
Cвятлана Малышка
Акрамя ўзроста, падлеткаў аб’ядноўвала яшчэ і тое, што яны з’яўляюцца таленавітымі школьнікамі і ўжо дасягнулі пэўных поспехаў у вучобе, даследчай дзейнасці, спорце, творчасці і грамадскай дзейнасці.
Галоўны дакумент грамадзяніна – пашпарт – ім уручыў кіраўнік раёна Аляксандр Саланевіч. Ён павіншаваў рабят са знамянальным для іх момантам і падкрэсліў, што цяпер яны – паўнапраўныя грамадзяне сваёй краіны, якія ведаюць не толькі свае правы, але і няўхільна выконваюць абавязкі грамадзяніна.
Пашпарты атрымалі наступныя юнакі і дзяўчаты:
— Кірыл Шапель, вучань гімназіі г. Ганцавічы, старшыня піянерскай дружыны «Радужная рэспубліка», актыўны ўдзельнік валанцёрскага руху і грамадскага жыцця гімназіі;
— Анастасія Лісунова, вучаніца гімназіі г. Ганцавічы, прызёр прадметнага конкурсу «Буслік», актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця гімназіі;
— Кацярына Жалезная, вучаніца сярэдняй школы №1 г. Ганцавічы, актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы і раёна, прызёр раённага этапу навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучыню», актывістка валанцёрскага руху;
— Ангеліна Мурашка, вучаніца сярэдняй школы №1 г. Ганцавічы, актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы і раёна, актывістка валанцёрскага руху «Добрае Сэрца», пераможца школьнага конкурсу «Міс Снягурка 2017»;
— Алеся Боўт, вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Ганцавічы, выдатніца вучобы, актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы, спартыўных спаборніцтваў;
— Дар’я Вялічка, вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Ганцавічы, выдатніца вучобы, актыўная ўдзельніца спаборніцтваў па валейболе, прадметных алімпіяд;
— Анастасія Грынчык, вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Ганцавічы, актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы і раёна, валанцёрскага руху, член школьнага клуба «Прэс-цэнтр»;
— Данііл Прышчэпа, вучань сярэдняй школы № 2 г. Ганцавічы, прызёр раённых і ўдзельнік абласных алімпіяд па матэматыцы, інфарматыцы і фізіцы, актыўны ўдзельнік грамадскага жыцця школы;
— Анастасія Сіліцкая, вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Ганцавічы, выдатніца вучобы, член зборнай каманды школы па валейболе, актыўная ўдзельніца валанцёрскага руху;
— Данута Берташ, вучаніца Дзяніскавіцкага яслі-сада – сярэдняй школы, пераможца раённых прадметных алімпіяд, прызёр навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучыню»;
— Ганна Клявец, вучаніца Ганцавіцкай сярэдняй школы, пераможца і прызёр другога этапу рэспубліканскіх алімпіяд па матэматыцы і фізіцы.
Патрыятычная акцыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Мы – грамадзяне Беларусі!» ў рамках да Дня Канстытуцыі праходзіць з 2004 года.
У гэты дзень па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя сустрэчы з моладдзю, на якіх юным беларусам ўручаюцца пашпарты. У нашым раёне за гэты час юным ганцаўчанам было ўручана каля 400 пашпартоў.
Таксама у гэты дзень уручаюцца маладзёжныя білеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і адбываецца прыём у піянеры.
На гэты раз 21 актывіст грамадскай дзейнасці ўстаноў адукацыі раёна папоўнілі рады ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, атрымаўшы маладзёжныя білеты.
Гэта:
— Дар’я Рылка, вучаніца гімназіі, пераможца раённага этапу алімпіяды па матэматыцы і біялогіі, актыўны ўдзельнік раённай ваенна-патрыятычнай гульні «Зарніца» і грамадскага жыцця гімназіі;
— Ягор Крупеніч, вучань гімназіі, прызёр раённай алімпіяды па геаграфіі, актыўны ўдзельнік валанцёрскага руху;
— Крысціна Каржанеўская, вучаніца сярэдняй школы №1, шасціразовая чэмпіёнка вобласці, трохразовая прызёрка рэспублікі, двухразовая чэмпіёнка турніру па вольнай барацьбе «Палескі край»;
— Вадзім Дзенісеня, вучань сярэдняй школы №1, чатырохразовы пераможца раённых спаборніцтваў па вольнай барацьбе, двойчы прызёр рэспубліканскага турніру па вольнай барацьбе на прызы А.Мядзведзя, пераможца адкрытага абласнога турніру па вольнай барацьбе «Палескі край»;
— Дзіяна Забароўская, вучаніца сярэдняй школы №1, неаднаразовая пераможца другога этапа рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай і англійскай мовах, пераможца раённай навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучыню»;
— Сафія Рылка, вучаніца сярэдняй школы №1, прызёр раённай навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучыню», пераможца конкурсу «Міс Ганцавічы — 2016»;
— Ульяна Навумік, вучаніца сярэдняй школы №1, рэдактар школьнай газеты «Школьны фрэгат», неаднаразовая пераможца раённых і ўдзельнік абласных конкурсаў чытальнікаў;
— Дар’я Муха, вучаніца сярэдняй школы №3, удзельніца танцавальнага калектыву «Элемент», капітан школьнай каманды па чэрлідынгу, актыўная удзельніца раённых творчых конкурсаў;
— Вікторыя Кармановіч, вучаніца сярэдняй школы №3, удзельніца танцавальнага калектыву «Элемент», пераможца абласнога этапу спаборніцтваў піянерскіх каманд па чэрлідынгу «Піянерскія іскры» ў 2016 годзе;
— Алена Сайка, вучаніца сярэдняй школы №3, пераможца другога этапа прадметнай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, уладальніца дыплома 2 ступені ў навукова-практычнай канферэнцыі «З навукай у будучыню»;
— Елізавета Аляксейчык, вучаніца сярэдняй школы №3, удзельніца танцавальнага калектыву «Элемент», пераможца абласнога этапу спаборніцтваў піянерскіх каманд па чэрлідынгу «Піянерскія іскры» ў 2016 годзе;
— Ангеліна Крупеніч, вучаніца Раздялавіцкай сярэдняй школы, актыўнаяй удзельніца грамадскага жыцця школы, пераможца школьнага і раённага конкурсу «Хвіліна славы», удзельніца валанцёрскага руху;
— Яна Русакевіч, вучаніца Раздялавіцкай сярэдняй школы, актыўная ўдзельніцы алімпіяднага руху па біялогіі, валанцёрскага руху;
— Раман Лелес, вучань Кукаўскай сярэдняй школы, пераможца раённага этапу эпісталярнага конкурсу, капітан школьнай каманды «Праметэй», пераможца ўнутрышкольнага конкурсу «Вучань года — 2016»;
— Анастачія Янучок, вучаніца Кукаўскай сярэдняй школы, неаднаразовы прызёр конкурсу «Выратавальнікі вачамі дзяцей», прызёр другога этапа рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі;
— Аліна Дулік, вучаніца Агарэвіцкай сярэдняй школы, прызёр раённых алімпіяд па хіміі, біялогіі і фізіцы, актыўная ўдзельніцы вакальных агульнашкольных і раённых конкурсаў;
— Марына Ясінская, вучаніца Агарэвіцкай сярэдняй школы, прызёр раённых алімпіяд па беларускай і рускай мовах, актыўная ўдзельніца агульнашкольных і раённых творчых конкурсаў;
— Паліна Высоцкая, вучаніца Агарэвіцкай сярэдняй школы, пераможа раённага конкурсу “Імгненні турыстскага сезону”, актыўная ўдзельніца валанцёрскага руху «Добрае Сэрца», грамадскага жыцця;
— Аліна Занька, вучаніца Люсінскага дзіцячага сада — сярэдняй школы імя Якуба Коласа, выдатніца вучобы, актыўная ўдзельніца грамадскага і спартыўнага жыцця школы, прызёр раённага этапу алімпіяды па біялогіі;
— Дзіяна Кралівец, вучаніца Люсінскага дзіцячага сада — сярэдняй школы імя Якуба Коласа, прызёр раённага конкурсу «Арт-подыум», актыўная ўдзельніца валанцёрскага руху «Добрае Сэрца»;
— Алена Ярашэвіч, вучаніца Будчанскага яслі-сада – сярэдняй школы, неаднаразовы прызёр алімпіяд па англійскай мове, актыўная ўдзельніца грамадскага жыцця школы і раёна.
Першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” у сваім віншаванні моладзі сказаў, што разам з членскім білетам ў падлеткаў з’явіцца надзейная падтрымка аднадумцаў, разам з якімі яны змогуць рэалізоўваць свой творчы патэнцыял, раскрываць лідэрскія здольнасці, працаваць на карысць Радзімы і быць прыкладам для сваіх аднагодкаў.
Дастойная змена саюза моладзі падрастае і сярод піянераў. Пацвержанне гэтаму – поспехі юных школьнікаў, якія сталі пераможцамі патрыятычных і экалагічных акцый, актыўна ўдзельнічаюць ў рэалізацыі валанцёрскіх і працоўных праектах, маюць добрыя поспехі ў вочобе.
Прынялі ў піянеры і павязалі піянерскія гальштукі наступным школьнікам:
— Ягору Матусевічу, вучню гімназіі;
— Мікіце Малышаву, вучню гімназіі;
— Зінаідзе Валуевіч, вучаніцы гімназіі;
— Аляксандры Гаркавай, вучаніцы сярэдняй школы № 1;
— Дар’і Журавель, вучаніцы сярэдняй школы № 1;
— Аляксандру Кандратовічу, вучню сярэдняй школы № 2;
— Мікіце Шапялевіч, вучню сярэдняй школы № 2;
— Кірылу Лыганоўскаму, вучню сярэдняй школы № 3;
— Паліне Лашко, вучаніцы сярэдняй школы № 3;
— Дзіяне Канановіч, вучаніцы сярэдняй школы № 3.
Святочны настрой ўсім ўдзельнікам мерапрыемства падаравалі артысты мастацкай самадзейнасці з РЦДЮТ, ГДК і школы мастацтваў.
После преследования в Беларуси Марина Зелёная переехала в Грузию, где создала проекты поддержки для соотечественников.…
32 чалавекі выйшлі на свабоду. Для іх родных гэта галоўнае. Не тэрміны, не артыкулы, не…
Дар убеждения или гипноз? Об этом говорят люди, которые стали жертвами телефонных мошенников. Как же…
Мошенники по телефону никогда сразу не говорят о деньгах. Обычно разговор начинается издалека. Звонят якобы…
Ирине позвонили в конце рабочего дня, когда телефон и так не замолкал. За несколько часов…
В Лиссабоне иногда хочется сделать паузу в прогулках по улицам. Например, к вам приехали гости…
This website uses cookies.
Read More