Памёр ганцавіцкі паэт Алесь Каско
Два тыдні не дажыў да свайго 66-годдзя наш зямляк, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова і Мядовай літаратурнай прэміі, паэт, перакладчык, журналіст Алесь Каско.
Нарадзіўся Алесь Каско ў вёсцы Чудзін. Скончыў мясцовую школу і паступіў у Брэсцкі педагагічны інстытут імя Пушкіна на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры. Але не давучыўся, у 1971 годзе яго прызвалі на службу ў армію.
Пасля дэмабілізацыі вярнуўся на радзіму, працаваў настаўнікам у роднай школе і паралельна працягваў вучобу на завочным аддзяленні інстытута. Потым перавёўся на стацыянар, скончыў філалагічны факультэт у 1976 годзе.
Пасля работы ў школе працаваў карэспандэнтам у Жабінкаўскай раённай газеце «Сельская праўда» (там працавала і яго жонка), потым на абласным тэлебачанні, а з 1991 года ўзначальваў Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў. Некаторы час ён працаваў і ў газеце «Звязда».
Жыў Аляксандр Канстанцінавіч ў Жабінцы. Творчы шлях паэта багаты: у свет выйшлі такія паэтычныя зборнікі як «Вестка», «Скразная лінія», «Набліжэнне», «45», «Трохкроп’е», «Свой камень», «Нічога больш», «Прыадхінуты небасхіл». За зборнік паэзіі «Час прысутнасці», які выйшаў у 1994 годзе, паэт быў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя Аркадзя Куляшова.
Некаторыя кажуць , што гэта палеская першабытная прырода паспрыяла таму, што Алесь Каско рана пачаў пісаць вершы. Яго бацькі – звычайныя сяляне, яны заўсёды падтрымлівалі паэтычнае натхненне свайго сына. Першы верш паэта – «Пралескі» – з’явіўся ў ганцавіцкай раёнцы ў 1968 годзе.
З гэтай старадаўняй палескай вёскай звязаны жыццёвы і творчы шлях беларускага этнографа і фалькларыста Аляксандра Сержпутоўскага, там жылі таксама казачнікі Дудар, Кулеш, Рэдкі. Але хутчэй за ўсё на станаўленне Алеся Каско як паэта вялікае ўздзеянне аказала знаёмства і сяброўства са студэнтамі-паэтамі Алесем Разанавым, Міколам Пракаповічам, Васілём Жуковічам.
10 снежня яму споўнілася б 66 гадоў. Развітанне з Алесем Каско адбудзецца ў панядзелак 27 лістапада ў Жабінцы.
Матэтыял «Алесю Каско – 60» можна прачытаць ТУТ.
Новости
- 12:32 Костюковичи проведут День белорусской письменности 5 и 6 сентября
- 11:11 С карты Беларуси исчезли 18 деревень – Витебская область в лидерах
- 18:35 Недостачу нашли в магазине, а наказали кадровика
- 17:56 Новые правила: изменения для строителей и инвесторов
- 11:25 Кофейни самообслуживания в Минске теряют привлекательность
- 18:00 17 миллионов в масла и сотни работников на рыбе. Что получилось в райцентре Глубокое Витебской области?
- 14:49 Белорусские водители начнут пользоваться новыми дорогами
- 12:03 В аграрном секторе и у строителей проблемы с зарплатами
- 13:25 Иркутск и Беларусь на пути к новому сотрудничеству
- 12:59 Зарплаты в Беларуси: Минск впереди, но разрыв растёт