Два чалавекі загінулі на пажарах за два дні
Трагічна закончылася жыццё 52-гадовага жыхара вёскі Хатынічы Анатоля М., які загінуў у сваім доме падчас пажару ў ноч з 6 на 7 верасня. Яго 81-гадовая маці змагла ўратавацца, яна вылезла праз акно.
За перыяд са студзеня па 8 верасня ў Ганцавіцкім раёне на пажарах загінулі 4 чалавекі, у Брэсцкай вобласці – 103 чалавекі. Гэта больш, чым за ўвесь мінулы год / Фото: Петр Гузаевский
А ў ноч з 7 на 8 верасня падчас пажару загінуў 55-гадовы Аляксандр П. з вёскі Яловая.
У пажарную службу паведамленне аб здарэнні ў Хатынічах паступіла каля гадзіны ночы. Пазваніў сусед, які пражывае на вуліцы Дворскай.
Па словах супрацоўніка РАНС, калі выратавальнікі з Ганцавіч і Раздзялавіч падаспелі на тушэнне пажару, агонь ужо вырваўся наружу і хата была ахоплена полымем.
Да прыезду пажарных аднавяскоўцы Вячаслаў Піпчанка і Аляксандр Навумік, якія аказаліся паблізу, кінуліся ратаваць людзей. Выбіўшы дзверы, яны знайшлі гаспадара, які ляжаў каля ўваходу. На жаль, было ўжо позна – чалавек задыхнуўся ад дыму.
У доме выгаралі цалкам два пакоі і згарэў дах. Аднавіць яго наўрад ці ўдасца – агонь знішчыў пабудову так, што яна ўжо непрыгодная для жылля. Пенсіянерку пакуль забралі да сябе родзічы.
У вёсцы Яловая пажар адбыўся пасля 2 гадзін ночы. У доме пражываў мужчына, і ён загінў. Пасля тушэння пажару ад хаты засталіся толькі сцены.
Супрацоўнікі РАНС адной з найбольш верагодных версій узнікнення пажараў у абодвух выпадках называюць курэнне. Аднак канчатковае заключэнне дадуць праваахоўныя органы. Праверкай па факту гібелі людзей займаецца пракуратура Ганцавіцкага раёна.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт