Піліпаўскі пост – час вячорак і воўчых «вяселляў»
З Піліпаўкі (28 лістапада) пачынаецца шасцітыднёвы перадкалядны пост, які доўжыцца да 7 студзеня. У гэты час нельга ўжываць скоромную ежу і ладзіць вяселлі.
Пачаўся перадкалядны пост / Фото: Cветлана Малышко
Гэта працяглы пост, але ў параўнанні з Вялікім ён лічыцца менш строгім, бо падчас яго дазволена ўжываць у ежу рыбу і рыбныя стравы, іншы раз дазволена выпіць глыток чырвонага віна.
Хоць на Піліпаўку і забаронена ладзіць вяселлі, але вянчанні ладзіць можна. Што тычыцца астатніх святаў, то забароны на іх няма.
У народным календары Піліпаўка – час, напоўнены бесперапыннай працай. Мужчыны ў вёсках і мястэчках займаліся лозапляценнем, бондарствам, вырабамі з дрэва, ганчарствам. Жанчыны апрацоўвалі лён, пралі, ткалі палотно, шылі адзенне, вышывалі вопратку і ручнікі, посцілкі, плялі карункі.
Для гэтага збіраліся на піліпаўскія вячоркі ў чыёйсьці хаце, прыносячы туды свае прасніцы, верацёны ды кудзеліцу, дапамагаючы адзін аднаму талакою. Дарэчы, першы тыдзень паста так і называўся – Кудзеліца.
Каб працавалася весялей, жанчыны і дзяўчаты пелі духоўныя песнапенні, калядныя і бяседныя песні. Напрыклад, Піліпаўскі пост узгадваецца ў такой жартоўнай прыпеўцы:
Пасціла ўдоўка сем панядзелкаў,
Васьмую нядзелечку,
Прынясі, Божа, нежанатага
На маю пасцелечку…
Народныя прыкметы ў той час ігралі асаблівую ролю. Лічылася, што назіранне за надвор`ем на Піліпаўку дапаможа прадказаць, ці будзе вясна дажджлівай, ці наадварот, сухой. Напрыклад, калі было пахмурна ці снежна, гэта азначала, што май будзе мокры.
Таксама лічылася, што на Піліпаўку ладзіліся «воўчыя вяселлі», таму што ваўкі хадзілі зграямі, а па начах працягла і моцна вылі.
Новости
- 12:32 Костюковичи приняли эстафету Дня беларусской письменности в 2026 году
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт
Из рубрики
Оскар 2025: кто лауреаты и новый рекорд
Шон Бейкер вошел в историю: его фильм «Анора» получил Золотую пальмовую ветвь и завоевал пять «Оскаров», в том числе за лучший фильм, лучшую режиссуру и лучшую женскую роль. 97-я церемония вручения премий Американской киноакадемии вынесла свой вердикт.
Тайны смерти Яниса Тиммы: обвинения, слухи и загадочные совпадения
История с трагической гибелью латвийского баскетболиста Яниса Тиммы продолжает обрастать новыми подробностями. В центре внимания оказалась его бывшая жена, певица Анна Седокова. Ее последние признания в социальных сетях стали еще одним поводом для обсуждений.