На мяжы ў Брэсце спынілі фуру, дзе знаходзіўся незадэклараваны тавар на мільён рублёў

У грузавым аўтамабілі SCANIA, што перасякаў польска-беларускую мяжу, знайшлі абсталяванне для харчовай прамысловасці коштам больш за 1 мільён рублёў.

На мяжы ў Брэсце спынілі фуру, дзе знаходзіўся незадэклараваны тавар на мільён рублёў
На мяжы ў Брэсце спынілі фуру, дзе знаходзіўся незадэклараваны тавар на мільён рублёў / Фото: Брэсцкая мытня

Як лічаць у Брэсцкай мытні, гэты тавар спрабавалі незаконна завезці на тэрыторыю Беларусі з Польшчы, але незадэклараваны груз быў выяўлены пры дапамозе інспекцыйна-надгляднага комплексу у пункце пропуску “Казловічы”.

Згодна з дакументамі, ў транспартным сродку, які належыць польскаму перавозчыку, знаходзілася ўстаноўка для прыгатавання расолаў і марынадаў.

Фота Брэсцкая мытня

Аднак пасля правядзення мытнага кантролю з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплексу мытнікі ўпэўніліся, што ў грузавым адсеку фуры ёсць “лішнія” элементы устаноўкі для марынавання мяса.

У прыватнасці, у таварасуправаджальных дакументах “забыліся” пазначыць загрузачную варонку, транспартуючую стужку, электрашчыт і іншыя часткі абсталявання.

Фота Брэсцкая мытня

Такім чынам, лічаць у мытні, не задэклараваўшы частку тавару, яго гаспадары спрабавалі знізіць памер выплаты мытных плацяжоў на суму больш за 23 тысячы рублёў.

Па дадзеным факце Брэсцкай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 15.5 КаАП Рэспублікі Беларусь (недэклараванне).

Фота Брэсцкая мытня

Санкцыяй артыкула прадугледжаны штраф у памеры да 30% ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

Попалась даже Tesla. На границе в Бресте тормознули элитные автомобили

Из рубрики