Раздзялавіцкія калгаснікі жадаюць прадацца іранскаму бізнесмену
Іранскае замежнае прадпрыемства “Персіст” разглядае магчымасць набыцця СВК “Адраджэнне”. Пасля прыезду прадстаўнікоў гэтай прыватнай кампаніі, якім прыйшліся даспадобы абшырныя прасторы раздзялавіцкіх земляў, у вёсцы сярод жыхароў гэта стала адной з самых гарачых тэм.
Рабочыя СВК “Адраджэнне” надзеі на лепшае будучае не губляюць / Фото: Петр Гузаевский
Старшыня СВК “Адраджэнне” Аляксандр Савеня сказаў, што рабіць нейкія высновы на гэты конт яшчэ рана. “Прыехалі, паглядзелі, а як будзе далей, я нават прагназаваць не бяруся. Вядома ж, што прыватнік пакуль не пралічыць, што яму гэта будзе выгадна, не будзе ўкладаць грошы, – сказаў Аляксандр Леанідаввіч. – У любым выпадку, згодна з Статутам, галоўным органам СВК у нас з’яўляецца агульны сход, і такія пытанні павінны вырашаць члены сельгаскааператыва”.
На пытанне, чым жа маглі зацікавіць іранскага бізнесмена раздзялавіцкія землі, Аляксандр Леанідавіч адказаў, што з далёкіх часоў людзі ў вёсцы ў асноўным займаліся жывёлагадоўляй. Многія трымалі жывёлу і прадавалі яе за золата палянам, так некалі называлі жыхароў Мінскай вобласці. А кампанія займаецца перапрацоўкай мяса і ажыццяўляе аўта- і кантэйнерныя пастаўкі ялавічыны ў вакуумным пакаванні на экспарт.
Патэлефанаваўшы ў офіс “Персіст”, з дырэктарам замежнага прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства спадаром Ебрахімі, на жаль, пагаварыць не ўдалося. Але ветлівая жанчына адказала, што сапраўды кампанія разглядае магчымасць набыцця СВК “Адраджэнне”. Але пакуль рана рабіць нейкія высновы, так як пралічваюцца і іншыя варыянты, куды іранскі бізнесмен можа інвеставаць сродкі і пачаць вытворчасць.
Як стала вядома “ГЧ”, пакуль замежнае прадпрыемства цікавіць агульны кошт, за які можа быць прададзена СВК “Аджраджэнне”, якія абавязацельствы трэба будзе ўзяць кампаніі, калі будзе дамоўленасць, у якім стане знаходзяцца сельскагаспадарчыя будынкі, абсталяванне, тэхніка і г.д.
Пацікавіўся супрацоўнік “ГЧ” і меркаваннямі работнікаў СВК. Паразмаўляўшы з калгаснікамі, прыйшоў да высновы, што амаль усе яны не супраць перамен і згодны прадацца хоць каму. Галоўная прычына таму – незадаволенасць заробкамі. Па словах вяскоўцаў, некаторыя даяркі атрымліваюць усяго па 400-600 тысяч рублёў, а апошнім часам гэтыя грошы з ростам цэн увогуле абясцэніліся. У механізатараў крыху больш, але таксама многія заробкамі не задаволены. “Расцэнкі ў СВК нізкія, плацяць за тону перавезенага збожжа 1800 рублёў, а нормы расходу паліва такія, што як ні старайся, а паліва не хапае, вылічаць за яго – можа стацца, што на энтузіязме працаваў”, – сказаў вадзіцель Мікалай Ярашэвіч, які працуе на адвозцы збожжа на сваёй асабістай машыне.
Па словах калгаснікаў, у гаспадарцы выгадна займацца жывёлагадоўляй, бо ёсць дзе нарыхтоўваць кармы, толькі жывёлу трэба зводзіць і закупляць пародзістую. А збожжа вырошчваць толькі фуражнае, бо глебы тут балоцістыя, кіслыя.
Пакуль іранскі бізнесмен строіць планы, раздзялаўцам застаецца толькі чакаць і спадзявацца, што чарговая змена назвы і формы ўласнасці гаспадаркі прынясе і дабрабыт у іх сем’і. І людзям не трэба будзе карміць камароў у лесе, сядзець у балоце тыднямі і бадзяцца па будоўлях Расіі.
Дарэчы, з англійскай мовы слова “персіст” азначае – упарты, настойлівы. У хуткім часе мы станем сведкамі, як гэту настойлівасць праявіць іранскі бізнесмен і ці здзейсняцца мары вяскоўцаў.
“Нам хоць іранцы, хоць амерыканцы – абы гаспадар быў харошы, даў работу і плаціў добра. Усё роўна мы пры любых начальніках быццам рабы. Але за прыстойную зарплату раздзялаўцы горы звернуць, а калі капейкі плоцяць, дык ніхто пуп і не рве», – сказаў адзін з механізатараў.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.