«Уладар сяла-2017» – сям’я Кладзько з вёскі Ганцавічы
Традыцыйны штогодні конкурс сярод маладых вясковых сем’яў «Уладар сяла» сёлета на Ганцаўшчыне прайшоў без інтрыгі і духу спаборніцтва: на гэты раз удзел у ім прынялі толькі дзве каманды. Спаборніцтвы прайшлі падчас святкавання раённых «Дажынак» у аграгарадку Кукава 27 жніўня.
Пераможцы раённага этапа конкурсу "Уладар сяла-2017", маладая сям'я Кладзько з вёскі Ганцавічы.
Як патлумачыў старшыня журы, першы сакратар раённага камітэта ГА БРСМ Аляксандр Занька, у адрас аргкамітэту для ўдзела ў спаборніцтвах паступіла чатыры заяўкі, аднак у апошні момант дзве каманды знялі свае кандыдатуры.
«Што было рабіць, не адмяняць жа конкурс? Сем’і рыхтаваліся …» – патлумачыў ён.
За галоўны прыз змагаліся сям’я Сяргея і Веры Кладзько з іх дачушкамі Алесяй і Маргарытай (в. Ганцавічы) і сям’я Аляксандра і Наталлі Мінічаў з іх дзецьмі – дачушкамі Анастасіяй і Елізаветай, і малодшым сынам Іллёй.
Па выніках чатырох іспытаў з невялікім адрывам у 9 балаў перамаглі канкурсанты з вёскі Ганцавічы, якія набралі 130 балаў.
Цяпер сям’я Веры і Сяргея Кладзько з дзецьмі будуць прымаць у наступным, абласным, этапе конкурсу «Уладар сяла». Ён пройдзе 2 верасня ў Давыд-Гарадку Столінскага раёна.
Як праходзілі спаборніцтвы, глядзіце фотарэпартаж.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт