Падведзены вынікі конкурсу “Цуд на Каляды”

Пяць лепшых дзіцячых малюнкаў на тэму Калядаў атрымалі дыпломы падчас тэатралізаванай сустрэчы "Шчодры вечар", якая адбылася ў памяшканні Дзіцячай школы мастацтваў 14 студзеня. Аўтары лепшых работ былі ўзнагароджаны салодкімі падарункімі і вырабамі ручной працы.

Падведзены вынікі конкурсу “Цуд на Каляды”
Фото: Cветлана Малышко

Нагадаем, што конкурс-выставу малюнкаў “Цуд на Каляды“ праводзіў Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў. Паглядзець на дзіцячую творчасць можна было з 24 снежня па 15 студзеня. На выставе было прадстаўлена 29 малюнкаў.

Дыплом 1 ступені атрымаў малюнак Яны Захарчэня з ясляў-садка №16 в. Чудзін.

Дыплом 2 ступені далі Аляксею Кату, вучню 2 “В” класа СШ №3.

Дыплом 3 ступені атрымала Ксенія Рудко, вучаніца 1 “В” класа СШ №3.

Дыплом за прыз глядацкіх сімпатый атрымала Аліса Дзенісеня, вучаніца 1 “А” класа СШ №3.

Падзякай за найлепшае адлюстраванне беларускіх звычаяў і традыцый адзначана Кіра Варэйка, вучаніца 1″А” класа СШ №3.

Акрамя гэтага, за кожны  малюнак конкурсу-выставы дзеці атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў конкурсу малюнкаў “Цуд на Каляды”.

Из рубрики