З Днём пісьменства вітаюць Ганцавічы!
Упершыню ў гісторыі з часоў заснавання горада ў Ганцавічах ў гэтыя выхадныя адбудзецца рэспубліканскае свята. Напярэдадні прыезду шматлікіх гасцей з Беларусі і іншых краін ў аўральным парадку будаўнікі, дарожнікі камунальнікі і работнікі іншых прадпрыемстваў і арганізацый завяршаюць работы па добраўпарадкаванні горада.
Многія аб'екты ў Ганцавічах ужо радуюць сваёй прыгажосцю, а на астатніх будаўнікі, камунальнікі і работнікі іншых арганізацый працуюць да позняй ночы / Фото: Петр Гузаевский
Назіраючы за гэтай гонкай на фінішнай прамой, ганцаўчане заклапочаны пытаннем – “Паспеюць ці не?”
За два дні да свята працы яшчэ было шмат, але кіраўніцтва спадзяецца, што да прыезду гасцей асноўныя работы будуць завершаны. Як з жартам зазначыў старшыня райвыканкама Уладзімір Столяр на раённай нарадзе работнікаў адукацыі 30 жніўня, ім, як студэнтам да экзамена, каб добра падрыхтавацца, не хапае ўсяго адной ночы.
А вось рабочыя былі настроены не так аптымістычна. “Калі цяп-ляп, то, можа, і зробім, але потым трэба будзе перарабляць, – сказаў адзін з рабочых, якія працавалі каля кінатэатра. – Каб добра зрабіць, яшчэ з месяц часу патрэбна”.
Многія жыхары горада таксама выказваюць сумненні, што ўсё будзе даведзена да ладу. “Ой, сынкі! Чаму ж вы раней не пачалі?” – гледзячы на руплівую працу, сказала пенсіянерка з дома па вул. Кастрычніцкай Валянціна Мікалаеўна.
На гэтым тыдні ўсе працуюць у такім тэмпе, што горад літаральна з руін ператвараецца ў “ляльку”. Каб так працавалі заўсёды, то камунізм мы, напэўна, ужо пабудавалі б. Але калі сур’ёзна, то гэткая спешка не мае нічога агульнага з якасцю работ: асфальт клаўся ў лужыны, пешаходныя дарожкі ў некаторых месцах такія танюсенькія, што вытрываюць яўна нядоўга, ды і тынкоўка на некаторых дамах ўжо адвалілася, з-за чаго прыйшлося будаўнікам “ляпіць” яе па-новаму.
На Кастрычніцкай вуліцы горада ў чацвер работы кіпелі. Будаўнікі спешна завяршалі мантаж фантана каля былога кінатэатра “Кастрычнік”, які зараз ператворыцца ў Цэнтр і будзе называцца “Маладосць”. Праўда, на нейкі момант, пакуль майстры прыклейвалі літары, фотакамера злавіла момант і яшчэ адной назвы, кур’ёзнай. Калі пачыналі прымацоўваць літары ад Цэнтра на будынку, з’явіўся злашчасны надпіс – АД! Але прахожыя і самі будаўнікі весяліліся усяго некалькі хвілін. Хутка “АД” ператварыўся ў прыгожую назву – “Маладосць”.
Адміністрацыі арганізацый і прадпрыемстваў таксама не застаюцца ў баку і асабіста прымаюць удзел: хто палівае кветкі, хто раўняе клумбы, прыбіраюць, падмятаюць…
Радуе цэнтр горада, асабліва парк на вуліцы Гагарына. Нарэшце ў Ганцавічах ёсць месца, куды можна прыйсці пагуляць з дзецьмі. Але некаторыя нашы людзі ўсё-такі варвары: новенькія лаўкі за некалькі дзён ужо парэзалі, раніцай усё забруджана лушпіннем ад семак і пляшкамі ад піва і гарэлкі.
І хоць шмат даводзіцца чуць негатыву, што падрыхтоўка да свята – гэта паказуха, што такія святы даюць магчымасць нячыстым на руку чыноўнікам нажыцца і г.д., у дадзеным выпадку трэба глядзець на факты, на тое, што карысці для людзей тут значна больш, чым шкоды. І тым людзям, якія дабіліся, каб рэспубліканскае свята праводзілася менавіта ў Ганцавічах, тым, хто працаваў тыднямі на добраўпарадкаванні горада, трэба выказаць удзячнасць. Бо дзякуючы гэтаму, наш горад набудзе сучасны выгляд. Галоўнае – захаваць усю гэтую прыгажосць, бо госці прыедуць і паедуць, а мы тут застанемся жыць.
Новости
- 17:10 Что выбрать в Лиссабоне для отдыха на воде — яхту, вечернюю прогулку или рыбалку
- 12:19 Почему после поездки в Лиссабон хочется ещё один отпуск
- 10:59 Беларусь уходит в форель: старые рыбхозы в убытках, новые – в планах
- 16:00 Как всего несколько ложек мёда в день могут изменить ваше здоровье
- 14:30 Как быстро и легко остановить понос народными средствами!
- 22:44 Парень из Бреста после болезни в армии перенес онкологию и потерял глаз
- 09:20 Готовим и едим в Лиссабоне – мастер-класс по закускам
- 09:18 Четыре дня ткачества в Лиссабоне – как проходит ретрит у мастера
- 17:33 Дельфины под Лиссабоном – как проходит морская прогулка и сколько стоит
- 15:24 Рыбалка в Атлантике у Лиссабона – как проходит тур и что можно поймать
Из рубрики
Комитет госконтроля выявил завышение стоимости строительства спорткомплекса в Ганцевичах
Комитет государственного контроля сообщил о выявленных нарушениях при строительстве многофункционального спортивного комплекса с бассейном в Ганцевичах. По данным проверки, стоимость строительства была завышена почти на 290 тысяч рублей, из которых 220 тысяч рублей пришлись на доставку песка.
На скамье подсудимых бывший помощник Лукашенко и 17 чиновников
В Минском городском суде началось разбирательство по одному из самых громких коррупционных дел последних лет. На скамье подсудимых – 18 человек: бывший помощник Лукашенко, он же и бывший министр сельского хозяйства, высокопоставленные чиновники и руководители госпредприятий, многие из которых долгие годы считались проверенными и лично преданными Александру Лукашенко.
Зампред Ганцевичского райисполкома – без руля и без кресла
По данным нескольких источников, заместитель председателя Ганцевичского райисполкома Виталий Прокурат остановлен ГАИ и дыхнул в трубку на 2,0 промиле алкоголя. По неофициальной информации, потому что официальная набрала в рот воды, чиновник прав лишён и скоропостижно удалён из списка руководства на сайте райисполкома.
Освобождение Тихановского и 13 других политзаключённых: что стоит за этим шагом?
21 июня 2025 года стало днём неожиданной, но громкой новости — белорусские власти освободили 14 политзаключённых. Среди них Сергей Тихановский, блогер и муж Светланы Тихановской, а также журналист Игорь Карней и ещё несколько известных заключённых, осуждённых по политическим мотивам.