Пагоня за БМВ закончылася гібеллю
Пагоня аўтамашыны падраздзялення “Ахова” за іншамаркай увечары 11 верасня па горадзе Ганцавічы закончылася гібеллю 50-гадовага мужчыны. БМВ на перакрыжаванні вуліц Гагарына і Ламаносава збіла пешахода, які памёр на месцы здарэння. Другі мужчына быў дастаўлены ў райбальніцу з пераломам нагі.
Ад удару аб лабавое шкло аўтамабіля БМВ чалавек загінуў на месцы / Фото: Петр Гузаевский
Няшчасце адбылося каля паловы дзявятай вечара. За некалькі хвілін да ДТЗ на плошчы вадзіцель аўтамабіля БМВ дэманстраваў магутнаць і хуткасць сваёй іншамаркі, выпісваючы “пятакі” (а з магутнасцю бензінавага рухавіка аб’ёмам 4,4 літра паказаць было што). Але ліхача запрыкмецілі дзяжурныя. Напэўна, яшчэ не ўсе ведаюць, што ў цэнтры горада зараз устаноўлена відэаназіранне. Амаль у той жа час, у 20 гадзін 15 хвілін, у міліцыю пазваніла ганцаўчанка Марыя К., якая паведаміла, што па вуліцы Гагарына на вялікай хуткасці пранеслася іншамарка і стварыла небяспеку пешаходам. На сігнал аператыўна адрэагавалі супрацоўнікі падраздзялення “Ахова” і выехалі, каб спыніць парушальніка.
Аднак, заўважыўшы маячкі міліцэйскай машыны, БМВ прыбавіла хуткасці і паспрабавала адарвацца. Па словах сведкаў, аўтамабіль БМВ уцякаў ад міліцэйскай машыны на вул. Чырвонаармейскай з боку плошчы да вакзалаў, але потым рэзка павярнуў на Ламаносава, што ідзе ў бок Кастрычніцкай. Праехаўшы сотню метраў, БМВ натыкнулася на пешаходаў, якія ішлі па праезджай частцы дарогі. Вадзіцель на хуткасці не паспеў зрэагаваць і дапусціў сутыкненне. Адзін мужчына пасля наезду ўдарыўся аб лабавое шкло і загінуў на месцы здарэння. Другому чалавеку аказала дапамогу фельдшар “хуткай дапамогі” , якая праз некалькі хвілін прыехала на ДТЗ. Ужо ў райбальніцы яму наклалі гіпс на месца пералому. Шпіталізацыя не спатрэбілася.
На месцы здарэння, дзе быў і журналіст “ГЧ”, давялося неаднаразова чуць і папрокі ў адрас міліцыі наконт таго, што каб яны не гналіся, то бяды можна было б пазбегнуць. “Штраф парушальніку несуразмерны з жыццём чалавека, – чулася ў натоўпе. – Мо, не ляцеў бы ён так і тады чалавек застаўся б жывы…” Аднак супрацоўнік аддзялення ДАІ лічыць, што спыніць правапарушальніка гэта нават не права выбару, а абавязак работніка міліцыі. “Ёсць правілы і нормы, і кожны грамадзянін павінен ім падпарадкоўвацца. У дадзеным выпадку вадзіцель абавязаны быў спыніцца. Аўтамабіль – гэта крыніца павышанай небяспекі, і адказнасць ляжыць на тым, хто кіруе транспартным срокам”, – сказаў супрацоўнік ДАІ.
Як высветлілася, малады хлопец з в. Раздзялавічы, які кіраваў БМВ, быў цвярозы. Застаецца толькі здзіўляцца і шкадаваць, чаму ж ён не падпарадкаваўся сігналам міліцыянераў і не спыніўся? Дзеля чаго былі гонкі, пасля якіх вадзіцель можа апынуцца на лаве падсудных і нават у турме, а потым шкадаваць аб гэтым усё жыццё?
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт