучку загаворам ад перапалоху, увяроду, перадала сваё ўменне карыстацца лекавымі травамі, з якіх яна цяпер любіць заварваць духмяную гарбату.
Матэрыял пра паэтку з в.Агарэвічы чытайце тут.
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
Лиссабон часто представляют как город для лёгкого отдыха с солнцем, океанским воздухом, старыми трамваями, ужинами…
Беларусь внезапно решила стать страной форели: Лукашенко поручил построить 10 рыбхозов. Проблема в том, что…
Ученые из Университета Торонто провели систематический обзор и мета-анализ клинических исследований с участием меда. Результаты…
Замучил понос? Помогите своему организму простыми, но действенными способами. Избавится от поноса и лечиться в…
Егор – молодой парень из Бреста. В 2023 году он ушёл в армию, но уже…
This website uses cookies.
Read More