Жывёлаводы СВК “Крышылавічы” скардзяцца на нізкую зарплату
Незадаволенасць зарплатай і ўмовамі працы ў СВК “Крышылавічы” выказалі на мінулым тыдні жывёлаводы сельгаскааператыва з в. В. Круговічы, якія звярнуліся на “гарачую лінію” газеты “Ганцавіцкі час”. У вёску выехаў наш журналіст і на месцы высвятляў прычыны, якія турбуюць работнікаў СВК.
Фото: Даглядчык Уладзімір Заяц даглядае больш за 100 цялушак і атрымлівае зарплату каля паўтара мільёна рублёў. Фота: Пётр Гузаевский
“Зарплаты новы старшыня абяцаў павысіць, але нешта не відно таго павышэння. Мы ўжо хацелі не выходзіць на працу ў знак пратэсту, але шкада жывёлы, бо яна ж не вінатавая, яе карміць і даіць трэба, – скардзілася даярка са шматгадовым стажам Марыя Сташанін. – Старшыня загадаў нікуды не скардзіцца, бо ўсё роўна мы нічога не даб’ёмся. Я 13 старшынь перажыла, і працую, і не баюся звальнення”.
Па словах Марыі Радзівонаўны, за мінулы месяц яе зарплата склала чыстымі 2 млн 400 тысяч рублёў. І гэта пры тым, што надаіла малака больш за ўсіх: 10 тон – вышэйшага і 5600 кг – 1-га гатунку. Па яе словах, за вышэйшы гатунак даярцы налічваюць 140 тыс. рублёў за тону, а за 1-ы – 90 тысяч.
“Надоі не толькі ад нас залежаць, пасьбішчы трэба нармальныя. Вось як мукі дадуць больш – надоі адразу растуць, але ж не даюць столькі, колькі патрэбна па рацыёне”, – расказвае даярка.
Скардзіліся жывёлаводы і на тое, што няма на комплексе расцэнак аплаты працы і ў разліковых лістках не ўказана, за што налічана зарплата.
Некаторыя работнікі лічаць, што новы старшыня СВК “Крышылавічы”, які прыступіў да працы каля трох месяцаў таму, узяўся за справу “закрута”.
“Мы не супраць таго, што навесці парадак трэба, і тут я яго падтрымліваю. А то колькі ні працуй, а зарплата як была жабрацкая, так і застаецца, – сказаў даглядчык Уладзімір Заяц. – Я ж не патрабую нейкай завоблачнай зарплаты, але за мінімалку без выхадных дзён ці варта працаваць? Чым карміць дзяцей? За мільён трыста тысяч?”
“Начальства кажа, што прывага малая. А адкуль жа ёй узяцца, калі цялушкі ў жыжы стаяць? Гной высунулі, а падаслаць няма чым. Кармы абы-якія”, – скардзіўся даглядчык.
Скардзіліся жывёлаводы і на тое, што рэдкім госцем на круговіцкіх ферма з’яўляецца галоўны заатэхнік Антаніна Аляксейчык, бо акрамя ветэрынара Аляксандра Шэстака і старшыні СВК, ніхто не паказваецца з Вострава, дзе знаходзіцца цэнтральная сядзіба праўлення сельгаскааператыва.
Як патлумачыў намеснік начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Ганцавіцкага райвыканкама Іван Янюк, расцэнкі на аплату за надоі малака і догляд жывёлы кожная гаспадарка ўстанаўлівае самастойна. Напрыклад, у Мінскай вобласці ў перадавых гаспадарках расцэнкі значна ніжэйшыя, чым у нашых сельгаскааператывах, але зарплата вышэйшая, бо надойваюць яны значна больш. За гатункі «Экстра» і «Вышэйшы» расцэнкі вагаюцца ад 70 да 150 тысяч рублёў за тону надоенага малака. А за 1-шы гатунак – увогуле 50-60 тысяч рублёў за тону.
“Нават калі параўноўваць надоі на фермах участка ў Дзяніскавічах на ААТ “Ганцавіцкага райаграсэрвіса”, то амаль пры аднолькавых расцэнках зарплаты ў даярак там большыя, бо зараз у сярэднім надой ад каровы ў іх 17,35 літраў у дзень, а ў СВК “Крышылавічы” – 11,33 літра”, – патлумачыў Іван Канстанцінавіч.
Старшыня СВК “Крышылавічы” Сяргей Хадатчук згадзіўся, што некаторыя праблемы ёсць, але вырашыць іх – гэта справа не аднаго дня і нават месяца. “Я сустракаюся кожны дзень з людзьмі і тлумачу, што нельга за месяц ці два дабіцца адразу бачнага выніку. Пасля таго як я заступіў на пасаду старшыні, першым, каму я загадаў павысіць расцэнкі, былі жывёлаводы. Мы зараз працуем над паляпшэннем кармавой базы. Хачу, каб людзі мяне разумелі і дапамагалі”, – сказаў Сяргей Іванавіч. – Ад малака ў нас ільвіная доля даходаў, і калі будзем усе старацца, то будуць і большыя зарплаты, і лепшыя ўмовы працы”.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
«Лучшая ёлка Беларуси»: как один щелчок превратил голосование в пустую трату времени
Голосование за лучшую ёлку Беларуси на одном из ТГ-каналов, где десятки тысяч людей соревновались в детской забаве, в итоге оказалось с фальшивыми результатами. Это ещё один пример, как накрутки за один щелчок превращают любое онлайн-развлечение в фарс. Там, где ещё вчера были живые голоса и равная борьба, сегодня – фальшивые результаты.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
В Дрогичине чистка в рядах чиновников местной власти
Крупная чистка в Дрогичинском районе: за короткий срок уволены председатель райсовета, глава райисполкома и зампред. На первый взгляд - обычная ротация. Но в кулуарах говорят, что причиной тому мог быть и скандал в Антопольской школе-интернате.