Кошт чалавечага жыцця – луста хлеба

Івану Сцяпанавічу на той момант было 16 гадоў. Было гэта на пачатку ліпеня 1944 года, калі немцы ўжо пакінулі вёскі Востраў і Кукава-Бор…

Па дарозе з Кукава-Бора ў Востраў быў партызанскі пост, на які ў адзін з летніх дзянькоў і заступіў камандзір узвода, прозвішча якога было Захараў, быў з ім яшчэ і Усцін. Хлопцу (Захараву) вельмі хацелася есці, ды так, што ён баяўся страціць прытомнасць. Ён прыкінуў, што, калі немцы ўжо пакінулі гэтую тэрыторыю, значыць, ніякай небяспекі не чакаецца, таму ён можа схадзіць у Востраў і знайсці што-небудзь паесці. Так і зрабіў.

Прыйшоўшы ў вёску, Захараў зайшоў у хату да Юстыны. У хаце нікога не было, а на стале ляжаў бохан хлеба. Ён адрэзаў адну лусту. І тут у хату ўвайшла гаспадыня, якая і застала небараку за гэтым злачынствам.

За правасуддзем Юстына звярнулася да камандзіра атрада (прозвішча і імя не вядомы), які знаходзіўся на той час у хаце Лаганоўскага Піліпа. Суд у камандзіра быў хуткі і жорсткі без права яго абскардзіць. Камандзір тут жа, у хаце, застрэліў свайго падначаленага. Людзі казалі, што аб гэтым учынку ён потым дужа шкадаваў.

З прыходам у Востраў рэгулярных частак Чырвонай арміі ён расказаў аб гэтым камандзіру батальёна. Словы яго былі такія: “Я ўчыніў вялікае злачынства!” На што той адказаў: “Мы і так нясём вялікія страты. Кожны чалавек на вагу золата. А ты забіў свойго чалавека за кавалак хлеба.”

Цела Захарава пахаваў Піліп Лаганоўскі. Ён да канца свайго жыцця і даглядаў магілу расстралянага.

Знайсці гэтую магілу можна на ўездзе ў вёску Востраў (пры лесе, з левага боку, амаль пры самай дарозе). Металічная агароджа блакітнага колеру, невялічкае надмагілле (насып). Няма там ні крыжа, ніякай другой адзнакі.

Тых людзей, якія мелі дачыненне да яго смерці, лёс пакараў. Камандзір партызанскага атрада мала перажыў свайго падначаленага. Людзі кажуць, што з прыходам Чырвонай арміі ён рушыў з ёю далей на Захад. І ў баях пад Тальмінавічамі (цяпер гэта Ляхавіцкі р-н, Куршынавіцкі сельсавет) ён загінуў.

Юстыну таксама спаткала суровая кара. Ужо ў час, калі арганізаваліся калгасы, за ўкрадзены мех мукі яе асудзілі на пять гадоў турмы.

Адкуль быў родам камандзір узвода – невядома. З успамінаў людзей вынікае, што быў ён някепскім чалавекам. Але як бы там ні было, луста хлеба, нават на той час, не вартая была жыцця чалавека.

Хочацца верыць, што знойдзецца хто-небудзь з родных гэтага салдата. А на магіле з’явіцца крыж, на якім будзе выбіта прозвішча расстралянага за лусту хлеба салдата.

Vitalis capello__deleted__105028

Recent Posts

Марина Зелёная: чемпионка помогает беларусам в Грузии

После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…

5 дней ago

Выйсці з турмы яшчэ не значыць быць памілаваным

32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…

3 недели ago

Психолог объяснила, почему люди верят телефонным мошенникам

Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…

1 месяц ago

Как вести себя при звонке мошенников. Практические советы

Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…

1 месяц ago

«Самое опасное, когда тебе не дают подумать». Как обычный звонок обернулся несколькими часами страха

Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…

1 месяц ago

Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку

В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…

2 месяца ago