Чаму пабудавалі царкву ў Ізбійскім Бары?

“Адзін з жыхароў Будчы пайшоў шукаць свайго вала, ці-то каня. Пакуль шукаў натрапіў на абразок Багародзіцы, які ляжаў пасярод лесу на Ізбійскім Бары. Мужчына падняў абразок, узмаліўся, як гэта прынята ў хрысціянаў, тут жа знайшоў жывёліну і шчаслівы вярнуўся дамоў са святыняй у руках. Абразок гаспадар паклаў дома ў святліцы – гэта значыць на самым галоўным месцы ў хаце  і заняўся сваімі штодзённымі справамі.

На наступны дзень наранкі падняўся і пайшоў да абразка, каб зірнуць на святыню, але яго ў хаце не аказалася. Вобраз Багародзіцы цудоўным чынам аказаўся на сваім месцы ў Ізбійскім Бары. Будчак рассказаў пра цуд бацюшку. Кажуць, што бацюшкі параіліся паміж сабой, вырашылі, што гэта не што іншае, як знак звыш і пабудавалі на тым месцы царкву”, – апавядала Надзея Рыгораўна.

“З тых часоў шмат цудаў адбылося на тым месцы. Жыхары з бліжэйшых вёсак пешшу хадзілі на святое месца і прасілі дапамогі ў Бога, – кажа Надзея Мышкавец. – Па шчырых малітвах людзі і па сённяшні дзень атрымліваюць збавенне ад бед.

Некалі я прасіла Бога аберагчы ад смерці ўнука, які служыў ў Афганістане. Слёзна прасіла і абракалася пасціцца кожную сераду і пятніцу. Унук жыве ў Ганцавічах па сённяшні дзень, а я як і абяцала – пашчуся і кожны год прыбіраю крыжы ў Ізбійскім Бары ў знак падзякі ўсявышняму за яго міласць, – дзеліцца Надзея Рыгораўна. – Хто верыць Богу, таму ён дапамагае”.

Больш падрабязна аб жыцці Надзеі Мышкавец чытайце ў друкаваным нумары газеты “Ганцавіцкі час”.

Рагволод Киевский

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

5 часов ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

8 часов ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

8 часов ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago