На прэзентацыі кнігі адбылося сутыкненне поглядаў двух гісторыкаў

Анатоль Трафімчык на пачатку прэзентацыі адзначыў: “Яшчэ на пачатку гэтага года выхад маёй кнігі быў амаль немагчымы. Але погляды нашай улады датычна гістарычных падзей савецкага мінулага, няхай не так хутка, як хацелася б, але змяняюцца. Дзякуючы гэтаму кніга і пабачыла свет”.

У сваёй кнізе аўтар прапанаваў чытачу зірнуць на падзеі 1939-га з іншага ракурсу. А на прэзентацыі ён сказаў, што не збіраецца пераварочваць гісторыю, а хоча, каб людзі задумаліся над прыведзенымі ім фактамі і зрабілі пэўныя вывады самі.

Кніга толькі выйшла, а новы і незвычайны падыход аўтара да асвятлення тых падзей ужо сустрэў сваіх крытыкаў. Са шматлікімі вывадамі і пазіцыяй Анатоля Трафімчыка не пагадзілася Надзея Петручэня, былая настаўніца гісторыі. Яна літаральна засыпала аўтара кнігі пытаннямі, прычым не толькі па прэзентуемай кнізе, але і па папярэдніх публікацыях Анатоля. «Меня немного шокировала одна из ваших фраз о том, будто «няма нагоды святкаваць 9 мая». Моего отца, который прошел концлагерь, чуть не расстреляли. Для людей, которые прошли эту войну, эта фраза убийственная», – сказала Надзея Андрэеўна. Аўтар на гэта адказаў: “Даруйце, але гэта ваша ўспрыманне. Я казаў, што гэтае свята павінна быць не такім, у якое яно ператварылася цяпер. Наколькі я памятаю, у ветэранаў святочных настрояў у гэты дзень не было. 9 мая сёння – гэта проста “пляскі на касцях”, а павінна быць Днём памяці”.

Абвінаваціла аўтара Надзея Петручэня і ў падачы падзей 1939 года з украінскай пазіцыі. На гэта Анатоль Трафімчык адказаў, што ўкраінскіх падручнікаў па гісторыі не чытаў і як падаюцца гэтыя падзеі украінскім бокам, ён не ведае.

Педагог жа стаяла на сваім: «Есть идеология, есть политика, а есть история и не надо смещать акценты. Наша цель – воспитать гражданина, который будет любить свою родину такой, какая она есть. Вы делаете очень резкие выводы, они не должны быть такими. Вы можете привести какие-то факты, а уже читатель пусть сам делает выводы».

З заўвагай настаўніцы Анатоль пагадзіўся, але пры гэтым заўважыў, што ў кожнага гісторыка ёсць свая пазіцыя датычна ідэалогіі і палітыкі. І як бы ні хацелася навукоўцу іх пазбегнуць, гэтага ўсё роўна не атрымаецца, і пазіцыя аўтара будзе яскрава прасочвацца, тым больш у кнізе навукова-папулярнага зместу.

“Я і хацеў паказаць усе нестыкоўкі. Не заўважаць іх – значыць, ілгаць сабе. Я хачу падштурхнуць людзей да роздуму. Няхай супастаўляюць, аналізуюць”, – адзначыў аўтар кнігі.

Спрэчкі навукоўца і настаўніцы маглі б доўжыцца бясконца, каб не заклік Аляксея Галаскока спыніцца: маўляў, у іншых прысутных таксама ёсць пытанні, якія яны хацелі б задаць. І Аляксей Пятровіч не памыліўся: прагучала яшчэ шмат пытанняў. Напрыклад, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ганцавіцкага райвыканкама Ала Занька пацікавілася, у якіх архівах працаваў аўтар. Як аказалася, Анатоль працаваў у большай частцы ў беларускіх архівах, менш – у польскіх і крыху – у архівах Украіны і Літвы. Але больш за ўсё яму хацелася б папрацаваць у архівах Расіі. Але як вынікае з інфармацыі іншых даследчыкаў, гэта цяпер амаль немагчыма, бо з прыходам Уладзіміра Пуціна да ўлады доступ да архіваў практычна закрыты.

Адразу ж на прэзентацыі кніга знайшла пакупнікоў. Можна было не толькі набыць кнігу Анатоля Трафімчыка “1939 год і Беларусь: забытая вайна”, але і атрымаць аўтограф яе аўтара.

З моманту прэзентацыі ў рэдакцыю “ГЧ” ужо быў не адзін званок. Людзі пытаюць, дзе можна набыць кнігу. Нагадаем, што набыць кнігу можна ў такіх кнігарнях Мінска, як “Акадэмкніга”, “Логвінаў”, “Кніжны салон”, а таксама на кніжным кірмашы на вуліцы Янкі Купалы і ў інтэрнэт-кнігарнях.

Будзем спадзявацца, што гэта не апошняя прэзентацыя кнігі нашага земляка. Таму хацелася б пажадаць поспехаўАнатолю ў яго нялёгкай, але вельмі неабходнай працы. Бо погляд на нашу гісторыю з пункту гледжання савецкай гісторыяграфіі мы ведаем, а паглядзець на наша мінулае праз прызму сучасных гісторыкаў выпадае не заўсёды. Тым больш, што ў кожнага з нашых суседзяў ёсць сваё меркаванне пра гісторыю сваёй краіны і пра сваіх суседзяў.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Садоводы подготовят тюльпаны к октябрьской посадке

Садоводы получат пышную клумбу весной, если посадят тюльпаны в октябре. Почва должна остыть примерно до…

7 часов ago

В Беларуси уточнили правила входа с питомцами

Хозяевам питомцев нельзя заходить с ними в продуктовые магазины и большинство кафе. Исключение составляют собаки-поводыри…

11 часов ago

КГК выходит на ярмарку. В Брестской области объявлена охота на кривую морковку?

Жителям Брестской области предложили жаловаться на сельскохозяйственные ярмарки. Не понравилась картошка, не устроила морковка или…

11 часов ago

«Белтелеком» повысит тарифы для клиентов с ноября

Клиенты «Белтелекома» с 1 ноября 2026 года будут платить больше за телефонную связь, интернет и…

1 день ago

В Минске мошенники использовали 11-летнюю девочку

Семья из Минска потеряла накопления. Мошенники выманили у 11-летнего ребенка более 45 тыс. рублей через…

1 день ago

Жительница Барановичей заплатила мошеннику за беседку

51-летняя жительница Барановичей осталась без заказанной беседки и без денег. Она перевела продавцу 1 500…

1 день ago