На вуліцы Янкі Купалы ў Ганцавічах забаранілі праезд грузавікоў
На шматпакутнай вуліцы ў Ганцавічах, названай у гонар беларускага песняра Янкі Купалы, з 14 лістапада забаронены рух грузавога аўтамабільнага транспарту. Такое рашэнне прыняў 13 лістапада Ганцавіцкі райвыканкам, які ўлічыў скаргі ганцаўчан і прапанову камісіі па забеспячэнні бяспекі дарожнага руху, якая дзейнічае пры райвыканкаме. На вуліцы Я. Купалы ўжо ўстаноўлены дарожныя знакі і вядзецца падсыпка дарогі.
Каб грузавікі па вуліцы Я. Купалы не разбівалі дарогу, іх рух там ужо забаранілі знакамі. / Фото: Пётр Гузаеўскі
Кожны год жыхары скардзіліся, што на дарозе каляіны да калена і грузнуць нават лесавозы. Неаднаразова пра гэта пісала і газета “ГЧ”. У сакавіку мы нават жартавалі, што вуліца Янкі Купалы можа стаць месцам для экстрым-турызму і прыцягнуць гасцей з Беларусі і краін-суседзяў.
У наш раён неаднаразова прыязджалі палякі на джыпах і шукалі дарогі ў лесе і на балоце, каб пабуксаваць.
Яшчэ ў пачатку лістапада па гэтай вуліцы не кожны на легкавым аўтамабілі мог праскочыць. Па словах жыхароў, нават “Ніва” з двума вядучымі мастамі спрабавала праехаць, але, пабуксаваўшы, ледзьве выехала заднім ходам і паехала ў аб`езд.
Мясцовыя жыхары скардзіліся на лесавозы Ганцавіцкага леспрамгаса: маўляў, калі яны разбіваюць дарогі, то леспрамгас павінен уносіць і грошы на яе рамонт.
Але ж вядома, што як кожны аўтаўладальнік, так і прадпрыемствы плацяць немалыя грошы за так званы дорожны збор. Таму і доля леспрамгаса ў фінансаванні ўжо ёсць. А вось куды ідуць тыя грошы – гэта пытанне моцна хвалюе грамадзян.
Праўда, у пачатку красавіка 2017 года А. Лукашэнка даручыў разабрацца з гэтым пытаннем і абавязаў за тры-чатыры гады прывесці ў парадак усе мясцовыя дарогі. Чакаем і будзем сачыць…
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт