Хочаце сэканоміць?
Кожны дбайны гаспадар і гаспадыня зараз стараюцца выкарыстаць любую магчымаць, каб сэканоміць. Бо нездарма ў народзе кажуць – капейка рубель беражэ.
Рэдакцыя газеты «Ганцавіцкі час» таксама дбае і беражэ вашы інтарэсы, паважаныя чытачы, і шукае магчымасці, каб вы маглі сэканоміць. Тым больш, што пра рост зарплат асабліва не чуваць, пенсіянерам калі і дабаўляюць, то прыбаўкі мізэрныя, а вось цэны растуць, здаецца не толькі па днях, але і па начах.
Эканомія і правільнае выкарыстанне сродкаў – гэта зараз вельмі актуальная тэма.
Так многія з вас адказваюць у пытаннях анкеты, якую мы вельмі чакаем і спадзяёмся, што і астатнія чытачы яе яшчэ дашлюць.
Са свайго боку мы не толькі будзем у далейшых нумарах газеты шукаць магчымасці, каб чытачы «ГЧ» маглі эканоміць, ведалі пра скідкі на тавары і паслугі, але адразу пачнём з сябе.
АКЦЫЯ
Да 31 мая 2017 года
рэдакцыя «ГЧ» прапануе аформіць падпіску па СТАРОЙ ЦАНЕ.
Акрамя таго, падпісчыкі «Ганцавіцкага часу», якія падпішуцца на 6 месяцаў ці болей, атрымаюць элітную дысконтную карту клуба чытачоў «ГЧ», якая дазволіць вам і вашым родным карыстацца скідкамі ад 10 да 50% на розныя паслугі, якія мы аказваем ў рэдакцыі па вул. Кастрычніцкай,10 і Мантажнікаў, 3А.
Што атрымае па дысконтнай картцы падпісчык «ГЧ»?
— 30–50% скідку на фота на дакументы – гэта аднаразова дазволіць вам сэканоміць ад 2-2,5 рублёў;
— 10% скідку на ксеракапіраванне, раздрукоўку тэкстаў, ламініраванне;
— 20–30% скідку на друк фотаздымкаў;
— Бясплатную кансультацыю юрыста;
Падпісацца па коштах 2016 года на «ГЧ» вы можаце, звярнуўшыся ў рэдакцыю ці да нашых грамадскіх распаўсюджвальнікаў.
Новости
- 19:14 Как сохранить тепло в квартире и сэкономить электричество
- 18:54 Для белорусов запустили сайт о призыве и вербовке
- 18:45 Сколько еды приготовить на праздник?
- 18:28 Как распознать мошенника, который пишет от имени начальника
- 18:11 Ещё пять колледжей принимают абитуриентов с особенностями развития
- 18:06 Два банка повысили ставки по рублёвым вкладам
- 17:58 Почему медведи выходят к деревням под Ушачами
- 17:54 На Лунинетчине выдали 39 участков под дома
- 17:43 Почём мандарины на рынке в Молодечно?
- 15:18 Куда попадает мусор из Гродно